Партал:Снукер/Выбраны артыкул
Чэмпіянат свету 2015, таксама вядомы як Betfred World Snooker Championship 2015 (ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 18 красавіка па 4 мая 2015 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 81-м розыгрышам чэмпіянату свету і 39-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Betfred» у пяты раз спансавала чэмпіянат свету. Прызавы фонд склаў £1 364 000 (на £150 000 больш, чым летась), з якіх £300 000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат уключаў таксама тры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі з 8 па 15 красавіка ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, дзе гулялі 128 удзельнікаў. Чэмпіёнам свету ўпершыню стаў Сцюарт Бінэм, які прайграваў Шона Мёрфі ў фінальным матчы пасля першага гульнявога дня, але дамінаваў у трэцяй сесіі фінала і давёў паядынак да перамогі. (далей…).
Іншыя артыкулы: Шанхай Мастэрс 2011, снукер • Шанхай Мастэрс 2012, снукер • Мастэрс 2013, снукер • Шанхай Мастэрс 2013, снукер • German Masters 2014, снукер • World Open 2014, снукер • Чэмпіянат свету па снукеры 2014 • Шанхай Мастэрс 2014, снукер • Шанхай Мастэрс 2015, снукер • Шанхай Мастэрс 2016, снукер • Марк Дэвіс • Марк Сэлбі