Панівойская гара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Панівойская гара
Размяшчэнне
54°01′35″ пн. ш. 31°43′59″ у. д.HGЯO
Краіна
ВобласцьМагілёўская вобласць
РаёнМсціслаў
Панівойская гара (Беларусь)
Панівойская гара
Панівойская гара
Панівойская гара (Магілёўская вобласць)
Панівойская гара
Панівойская гара

Панівойская гара — узгорак у г. Мсціславе Магілёўскай вобласці. Размешчана на ўсход ад Замкавай і Троіцкай гор, ад якіх аддзелена ярам ручая Здаравец. Плошча ўзгорка складае каля 2,5 га.

На схіле Троіцкай і Панівойскай гор знойдзена кераміка XIIXIII стст. Нейкае паселішча ў гэты час існавала і на самой гары. У час шурфоўкі быў выяўлены культурны слой магутнасцю 0,3 м, у якім была знойдзена кераміка гэтага часу і матэрыялы XVIXVIII стст.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Згодна са звесткамі У. Г. Краснянскага сваю назву яна атрымала ад таго, што тут некалі жыла аўдавелая Ульяна, жонка мсціслаўскага князя Івана Юр’евіча, гэта значыць у канцы XV ст. Аднак мяркуючы па назве, гара атрымала яе ў больш позні перыяд, ад нейкай «пані войскай» — жонкі мсціслаўскага войскага. Войскія з’явіліся ў Мсціславе толькі пасля арганізацыі Мсціслаўскага ваяводства ў 15651566 гадах, такім чынам, назва гары магла з’явіцца пасля гэтага часу.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]