Паола Контэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паола Контэ
Paolo Conte
Асноўная інфармацыя
Поўнае імя Паола Контэ
Дата нараджэння 6 студзеня 1937(1937-01-06)[1][2] (87 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна Італія
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявак, калумніст, піяніст, кампазітар, джазмен, паэт-адвакат, адвакат, аўтар-кампазітар, паэт, аўтар-выканаўца, студыйны музыкант, мастак
Інструменты фартэпіяна[3], вакал[d][3], marimba[d][3] і kazoo[d]
Жанры шансон, поп-музыка, аўтарская песня і джаз[3]
Супрацоўніцтва Адрыяна Чэлентана
Узнагароды
Афіцыйны вэб-сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паола Контэ (італ.: Paolo Conte; 6 студзеня 1937, Асці) — італьянскі спявак, піяніст і кампазітар, вядомы дзякуючы свайму незвычайнаму голасу, маляўнічым і рамантычным кампазіцыям (што выклікаюць асацыяцыі як з італьянскай і міжземнаморскай музыкай, так і з паўднёваамерыканскімі рытмамі і франкамоўнымі выканаўцамі, такімі як Жак Брэль і Жорж Брасенс) і яго задуменнай, часам меланхалічнай, лірыцы.

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Паола Контэ нарадзіўся ў горадзе Асці ў П’емонце.

Пачынаў сваю кар’еру як вібрафаніст у мясцовых і гастралюючых гуртах («Saint Vincent Jazz Festival»). Першыя песні напісаў разам з братам Джорджа Контэ. Атрымаў вядомасць у канцы 1960-х — пачатку 1970-х гадоў як аўтар хітоў Адрыяна Чэлентана і Паці Права. Сольная кар’ера Контэ пачалася з альбома 1974 года, названага яго імем, і працягнулася альбомамі «Aguaplano» у 1980-я гады і «D’Amore Scritte Macchina» у 1990-я, якія карыстаюцца вялікім поспехам па ўсёй Еўропе. Калекцыя хітоў 1998 года стала яго першым рэлізам у ЗША. Кампіляцыйны зборнік Паола Контэ завецца «The Best of Paolo Conte».

Некаторыя з яго хітоў былі выкарыстаны ў шматлікіх фільмах, напрыклад «Come di» у «Mickey Blue Eyes» (1999), «Vieni via con me» у «Французскім пацалунку» (1995). Адзін з самых вядомых хітоў Контэ, «Azzurro» (італ.: Сінь, выкананы Адрыяна Чэлентана і іншымі артыстамі), быў «запазычаны» фанатамі Зборнай Італіі па футболу, якіх завуць «gli azzurri» (італ.: сінія) у якасці неафіцыйнага гімна падчас чэмпіянату свету па футболу 2006.

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Paolo Conte (1974)
  • Paolo Conte (1975)
  • Un gelato al limon (1979)
  • Paris milonga (1981)
  • Appunti di viaggio (1982)
  • Paolo Conte (1984)
  • Concerti (1985, live)
  • Aguaplano (1987, падвойны альбом, выдадзены як два асобныя дыскі, другі — пад назвай «Jimmy Ballando»)
  • Paolo Conte Live (1988, live)
  • Parole d’amore scritte a macchina (1990)
  • Wanda, stai seria con la faccia ma però (1992, зборнік)
  • 900 (1992)
  • Tournée (1993 live)
  • Una faccia in prestito (1995)
  • The best of Paolo Conte (1996, зборнік)
  • Tournée 2 (1998 live)
  • Razmataz (2000)
  • Reveries (2003, зборнік)
  • Elegia (2004)
  • Paolo Conte Live Arena di Verona (2005, live)
  • Wonderful (2006, зборнік)
  • Psiche (2008)

Зноскі

  1. Internet Movie Database — 1990. Праверана 16 кастрычніка 2015.
  2. Paolo Conte // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г Montreux Jazz Festival Database Праверана 25 верасня 2020.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 25 верасня 2022.
  5. Discogs — 2000. Праверана 25 верасня 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]