Папарнае
Выгляд
Вёска
Папарнае
|
Папа́рнае[1] (трансліт.: Paparnaje, руск.: Папарное) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Ухвальскага сельсавета.
Да 30 кастрычніка 2009 года вёска ўваходзіла ў склад Дзянісавіцкага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вядома з 1775 года, тым часам 12 двароў і 117 жыхароў. З 1909 года вёска ў складзе Ухвальскай воласці Мінскай губерні — 28 двароў, 220 жыхароў. У 1941 годзе ў вёсцы было 49 двароў, 255 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны і ў партызанскай барацьбе загінулі 18 вяскоўцаў.[3]
Падчас Вялікай Айчыннай вайны з канца 1941 да 1943 года вёска была цэнтрам партызанскай зоны, дзе дзейнічала 8-я Круглянская партызанская брыгада, якая трымала пад кантролем участак чыгункі Крупкі — Талачын.[4]
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Папа́рная, ж.
- ↑ «Об изменении административно-территориального устройства Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Архівавана 28 чэрвеня 2021. (руск.)
- ↑ Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 625. — 637 с.
- ↑ Жунин С. Г. От Днепра до Буга. — Мн., 1974. — 254 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх