Чэмпіянат свету па снукеры 2014

Гэты артыкул з’яўляецца артыкулам года.
Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі


Чэмпіянат свету 2014
Фота
Сезон 2013/2014
Тэрміны 19 красавіка — 5 мая 2014
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Dafabet
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £1,214,000
Прызавыя пераможцы £300,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Фіналіст Сцяг Англіі Роні О’Саліван
Лік 18:14
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32 (+96)
Колькасць матчаў 31 (+96)
Колькасць фрэймаў 604 (+1530)
Колькасць соценных серый 58 (+69)
Найвышэйшая серыя 140 (Ніл Робертсан)
(кваліфікацыя: 139 (Мартын О'Донэл,
Эндру Хігінсан))
←2013Чэмпіянат свету2015→
Снукерны сезон 2013/2014
←Адкрыты чэмпіянат Кітая

Чэмпіяна́т све́ту 2014 (англ.: World Snooker Championship 2014, таксама вядомы як Dafabet World Snooker Championship 2014 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 красавіка па 5 мая 2014 года ў тэатры Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Найпрэстыжнейшае і найбуйнейшае па рэйтынгавых ачках і прызавых грошах снукернае спаборніцтва, а таксама трэцяе спаборніцтва Трайной кароны ў сезоне 2013/2014. Турнір стаў 80-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе, і 38-м сусветным першынствам, якое праходзіла ў Крусібле. Кампанія «Dafabet» упершыню спансіравала чэмпіянат свету. Прызавы фонд турніру склаў £1 214 000 (на £103 000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £300 000 (на £50 000 больш, чым у мінулым годзе) атрымаў пераможца. Першы прыз турніру стаў рэкордным за ўсю гісторыю снукера.

Чэмпіянат уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу васьмі гульнявых дзён з 8 па 16 красавіка 2014 года ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (105 прафесіянальных снукерыстаў і 7 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў Крусібл, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў, і, пачынаючы з 1/16 фіналу, яны ўсе гулялі на выбыванне. У першых трох раўндах турніру на арэне тэатру Крусібл выкарыстоўваліся два гульнявыя сталы, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

Былыя чэмпіёны свету Стыў Дэвіс, Марк Уільямс, Грэм Дот і Пітэр Эбдан, а таксама шасціразовы фіналіст Джымі Уайт і двухразовы фіналіст Мэцью Стывенс не здолелі прайсці кваліфікацыю чэмпіянату. 24-гадовы дэбютант турніру Майкл Уослі здзейсніў адну з найвялікшых сенсацый у гісторыі чэмпіянатаў свету, перамогшы ў першым раўндзе аднаго з галоўных фаварытаў Дзіна Цзюньхуэя, які выйграў пяць рэйтынгавых тытулаў у сезоне. Шатландскі ігрок Алан Мак-Манус выйграў свой першы матч у Крусібле з 2005 года і ўпершыню з таго ж чэмпіянату свету 2005 выйшаў у чвэрцьфінал, перайграўшы ў 1/8 фіналу самага ўзроставага ўдзельніка спаборніцтва 44-гадовага Кена Доэрці, які ў першым раўндзе выйграў свой першы матч у Крусібле з 2006 года. Валіец Дамінік Дэйл выйграў свой першы паядынак у асноўнай стадыі чэмпіянату свету з 2000 года, а таксама ў другі раз у кар’еры пасля сусветнага першынства 2000 выйшаў у 1/4 фіналу. Аўстраліец Ніл Робертсан у чвэрцьфінальным матчы супраць Джада Трампа выканаў свой соты сэнчуры ў сезоне 2013/2014, стаўшы першым снукерыстам у гісторыі, які дасягнуў гэтай вышыні, а ў паўфінальным паядынку супраць Марка Сэлбі ён павялічыў свой рэкорд да 103-х соценных брэйкаў, але саступіў англічаніну з лікам 15:17, прапусціўшы яго ў фінал. Другім фіналістам стаў абаронца тытула Роні О’Саліван, пераможца чэмпіянатаў свету 2012 і 2013 гадоў, які выйграў абодва чвэрцьфінальны і паўфінальны матчы ў Шона Мёрфі (13:3) і Бары Хокінса (17:7) адпаведна з апошнімі сесіямі ў запасе. Найвышэйшую серыю ў асноўнай стадыі турніру, 140 ачкоў, зрабіў Ніл Робертсан у матчы першага раўнда супраць Робі Уільямса.

Пераможцам турніру стаў Марк Сэлбі, які прайграваў О’Салівану ў фінальным матчы з лікам 3:8 і 5:10, але сумеў выйграць 13 з 17 апошніх фрэймаў паядынку і ўпершыню стаць чэмпіёнам свету. Такім чынам, была спыненая пераможная серыя Роні О’Салівана ў Крусібле, якая дасягнула 14 матчаў. Сэлбі перайграў на сваім шляху да тытула Майкла Уайта (10:9), Алістэра Картэра (13:9), Алана Мак-Мануса (13:5), Ніла Робертсана (17:15) і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О’Салівана ў фінальным паядынку з лікам 18:14. Гэтая перамога стала чацвёртым рэйтынгавым поспехам у кар’еры Сэлбі, а таксама першым рэйтынгавым першынствам, якое Марк выйграў за паўтара гады (з чэмпіянату Вялікабрытаніі 2012), і прынесла яму лідарства ў сусветным рэйтынгу. Такім чынам, Марк Сэлбі, які апроч чэмпіянату Вялікабрытаніі тройчы перамагаў на Мастэрс, стаў дзявятым снукерыстам у гісторыі, які выйграў усе турніры трайной кароны.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародны спартыўны цэнтр «Ponds Forge» — месца праведзення кваліфікацыі чэмпіянату

Чэмпіянат свету 2014 года стаў 80-м чэмпіянатам свету па снукеры, які штогод праходзіў з 1927 года з перапынкамі з 1941 па 1945 гады і з 1958 па 1963 гады. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і Мастэрс), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з усіх снукерных спаборніцтваў. З самога заснавання чэмпіянат свету праходзіў у розных гарадах Англіі, а таксама на востраве Джэрсі (1957), у Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы (1965) і ў Аўстраліі (1971, 1975). З 1977 года сусветнае першынства праходзіць на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе[1].

Чэмпіянат свету 2014 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся дванаццатым і апошнім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2013/2014[2][3].

Матчы асноўнай стадыі турніру (31 паядынак) гуляліся на двух сталах арэны тэатру Крусібл, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія і скончылася за некалькі дзён да пачатку чэмпіянату свету.

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Кампанія Dafabet упершыню спансіравала чэмпіянат свету па снукеры[4]. Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £103,000 і склаў £1,214,000 (найвышэйшы прызавы фонд на чэмпіянаце свету з 2009 года)[5]. Таксама на £50,000 больш у параўнанні з чэмпіянатам свету 2013 атрымаў пераможца турніру — £300,000, якія сталі найвышэйшым першым прызам асобнага турніру ў гісторыі снукера (да гэтага рэкордная сума была разыграна на чэмпіянаце свету 2003 года — £270,000)[6].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £300000
Фіналіст £125000
Паўфіналісты £55000
Чвэрцьфіналісты £25000
1/8 фіналу £16000
1/16 фіналу £12000
1/24 фіналу £8500
1/32 фіналу £4600
1/48 фіналу £1000
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі £1000
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі £10000
Агульны прызавы фонд £1214000
Максімальны брэйк £15000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі £1500

Дабрачыннасць[правіць | правіць зыходнік]

Апроч прызавога фонда ў 1,214,000 фунтаў, спонсар турніру, кампанія Dafabet, падчас сусветнага першынства зладзіла дабрачынную акцыю. Згодна з ёй, кампанія абвясціла, што за кожны сэнчуры, які снукерысты аформяць у асноўнай стадыі чэмпіянату, яна ахвяруе дзіцячаму хоспісу «Bluebell Wood» у Паўночным Энстане, графства Іаркшыр, які прапануе дапамогу і падтрымку дзецям і моладзі з прагназуемым неспрыяльным зыходам захворвання, па 100 фунтаў стэрлінгаў[7]. Да гэтага рэкордная колькасць соценных брэйкаў была зроблена на чэмпіянаце свету 2009 года — 83 серыі[8].

Рэйтынгавыя ачкі[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету меў максімальнае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх рэйтынгавых турніраў. Пераможца спаборніцтва атрымаў 10000 рэйтынгавых ачкоў. Для параўнання, на другім рэйтынгавым турніры трайной кароны, чэмпіянаце Вялікабрытаніі, пераможца атрымаў 8000 ачкоў, на адкрытых чэмпіянатах Аўстраліі, Індыі, Уэльса і German Masters пераможца атрымаў 5000 ачкоў, а за перамогу на міні-рэйтынгавых турнірах серыі PTC ігракі атрымлівалі па 2000 рэйтынгавых ачкоў[9]. Рэйтынгавыя балы на чэмпіянаце свету мелі фармальны статус і ўжо не мелі практычнага значэння, бо адразу пасля чэмпіянату свету афіцыйным рэйтынгам снукерыстаў станавіўся двухгадовы грашовы рэйтынг[10].

Дасягненне Ачкі Ачкі (СГ)[ра 1]
Пераможца 10000
Фіналіст 8000
Паўфіналісты 6400
Чвэрцьфіналісты 5000
1/8 фіналу 3800
1/16 фіналу 2800 1400
1/24 фіналу (квал.) 2300 1150
1/32 фіналу (квал.) 1800
1/48 фіналу (квал.) 1300 650
1/64 фіналу (квал.) 800 400
  1. Ачкі, якія зараблялі гульцы ў выпадку паразы ў першым жа матчы на чэмпіянаце.

Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]

На чэмпіянаце свету 2014 прыняло ўдзел 128 ігракоў, з якіх 121 — удзельнікі мэйн-тура і 7 — аматары. 64 удзельнікі — ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 120, Ігар Фігейрэда, які не меў рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не меў нумару пасеву, а таксама 7 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў за 11 дзён да асноўнай стадыі. У ім ігракі з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), пасля чаго 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Кваліфікацыя чэмпіянату свету ўпершыню праходзіла ў міжнародным спартыўным цэнтры «Ponds Forge» у Шэфілдзе, Англія[11]. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва свету выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16[12][13].

16 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе члены дзвюх гэтых груп гулялі паміж сабой. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу чэмпіянату свету. Пяць раўндаў асноўнай стадыі праходзілі на працягу семнаццаці дзён на найбуйнейшай снукернай арэне ў свеце ў тэатры Крусібл у Шэфілдзе, Англія[14][15].

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Першы кваліфікацыйны раўнд 8 — 9 красавіка 19 10
Другі кваліфікацыйны раўнд 10 — 11 красавіка 19 10
Трэці кваліфікацыйны раўнд 12 — 13 красавіка 19 10
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 15 — 16 красавіка 19 10
1/16 фіналу 19 — 24 красавіка 19 10
1/8 фіналу 24 — 28 красавіка 25 13
1/4 фіналу 29 — 30 красавіка 25 13
1/2 фіналу 1 — 3 мая 33 17
Фінал 4 — 5 мая 35 18

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасеў ігракоў на чэмпіянат свету 2014 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 31 сакавіка 2014 года (пасля фіналу PTC 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў дзеючы чэмпіён турніру Роні О’Саліван і, паколькі ён не ўваходзіў у топ-16 сусветнага рэйтынгу, Роберт Мілкінс, які займаў шаснаццаты радок у рэйтынгу, не атрымаў месца сярод шаснаццаці снукерыстаў, якія патрапілі на турнір без кваліфікацыі[16].

Кваліфікацыйная сетка[правіць | правіць зыходнік]

[12][17]

  Першы раўнд
да 10 перамог
Другі раўнд
да 10 перамог
Трэці раўнд
да 10 перамог
Чацвёрты раўнд
да 10 перамог
                                     
74  Сцяг Кітая Чжан Аньда 10   54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 10
99  Сцяг Уэльса Эндру Пэджэт 2   74  Сцяг Кітая Чжан Аньда 8     54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 10     29  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 10
80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 10   64  Сцяг Англіі Стыў Дэвіс 8   80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 6     54  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5
116  Сцяг Уэльса Джэк Джонс 7   80  Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 10
76  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 10   53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 10
120  Сцяг Лівіі Халід Бэлаід 2   76  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 7     53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 10     31  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 10
77  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 10   44  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 10   44  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 9     53  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 6
 Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 8   77  Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 7
68  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 10   46  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 10
103  Сцяг Англіі Хамад Міа 3   68  Сцяг Англіі Бары Пінчэс 4     46  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 3     18  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 7
89  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10   42  Сцяг Англіі Род Лоўлер 3   89  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10     89  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10
107  Сцяг Англіі Крыс Норбэры 6   89  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 10
87  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 10   33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 10
 Сцяг Англіі Шэйн Кэсл 1   87  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 5     33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 10     24  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 10
86  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 10   41  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 10   41  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 3     33  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 6
112  Сцяг Англіі Раян Кларк 9   86  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 7
92  Сцяг Англіі Джэймі О’Ніл 9   55  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 10
114  Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 10   114  Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 9     55  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 8     19  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 8
73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 10   34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10   34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10     34  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 10
102  Сцяг Англіі Крыс Уэйкелін 9   73  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 2
90  Сцяг Шатландыі Майкл Лэслі 6   59  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 10
 Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган 10    Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган 4     59  Сцяг Індыі Адыт’я Мехта 5     23  Сцяг Англіі Майкл Холт 10
82  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 10   45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 10   45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 10     45  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 6
110  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 8   82  Сцяг Англіі Джоэль Уолкер 9
69  Сцяг Тайланда Джэймс Уотана 9   35  Сцяг Шатландыі Маркус Кэмбэл 4
117  Сцяг Мальты Алекс Борг 10   117  Сцяг Мальты Алекс Борг 10     117  Сцяг Мальты Алекс Борг 7     27  Сцяг Англіі Марк Кінг 7
70  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 9   49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10   49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10     49  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 10
98  Сцяг Англіі Джон Эстлі 10   98  Сцяг Англіі Джон Эстлі 2
83  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 4   36  Сцяг Англіі Том Форд 10
113  Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 10   113  Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 6     36  Сцяг Англіі Том Форд 10     20  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 8
71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 10   48  Сцяг Кітая Юй Дэлу 7   71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1     36  Сцяг Англіі Том Форд 10
108  Сцяг Англіі Лі Пэйдж 8   71  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 10
79  Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 10   37  Сцяг Англіі Марк Джойс 10
 Сцяг Англіі Энтані Пэрсанс 8   79  Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 8     37  Сцяг Англіі Марк Джойс 6     17  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 9
75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10   47  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 6   75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10     75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10
 Сцяг Англіі Сідні Уілсан 9   75  Сцяг Англіі Майкл Уослі 10
67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10   51  Сцяг Кітая Лю Чуан 5
97  Сцяг Кітая Лю Хаацян 8   67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10     67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10     32  Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 9
93  Сцяг Кітая Лі Хан 10   63  Сцяг Індыі Панкай Адвані 10   63  Сцяг Індыі Панкай Адвані 7     67  Сцяг Англіі Робі Уільямс 10
109  Сцяг Тайланда Рачаёцін Ятарук 5   93  Сцяг Кітая Лі Хан 9
81  Сцяг Мальты Тоні Драга 3   52  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 6
115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10   115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10     115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10     25  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 8
66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 10   61  Сцяг Англіі Джымі Уайт 4   66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 4     115  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 10
111  Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык 6   66  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 10
91  Сцяг Англіі Шон О’Саліван 9   38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10
 Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс 10    Сцяг Англіі Мічэл Трэвіс 1     38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10     22  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 7
78  Сцяг Англіі Адам Дафі 4   60  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джэрард Грын 8    Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 1     38  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 10
 Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 10    Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 10
94  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 9   43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10
106  Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ 10   106  Сцяг Аўстраліі Віні Калабрэзэ 4     43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10     28  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 8
65  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 10   50  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 10   50  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 8     43  Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 10
119  Сцяг Катара Ахмед Саіф 6   65  Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5
96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10   39  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 7
104  Сцяг Англіі Эндру Норман 5   96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10     96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 10     21  Сцяг Уэльса Раян Дэй 10
85  Сцяг Англіі Дэвід Грэйс 6   56  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 10   56  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5     96  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5
101  Сцяг Шатландыі Рос М’юр 10   101  Сцяг Шатландыі Рос М’юр 5
72  Сцяг Англіі Майк Дан 2   58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 10
 Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 10    Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 6     58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 10     30  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 10
88  Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 7   62  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 10   62  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Нух 2     58  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 7
118  Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 10   118  Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 5
95  Сцяг Англіі Алекс Дэйвіс 7   40  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 7
100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 10   100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 10     100  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 8     26  Сцяг Кітая Сяа Гадун 10
84  Сцяг Кітая Лі Янь 10   57  Сцяг Англіі Дэйв Харальд 3   84  Сцяг Кітая Лі Янь 10     84  Сцяг Кітая Лі Янь 1
105  Сцяг Англіі Эліят Слесар 5   84  Сцяг Кітая Лі Янь 10

Соценныя серыі[правіць | правіць зыходнік]

У 96 матчах кваліфікацыйнага раўнда было выканана 69 соценных серый. Мартын Гоўлд, які перайграў Мічэла Трэвіса (10:1), Ігара Фігейрэду (10:1) і Ляна Вэньбо (10:7) аформіў шэсць сэнчуры ў трох паядынках (137, 134, 132, 114, 113, 106). У першым кваліфікацыйным крузе 87-ы сеяны турніру Мартын О'Донэл у паядынку супраць Шэйна Кэсла зрабіў брэйк у 139 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. У чацвёртым раўндзе кваліфікацыі Эндру Хігінсан паўтарыў серыю ў 139 ачкоў у матчы супраць Дамініка Дэйла. Такім чынам, О'Донэл і Хігінсан падзялілі ўзнагароду ў £1000, атрымаўшы па £500.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя брэйкі кожнага іграка[18][19].

Ігрок 100+ Усе серыі 100+
Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 3 139, 119, 100
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1 139
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 6 137, 134, 132, 114, 113, 106
Сцяг Ірландыі Фергал О’Браен 1 135
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1 134
Сцяг Фінляндыі Робін Хал 3 133, 107, 102
Сцяг Кітая Чэнь Джэ 1 133
Сцяг Англіі Ян Бэрнс 3 132, 131, 121
Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 2 132, 100
Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 1 130
Сцяг Тайланда Танават Тырапонгпайбун 3 128, 121, 117
Сцяг Кітая Лю Чуан 1 127
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 2 125, 103
Сцяг Шатландыі Рос М’юр 1 123
Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 1 122
Сцяг Англіі Майкл Уослі 1 122
Сцяг Кітая Лі Хан 3 120, 116, 104
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 2 119, 114
Сцяг Кітая Сяа Гадун 1 119
Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 1 118
Сцяг Ірландыі Дэвід Морыс 1 118
Сцяг Кітая Цаа Сіньлун 3 117, 102, 102
Flag of Switzerland.svg Аляксандр Урсенбахер 1 117
Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 2 116, 107
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 1 113
Сцяг Кітая Лі Янь 1 112
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 2 111, 104
Сцяг Англіі Том Форд 2 111, 101
Сцяг Англіі Крыс Норбэры 1 111
Сцяг Бразіліі Ігар Фігейрэда 1 111
Сцяг Кітая Чжан Аньда 1 111
Сцяг Мальты Алекс Борг 1 110
Сцяг Англіі Робі Уільямс 1 110
Сцяг Тайланда Напон Саенхам 1 109
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 2 108, 101
Сцяг Кітая Юй Дэлу 1 108
Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 1 106
Сцяг Уэльса Раян Дэй 1 106
Сцяг Англіі Джымі Робертсан 1 105
Сцяг Кітая Лян Вэньбо 1 103
Сцяг Англіі Род Лоўлер 1 102
Сцяг Англіі Марк Джойс 1 101
Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1 101
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1 100
Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 1 100
Увогуле 69 Найвышэйшы брэйк: 139 (Мартын О'Донэл, Эндру Хігінсан)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

Пераможца пяці рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй

У асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2014 прыняло ўдзел 16 ігракоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, а таксама 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда.

Першы сеяны турніру 38-гадовы Роні О’Саліван прымаў удзел у 22-й асноўнай стадыі чэмпіянату свету запар, не прапусціўшы ніводнага турніру са свайго дэбютнага розыгрышу 1993 года[20]. У дваццаты раз запар у Крусібле гуляў 38-гадовы Джон Хігінс, які дэбютаваў у 1995 годзе[21]. 44-гадовы Кен Доэрці прымаў удзел у дзевятнаццатым розыгрышы асноўнай стадыі турніру[22], а 43-гадовы Алан Мак-Манус — у васемнаццатым[23].

У 2014 годзе ў Крусібл патрапілі 4 дэбютанты: Сяа Гадун (26), Робі Уільямс (67), Майкл Уослі (75) і Кайрэн Уілсан (89)[24][25].

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў Роні О’Саліван (5 тытулаў: 2001[26], 2004[27], 2008[28], 2012[29], 2013[30]) і ў выпадку чарговай перамогі мог зраўняцца з Стывам Дэвісам, які выйграў 6 чэмпіянатаў свету (1981[31], 1983[32], 1984[33], 1987[34], 1988[35], 1989[36]). Апроч О'Салівана чэмпіёнамі свету станавіліся яшчэ чатыры ўдзельніка турніру: Джон Хігінс (4 тытулы: 1998[37], 2007[38], 2009[39], 2011[40]), Ніл Робертсан (2010[41]), Шон Мёрфі (2005[42]) і Кен Доэрці (1997[43])[1].

Роні О’Саліван перамог на сусветных чэмпіянатах у 2012[29] і 2013[30] гадах. Да гэтага толькі ў шасці ігракоў атрымлівалася выйграць тры і болей чэмпіянатаў запар: Джо Дэвіса (15: 1927—1946), Фрэда Дэвіса (5: 1952—1956), Джона Палмэна (8: 1957—1968), Рэя Рыярдана (4: 1973—1976), Стыва Дэвіса (3: 1987—1989) і Стывена Хендры (5: 1992—1996)[1].

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2014 года стаў 44-гадовы Кен Доэрці[44][45][46]. Алану Мак-Манусу падчас турніру было 43 гады[47], Дамініку Дэйлу — 42[48], а Марку Дэвісу — 41[49]. Самым маладым іграком, які патрапіў на сусветнае спаборніцтва стаў 22-гадовы Кайрэн Уілсан[50][51]. Майклу Уайту таксама было 22 гады[52], а Майклу Уослі і Джаду Трампу — па 24[53][54].

Упершыню ніводны снукерыст з Уэльса не трапіў у Крусібл без кваліфікацыі[55]. Тры валійцы, Раян Дэй, Дамінік Дэйл і Майкл Уайт, патрапілі ў асноўную стадыю праз кваліфікацыю[56].

У сезоне 2013/2014 Дзін Цзюньхуэй паўтарыў рэкорд 23-гадовай даўнасці Стывена Хендры, перамогшы на пяці рэйтынгавых спаборніцтвах (Шанхай Мастэрс[57], адкрытым чэмпіянаце Індыі[58], International Championship[59], German Masters[60] і адкрытым чэмпіянаце Кітая[61]). Ніводны ігрок у гісторыі не выйграваў шэсць рэйтынгавых турніраў у адным сезоне[62].

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх чэмпіянатах свету[1][63][64].

Леташні пераможца
Дэбютант турніру
П Р Ігрок ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 33 Сцяг Англіі Роні О’Саліван 05.12.1975 1993 Перамога (2001, 2004,
2008, 2012, 2013)
21 69 53 16 76,8% 1421 837 584 58,9% 590 131 147 2,41 10,93 1,769,700
2 1 Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2005 Перамога (2010) 9 22 14 8 63,6% 449 249 200 55,5% 152 29 143 2,95 15,48 420,570
3 3 Сцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2005 Фінал (2007) 9 22 13 9 59,1% 446 238 208 53,4% 130 42 142 3,43 10,62 306,180
4 2 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Паўфінал (2011) 7 15 8 7 53,3% 294 149 145 50,7% 110 24 138 2,67 12,25 156,770
5 4 Сцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2006 Фінал (2013) 8 14 6 8 42,9% 281 141 140 50,2% 84 9 133 3,35 31,22 243,820
6 6 Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2000 Чвэрцьфінал (2013) 7 12 5 7 41,7% 221 104 117 47,1% 62 9 137 3,56 24,56 169,320
7 8 Сцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2007 Фінал (2011) 4 12 8 4 66,6% 266 143 123 53,8% 92 19 142 2,89 14 227,400
8 7 Сцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 1999 Паўфінал (2006) 13 20 7 13 35% 354 167 187 47,2% 102 23 135 3,47 15,39 241,200
9 5 Сцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2002 Перамога (2005) 11 30 20 10 66,6% 626 340 286 54,3% 210 41 138 2,98 15,27 563,120
10 13 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2004 Паўфінал (2007, 2012) 10 22 12 10 54,5% 417 228 189 54,7% 129 28 143 3,23 14,89 248,230
11 9 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1998, 2007, 2009, 2011) 19 58 43 15 74,1% 1215 681 534 56% 454 111 143 2,68 10,95 1,474,800
12 10 Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 Паўфінал (2013) 3 6 3 3 50% 119 62 57 52,1% 43 7 140 2,77 17 126,195
13 12 Сцяг Англіі Марк Дэвіс 12.08.1972 1994 1/8 фіналу (1995, 2010, 2013) 8 11 3 8 27,3% 187 77 110 41,2% 40 0 96 4,68 183,170
14 11 Сцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2003 Фінал (2008, 2012) 11 28 17 11 60,7% 577 302 275 52,3% 165 26 147 3,5 22,19 439,125
15 14 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2007 Паўфінал (2009) 7 15 8 7 53,3% 305 154 151 50,5% 97 23 146 3,14 13,26 155,100
16 15 Сцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 1999 Паўфінал (2008) 11 20 9 11 45% 380 182 198 47,9% 109 16 145 3,49 23,75 261,850
21 20 Сцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2004 Чвэрцьфінал (2008, 2009, 2012) 8 15 7 8 46,7% 274 139 135 50,7% 81 14 134 3,38 19,57 167,755
23 22 Сцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2005 1/8 фіналу (2005) 6 7 1 6 14,3% 113 42 71 37,2% 26 5 114 4,35 22,6 137,700
24 24 Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 29.12.1971 1997 Чвэрцьфінал (2000) 8 11 3 8 27,3% 178 76 102 42,7% 37 6 122 4,81 29,67 197,700
26 24 Сцяг Кітая Сяа Гадун 10.02.1989 2014 0 0 0 0 0 0 0 9,200
29 28 Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 17.09.1969 1991 Перамога (1997) 18 43 26 17 60,5% 886 465 421 52,5% 249 34 137 3,56 26,06 809,200
30 26 Сцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2013 Чвэрцьфінал (2013) 1 3 2 1 66,7% 51 29 22 56,9% 17 3 102 3 17 28,650
31 31 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2007 1/8 фіналу (2012) 2 3 1 2 33,3% 57 26 31 45,6% 16 2 121 3,56 28,5 67,640
34 35 Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 21.01.1971 1991 Паўфінал (1992, 1993) 17 35 18 17 51,4% 664 308 356 46,4% 157 15 143 4,23 44,27 396,100
36 39 Сцяг Англіі Том Форд 13.08.1983 2010 1/16 фіналу (2010) 1 1 0 1 0% 14 4 10 28,6% 5 1 107 2,8 14 55,425
38 36 Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2009 1/8 фіналу (2010, 2011) 5 7 2 5 28,6% 129 57 72 44,2% 37 5 136 3,49 25,8 73,500
43 45 Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт 16.09.1975 1996 1/16 фіналу (1996, 2009, 2011) 3 3 0 3 0% 46 16 30 34,8% 7 0 89 6,57 118,695
49 53 Сцяг Англіі Джэймі Коўп 12.09.1985 2008 1/8 фіналу (2009, 2011) 4 6 2 4 33,3% 108 49 59 45,4% 30 5 126 3,6 21,6 81,750
67 68 Сцяг Англіі Робі Уільямс 28.12.1986 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
75 73 Сцяг Англіі Майкл Уослі 23.02.1990 2014 0 0 0 0 0 0 0 0
89 89 Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2014 0 0 0 0 0 0 0 4,600
115 122 Сцяг Фінляндыі Робін Хал 16.08.1974 2002 1/16 фіналу (2002) 1 1 0 1 0% 16 6 10 37,5% 3 0 91 5,33 44,250
  1. а б в г д Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

На матчах чэмпіянату свету працавала восем рэферы з шасці краін.

Суддзёй фінальнага паядынку ўпершыню быў абраны Брэндан Мур з Англіі[65]. Ён дэбютаваў на сусветных першынствах у 2008 годзе на матчы першага раўнда паміж Стывам Дэвісам і Сцюартам Бінэмам[28]. У 2010 годзе ён абслугоўваў вырашальную гульню чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Джонам Хігінсам і Маркам Уільямсам[66], а ў 2012 — працаваў на фінале Мастэрс, другога турніру трайной кароны, дзе сустракаліся Ніл Робертсан і Шон Мёрфі[67]. Такім чынам, пасля фіналу чэмпіянату свету 2014 Брэндан Мур стаў адным з рэферы, якія абслугоўвалі фіналы ўсіх турніраў трайной снукернай кароны.

Бельгійскі рэферы Аліўе Мартэль, які дэбютаваў у якасці суддзі чэмпіянатаў свету ў 2010 годзе, упершыню ў сваёй кар'еры абслугоўваў паўфінальны матч найбуйнейшага снукернага першынства[68].

Ніжэй прадстаўлены спіс усіх васьмі рэферы, якія працавалі ў асноўнай стадыі чэмпіянату, а таксама іх даты нараджэння і матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[3][69][70].

Рэферы ДН Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Англіі Брэндан Мур 17.02.1972 Фінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Шатландыі Леа Скальян 10.04.1958 Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Бельгіі Аліўе Мартэль 10.05.1969 Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Уэльса Пол Кольер 30.07.1970 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Мальты Тэры Камільеры 19.01.1974 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Шатландыі Мікаэла Таб 11.12.1967 Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Уэльса Эйрыян Уільямс 03.09.1955 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Нідэрландаў Ян Вярхаас 05.10.1966 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу

Расклад і кошт квіткоў[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету 2014 года праходзіў на працягу 17 дзён (з суботы 19 красавіка па панядзелак 5 мая) за двума сталамі (паўфіналы і фінал праходзілі за адным сталом) на арэне тэатру Крусібл у Шэфілдзе, Англія. Кожны дзень на чэмпіянаце праходзіла па тры ці дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежыў ад стадыі турніру, сесіі (часам чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі), дня тыдня (часам у выходныя дні квіткі каштавалі даражэй). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £15 да £22, на матчы другога раўнда — ад £20 да £23, на чвэрцьфіналы — ад £30 да £35, на паўфіналы — ад £35 да £40, на тры першыя сесіі фінальнага паядынку — £55, а на чацвёртую сесію фінала — £70. На гульні паўфіналаў і фінальную гульню таксама прадаваліся квіткі класаў «Premium» (£60—£65 — паўфіналы, £80—£95 — фінал) і «Hospitality» (£175 — паўфіналы, £200—£220 — фінал)[71].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Агульныя квіткі Hospitality Premium
19 красавіка Субота 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £22
Дзённая сесія (14.30) £22
Вячэрняя сесія (19.00) £22
20 красавіка Нядзеля 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £22
Дзённая сесія (14.30) £22
Вячэрняя сесія (19.00) £22
21 красавіка Панядзелак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
22 красавіка Аўторак 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
23 красавіка Серада 1/16 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £15
Дзённая сесія (14.30) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
24 красавіка Чацвер 1/16 фіналу і 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £20
Вячэрняя сесія (19.00) £20
25 красавіка Пятніца 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
26 красавіка Субота 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
27 красавіка Нядзеля 1/8 фіналу Ранішняя сесія (10.00) £23
Дзённая сесія (14.30) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
28 красавіка Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £23
Вячэрняя сесія (19.00) £23
29 красавіка Аўторак Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £30
Дзённая сесія (14.30) £30
Вячэрняя сесія (19.00) £35
30 красавіка Серада Чвэрцьфіналы Ранішняя сесія (10.00) £30
Дзённая сесія (14.30) £30
Вячэрняя сесія (19.00) £35
1 мая Чацвер Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
2 мая Пятніца Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £35 £60
Дзённая сесія (14.30) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
3 мая Субота Паўфіналы Ранішняя сесія (10.00) £35 £60
Дзённая сесія (14.30) £40 £175 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40 £175 £65
4 мая Нядзеля Фінал Дзённая сесія (14.00) £55 £200 £80
Вячэрняя сесія (19.00) £55 £200 £80
5 мая Панядзелак Фінал Дзённая сесія (14.00) £55 £220 £80
Вячэрняя сесія (19.00) £70 £220 £95
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе.

Лёсаванне[правіць | правіць зыходнік]

Лёсаванне чэмпіянату свету 2014 года праходзіла апоўдні 17 красавіка, на наступны дзень пасля заканчэння апошняга кваліфікацыйнага раўнда, і ўпершыню ў гісторыі транслявалася ў прамым эфіры на афіцыйным канале World Snooker на YouTube. 16 першых сеяных ігракоў, якія патрапілі ў Крусібл без кваліфікацыі, былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія маюць лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляе ў другім раўндзе на 16-га, 2-і — на 15-га, 3-ці — на 14-га і т.д., пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляе ў чвэрцьфінале на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, а ў паўфінале 1-ы сеяны трапляе на 4-га, а 2-гі — на 3-га. 16 снукерыстаў, якія прайшлі кваліфікацыю турніра, былі выпадковым чынам раскіданыя па свабодных месцах у сетцы чэмпіянату, і, такім чынам, былі сфармаваныя пары 1/16 фіналу сусветнага снукернага чэмпіянату[72][73].

Вынікі лёсавання[правіць | правіць зыходнік]

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда чэмпіянату свету. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі і лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах[74].

Сеяны ігрок Лік асабістых сустрэч (РТ) Пераможца кваліфікацыі
Сцяг Англіі Роні О’Саліван (1) 2-0 (1-0)[75] Сцяг Фінляндыі Робін Хал (115)
Сцяг Англіі Джо Пэры (16) 3-1 (3-1)[76] Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт (43)
Сцяг Англіі Шон Мёрфі (9) 8-3 (5-1)[77] Сцяг Англіі Джэймі Коўп (49)
Сцяг Ганконга Марка Фу (8) 5-3 (1-2)[78] Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (38)
Сцяг Англіі Бары Хокінс (5) 0-0 (0-0)[79] Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (31)
Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (12) 0-0 (0-0)[80] Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (89)
Сцяг Англіі Марк Дэвіс (13) 3-4 (2-3)[81] Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл (24)
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (4) 1-0 (0-0)[82] Сцяг Англіі Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Марк Сэлбі (3) 1-0 (1-0)[83] Сцяг Уэльса Майкл Уайт (30)
Сцяг Англіі Алістэр Картэр (14) 0-0 (0-0)[84] Сцяг Кітая Сяа Гадун (26)
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (11) 12-7 (8-4)[85] Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус (34)
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (6) 4-4 (2-3)[86] Сцяг Ірландыі Кен Доэрці (29)
Сцяг Англіі Джад Трамп (7) 3-3 (2-1)[87] Сцяг Англіі Том Форд (36)
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (10) 13-1 (4-1)[88] Сцяг Уэльса Раян Дэй (21)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (15) 1-1 (1-1)[89] Сцяг Англіі Майкл Холт (23)
Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (2) 1-0 (1-0)[90] Сцяг Англіі Робі Уільямс (67)

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Гульні першага раўнда[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Фінляндыі Робін Хал[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіянат свету па снукеры 2014 года пачаўся 19 красавіка ў суботу ў 10 гадзін раніцы па шэфілдскаму часу. Па традыцыі чэмпіянату свету турнір адкрываў матч першага круга з удзелам папярэдняга пераможцы — Роні О’Саліван - Робін Хал. О'Саліван пяць разоў перамагаў на сусветным першынстве[20], у той час як яго сапернік толькі ў другі раз (пасля 2002 года) патрапіў у Крусібл[91]. Ігракі два разы перасякаліся паміж сабой і ў абодвух выпадках мацней быў брытанец, які перамог саперніка ў першым раўндзе рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Тайланда ў далёкім 1997 годзе з лікам 5:2 і на шостым этапе еўрапейскага тура 2013/2014 — 4:3 (прайграючы па ходзе матча з лікам 1:3)[75]. Роні, які ўпершыню з 1994 года вылецеў з топ-32 сусветнага рэйтынгу[92], у сезоне 2013/2014 атрымаў перамогу на адкрытым чэмпіянаце Уэльса[93], а таксама на двух запарашальных турнірах, Мастэрс[94] і Champion of Champions[95], і на адным з этапаў серыі PTC[96]. Робін Хал, які перад чэмпіянатам займаў 122-гі радок у рэйтынгу[92], да кваліфікацыі, у якой ён аформіў чатыры выдатныя перамогі, у бягучым сезоне выйграў толькі адзін матч рэйтынгавага ўзроўню, перамогшы Лю Чуана ў кваліфікацыі да International Championship з лікам 6:2[97].

Першы фрэйм застаўся за пяціразовым чэмпіёнам свету, які зрабіў серыі ў 45 і 32 ачкі, дзякуючы памылцы саперніка, які саступіў пазіцыю, набраўшы 53 балы. Тотал-клірэнс з 124 балаў прынёс Роні другое ачко (відэа), а, зрабіўшы паўсоценную серыю ў 69 ачкоў у трэцім фрэйме, ён павёў у ліку 3:0. Адзіны прафесійны ігрок з Фінляндыі здолеў размачыць лік у чацвёртай партыі, аформіўшы соценны брэйк у 102 ачкі (відэа). Робін таксама меў добрыя шанцы выйграць пяты фрэйм, ведучы ў ліку 43:6, але яго сапернік скараціў адставанне і, зачысціўшы стол з апошняга зялёнага шара, павёў 4:1. Дзякуючы серыі ў 81 ачко Роні О’Саліван умацаваў сваё лідарства ў ліку — 5:1. У сёмым фрэйме Хал зрабіў брэйк у 60 ачкоў, які англічанін не здолеў адквітаць, саступіўшы другое ачко ў матчы — 2:5. З падыходамі ў 45 і 60 балаў у восьмым фрэйме О'Саліван вярнуў сабе перавагу ў 4 ачкі. У заключнай дзевятай партыі першай гульнявой сесіі матча англійскі снукерыст ішоў на максімальны брэйк, але сапсаваў пазіцыю пасля сёмага чырвонага. Нягледзячы на гэта, ён здолеў давесці фрэйм да перамогі з серыяй у 90 ачкоў і сысці на перапынак з больш чым упэўненым лідарствам — 7:2[98][99].

Матч працягнуўся ў вячэрняй сесіі таго ж дня. Дзякуючы некалькім паспяховым падыходам Хал павёў у дзесятым фрэйме 65:30, але дзеючы чэмпіён аформіў серыю ў 41 ачко, выйграў восьмае ачко і яшчэ бліжэй наблізіўшыся да перамогі. Адзінаццатую партыю фінскі снукерыст ужо не выпусціў, зрабіўшы серыю ў 52 ачкі, і скараціў адставанне да ліку 3:8. За ім таксама застаўся і дванаццаты фрэйм, у пачатку якога ён здолеў набраць 68 балаў за падыход. У трынаццатай партыі Роні О’Саліван павёў у ліку 68:15 і Робіну неабходныя былі тры снукера для магчымасці перамогі ў фрэйме. Яму ўдалося паставіць два і зарабіць 8 штрафных ачкоў, але англічанін забіў апошні чырвоны шар, пасля чаго зачысціў стол і выйграў фрэйм, усталяваўшы на табло лік 9:4. Пасля невялікага перапынку О'Саліван не дазволiў Робіну Халу завязаць барацьбу, зрабіўшы серыі ў 41 і 54 ачкі ў чатырнаццатай партыі. Такім чынам, Роні атрымаў адзінаццатую перамогу запар на арэне тэатра Крусібл пасля перамог на чэмпіянатах свету 2012[29] і 2013[30] гадоў[100][101][102][103][14].

19 красавіка. Рэферы: Брэндан Мур[3]
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
10-4 Робін Хал (115)
Сцяг Фінляндыі Фінляндыя
Першая сесія: 77-53 (53 Хал), 124-0 (124), 84-25 (69), 16-102 (102), 54-52, 81-0 (81), 1-68 (60), 121-1 (60), 90-0 (90)
Другая сесія: 71-65, 16-116 (52), 5-92 (68), 103-29, 107-0 (54)[хт 1]
Соценныя серыі: О'Саліван: 124; Хал: 102

Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм — Сцяг Ірландыі Кен Доэрці[правіць | правіць зыходнік]

Паралельна з матчам Роні О’Салівана і Робіна Хала за суседнім сталом падчас ранішняй сесіі першага гульнявога дня пачалі матч пяты сеяны Сцюарт Бінэм, леташні чвэрцьфіналіст[30], і Кен Доэрці, самы ўзроставы ігрок чэмпіянату. У 2013 годзе Бінэм упершыню выйшаў у чвэрцьфінал чэмпіянату свету, дзе быў разгромлены Роні О’Саліванам з лікам 4:13[30], а Доэрці, пераможца чэмпіянату свету 1997 года[43] і фіналіст розыгрышаў 1998[37] і 2003[104] гадоў, не выйграваў у Крусібле з 2006 года[22]. Да гэтага снукерысты выйгралі адзін у аднаго па чатыры матчы, прычым англічанін пакінуў за сабой чатыры апошнія паядынкі. Кен перамог саперніка ў першым раўндзе чэмпіянату свету 2002, які стаў іх першай сустрэчай, з лікам 10:8, пасля чаго яшчэ двойчы перайграваў Сцюарта на рэйтынгавых турнірах: на Айрыш Мастэрс 2004 (5:1) і на кубку Мальты 2006 (5:4). Бінэм быў мацней за апанента ў дзвюх апошніх рэйтынгавых сустрэчах: на Усі Класік 2012 (5:4) і ў чвэрцьфінале адкрытага чэмпіянату Уэльса 2013 (5:3)[86]. Снукерыст з Англіі, які займаў шостае месца ў рэйтынгу перад чэмпіянатам[92], дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, дзе з лікам 8:9 прайграў аўстралійцу Нілу Робертсану[105], а таксама быў у фіналах запрашальных турніраў Champion of Champions[95] і Shoot-Out[106]. Апроч таго, ён атрымаў перамогу на апошнім этапе азіяцкага тура, дзе ў фінале перамог Ляна Вэньбо з лікам 4:1[107]. Кен Доэрці, які займаў 28-ы радок у сусветным рэйтынгу перад чэмпіянатам[92], не праходзіў далей за 1/16 фіналу на рэйтынгавых турнірах і далей за 1/8 фіналу на міні-рэйтынгавых турнірах у сезоне 2013/2014[108].

Бінэм упэўнена пачаў паядынак, выйграўшы стартавы фрэйм з лікам 74:40. Англічанін зрабіў серыю ў 85 балаў у наступнай партыі і падвоіў сваю перавагу. У трэцім фрэйме Доэрці аформіў брэйк у 49 ачкоў, але Сцюарт здолеў выйсці наперад, 50:49, пры апошнім чорным шары, пакінутым на стале, і павялічыць лік да 3:0, забіўшы яго. У чацвёртай партыі чэмпіён свету 1997 года зрабіў брэйк у 66 балаў і выйграў першае ачко — 1:3. У пятым фрэйме Кен аформіў дзейсныя падыходы з 39 і 34 ачкамі, пасля чаго здолеў давесці партыю да перамогі, забіўшы апошні сіні шар. Бінэм аднавіў сваю перавагу ў два фрэйма, скончыўшы шосты брэйкам у 44 балы. Зрабіўшы вышэйшую серыю ў матчы, 91 ачко, ірландзец зноў скараціў адставанне — 3:4. Пры ліку 52:41 у восьмай партыі Доэрці выпусціў некалькі шанцаў забіць апошні руды шар і даў магчымасць саперніку здзейсніць выдатны ўдар з выхадам на сіні, пасля чаго Сцюарт Бінэм зачысціў стол і выйграў пятае ачко. Аднак 44-гадовы Кен выйграў заключны фрэйм першай сесіі на каляровых шарах і, зрабіўшы лік 4:5, пакінуў сабе нядрэнныя шанцы для працягу барацьбы з шостым нумарам сусветнага рэйтынгу[98][109].

Матч працягнуўся 20 красавіка падчас ранішняй сесіі паралельна з паядынкам паміж Джо Пэры і Джэймі Бёрнэтам. У стартавым фрэйме другой частцы гульні Сцюарт вёў 49:38 пры каляровых шарах на стале. Ён забіў жоўты шар, пачаўшы тактычную барацьбу за зялёны. Ірландзец здолеў паставіць добры снукер і выйграць 12 штрафных ачкоў, пасля чаго забіў шары з зялёнага па ружовы і зраўняў лік у матчы — 5:5. Зрабіўшы брэйк у 55 балаў, Доэрці ўпершыню выйшаў наперад у матчы. Ён падвоіў сваю перавагу ў паядынку, выйграўшы і наступную партыю з серыямі ў 60 і 42 ачкі. Бінэм знаходзіўся ў псіхалагічна цяжкай сітуацыі і не мог навязаць барацьбу саперніку, які дамінаваў і ў 13-м фрэйме, выйграўшы чацвёртае ачко пасля перапынку і пятае запар ачко ў матчы. Кен не расслабіўся і пасля невялікага перапынку і брэйкам у 57 балаў павялічыў лік да 9:5 на яго карысць. Выйграўшы сёмую партыю запар у паядынку з брэйкам ў 60 ачкоў і, такім чынам, усе шэсць партый пасля перапынку, Кен Доэрці давёў гульню да перамогі з лікам 10:5 і выйшаў у 1/8 фіналу на пераможцу матча паміж шатландцамі Джонам Хігінсам і Аланам Мак-Манусам. Гэты поспех 44-гадовага ірландца стаў яго першай перамогай на арэне Крусібла з 2006 года, калі ён дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі[22][110][111][112][113][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Ян Вярхаас[3]
Сцюарт Бінэм (6)
Сцяг Англіі Англія
5-10 Кен Доэрці (29)
Сцяг Ірландыі Ірландыя
Першая сесія: 74-40, 91-0 (85), 57-49, 51-74 (66), 53-78, 56-25, 16-91 (91), 63-52, 37-70
Другая сесія: 51-68, 11-79 (55), 28-106 (60), 20-67, 0-83 (57), 30-73 (60)

Сцяг Англіі Алістэр Картэр — Сцяг Кітая Сяа Гадун[правіць | правіць зыходнік]

Паралельна з другой часткай матча паміж О'Саліванам і Халам вячэрняя сесія першага гульнявога дня, 19 красавіка, уключала ў сябе першую частку паядынку паміж Алістэрам Картэрам, двухразовым фіналістам чэмпіянату[114], і кітайцам Сяа Гадунам, дэбютантам сусветнага першынства[115], які займаў 24-е месца ў рэйтынгу[92]. Картэр і Сяа да гэтага ніводнага раза не сустракаліся на прафесіянальных турнірах[84]. Алістэр Картэр, які падняўся на 11-ы радок у рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[92], дайшоў да паўфіналу на адкрытым чэмпіянаце Кітая, дзе саступіў Нілу Робертсану з лікам 2:6[61], а таксама два разы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых спаборніцтваў у сезоне 2013/2014[116]. У сваю чаргу кітайскі снукерыст, які пачаў сезон за межамі топ-32[117], дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс, дзе прайграў суайчынніку Дзіну Цзюньхуэю з лікам 6:10[57], а пазней да чвэрцьфіналу German Masters, дзе яго спыніў Раян Дэй з лікам 5:2[60].

Картэр пакінуў за сабой старт паядынку з серыямі ў 39 і 45 ачкоў у першай партыі. Сяа зраўняў лік, зрабіўшы ў другім фрэйме брэйк у 62 балы. Сустрэчная паўсоценная серыя англічаніна ў 52 ачкі зноў вывела яго наперад — 2:1. Чацвёртая партыя таксама засталася за Алістэрам, які падвоіў сваю перавагу да перапынку. Пасля перапынку Картэр выйграў трэці запар фрэйм з серыяй ў 56 ачкоў, усталяваўшы лік 4:1. Гадун скараціў сваё адставанне пасля перамогі ў шостай партыі, дзе ён аформіў брэйк у 59 ачкоў пасля падыходу саперніка, які набраў 20 балаў. Брэйк у 73 ачкі дапамог фіналісту Шанхай Мастэрс 2013 скараціць адставанне да мінімальнага — 3:4. Пасля памылкі Картэра на апошнім чорным шары пры ліку 56:61, Сяа, які зрабіў серыю ў 52 ачкі ў восьмым фрэйме, зраўняў лік у паядынку. Працяглая пазіцыйная барацьба ў дзевятай партыі прынесла перамогу англійскаму снукерысту, які скончыў першую сесію матча кароткімі падыходамі ў 14 і 19 балаў[100].

Картэр і Сяа працягвалі свой паядынак падчас дзённай сесіі другога гульнявога дня, 20 красавіка, паралельна з пачаткам матча паміж Дзінам Цзюньхуэем і Майклам Уослі, якія гулялі за суседнім сталом. Кітаец выйграў стартавую партыю з серыяй у 54 ачкі і дамінаваў у адзінаццатым фрэйме, выйграўшы які, ён выйшаў наперад у ліку 6:5. Аформіўшы брэйк у 81 ачкі англічанін зраўняў лік, а некалькі ўдалых падыходаў у трынаццатай партыі дазволілі яму зрабіць лік 7:6 на сваю карысць. Сяа Гадун аднавіў роўнасць у матчы з серыяй у 70 балаў, але Алістэр зноў здолеў выйсці наперад з чарговым паўсоценным брэйкам — 55 ачкоў. Картэр быў блізкі да адрыву ў дзве партыі, зрабіўшы добрую серыю ў 59 ачкоў, але яго сапернік адказаў пераможным кліренсам у 69 балаў і выдрапаў фрэйм, зраўняўшы лік. Англійскі снукерыст не выпускаў ініцыятывы, выйграўшы семнаццатую партыю з серыяй у 80 ачкоў, і максімальна наблізіўся да перамогі пры ліку 9:8. Ён працягваў дамінаваць і ў наступным фрэйме, не дазволіўшы Гадуну набраць ні аднаго ачка, і выйграў матч з лікам 10:8, выйшаўшы ў другі раўнд на пераможцу матча паміж Маркам Сэлбі і Майклам Уайтам[118][111][119][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Эйрыян Уільямс[3]
Алістэр Картэр (14)
Сцяг Англіі Англія
10-8 Сяа Гадун (26)
Сцяг Кітая Кітай
Першая сесія: 92-6, 0-66 (62), 66-0 (52), 66-27, 77-16 (56), 20-64 (59), 3-73 (73), 56-68 (52 Сяа), 71-43
Другая сесія: 35-79 (54), 2-65, 82-0 (81), 72-32, 16-71 (70), 73-11 (55), 59-69 (59 Картэр, 69), 80-0 (80), 79-0

Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр — Сцяг Уэльса Раян Дэй[правіць | правіць зыходнік]

Шатландзец Стывен Магуайр, які двойчы выходзіў у паўфінальную стадыю чэмпіянатаў свету[120], і валіец Раян Дэй, дваццаты нумар сусветнага рэйтынгу[92], выйшлі да стала ў дзённай сесіі першага гульнявога дня. Магуайр выходзіў у 1/2 фіналу сусветных першынстваў у 2007 годзе, калі прайграў будучаму пераможцу Джону Хігінсу з лікам 15:17[38], і ў 2012 годзе, калі не справіўся з Алістэрам Картэрам, прайграўшы яму з лікам 12:17[29]. 34-гадовы Раян Дэй тры разы даходзіў да чвэрцьфінальнай стадыі, але прайграваў Стывену Хендры ў 2008 годзе (7:13)[28], Марку Алену ў 2009 годзе (11:13)[39] і Мэцью Стывенсу ў 2012 годзе (5:13)[29]. З 14-ці сустрэч паміж ігракамі Стывен атрымаў 13 перамог запар, прайграўшы толькі ў самым першым матчы на адкрытым чэмпіянаце Брытаніі 2000 года з лікам 0:5. Пасля гэтага шатландзец быў мацнейшы за саперніка ў кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2005 года (10:5), у паўфінале адкрытага чэмпіянату Кітая па снукеры 2008 (6:5), у чвэрцьфінале Шанхай Мастэрс 2008 (5:4), у чвэрцьфінале Мастэрс 2010 (6:1), а таксама ў 1/16 German Masters 2012 (5:1). Да Крусібла ў 2014 годзе Магуайр выйграў у Дэя чатыры матчы, тры з якіх на турніры Championship League (усе з лікам 3:2) і адзін падчас апошняга этапу еўрапейскага тура PTC (4:0)[88]. Шатландскі ігрок, які пачаў сезон на пятай пазіцыі ў рэйтынгу[117] і займаў толькі 13-ы радок перад чэмпіянатам свету[92], дайшоў да паўфіналу адкрытага чэмпіянату Індыі 2013, дзе саступіў Адыт'е Мехце з лікам 3:4[58], і да чвэрцьфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013, дзе прайграў Нілу Робертсану з лікам 2:6[105]. Раян Дэй пачаў сезон у канцы топ-32[117], але сумеў заняць 20-е месца ў рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[92], дайшоўшы да паўфіналу German Masters 2014, дзе саступіў Дзіну Цзюньхуэю з лікам 5:6[60], і да чвэрцьфіналу International Championship 2013, дзе Джо Пэры быў мацней за яго з лікам 6:1[59].

Дзякуючы серыі ў 71 бал Стывен адкрыў лік у матчы. У адказ Дэй зрабіў буйную серыю ў 130 ачкоў (відэа) і аднавіў статус-кво — 1:1. Магуайр аформіў яшчэ адзін паўсоценны брэйк, 75 балаў, і зноў выйшаў наперад, але валійскі снукерыст больш упэўнена гуляў у чацвёртым фрэйме і зраўняў лік, выйграўшы яго 57:21. Пасля перапынку Раян упершыню выйшаў наперад у матчы, зрабіўшы серыю ў 65 ачкоў. Пасля пазіцыйнай барацьбы ў пачатку шостай партыі, у выніку якой Стывен выйграў 11 ачкоў за кошт памылак саперніка, Дэй забіў дальні чырвоны, які дазволіў яму правесці серыю ў 61 бал і выйсці наперад у ліку — 4:2. У сёмым фрэйме ігракі абмяняліся выніковымі падыходамі, пасля чаго Магуайр вёў у ліку 56:46, але Раян Дэй здолеў пакінуць за сабой чарговае ачко, зачысціўшы стол з апошняга зялёнага шара. Валіец зрабіў серыю ў 47 ачкоў у наступнай партыі, а выпадковы чырвоны шар прынёс яму перамогу ў пятым фрэйме запар — 6:2. У апошнім фрэйме першай сесіі матча шатландскі ігрок здолеў выратаваць свае шанцы, выйграўшы ачко дзякуючы падыходам у 33 і 38 балаў і скараціўшы адставанне да трох партый — 3:6[121][122].

Матч працягнуўся падчас вячэрняй сесіі другога гульнявога дня адначасова з паядынкам паміж англічанамі Шонам Мёрфі і Джэймі Коўпам. Магуайр выйграў дзесяты фрэйм з падыходамі ў 32 і 39 ачкоў, пасля чаго Раян быў мацней у адзінаццатым і аднавіў сваё лідарства ў тры партыі. Валіец таксама выйграў наступны фрэйм дзякуючы серыі ў 69 ачкоў і яшчэ бліжэй падабраўся да перамогі, зрабіўшы лік 8:4. З брэйкам у 56 балаў і пераможным падыходам з 15 ачкоў шатландскі снукерыст скараціў адставанне, а ў чатырнаццатай партыі аформіў тотал-клірэнс, набраўшы 134 ачкі (відэа). З найвышэйшай серыяй у 60 балаў Раян Дэй выйграў яшчэ адзін фрэйм, і лік стаў 9:6 на яго карысць. Нягледзячы на адставанне ў шаснаццатай партыі, Стывен зрабіў яшчэ адну нядрэнную серыю ў 58 балаў і давёў фрэйм да перамогі. Наступныя брэйкі Магуайра, 74 і 91 ачко, не дазволілі яго саперніку набраць ні аднаго бала ў двух наступных фрэймах і зраўнялі лік у матчы, 9:9, вывеўшы паядынак у вырашальны фрэйм. У дзевятнаццатай партыі шатландзец атрымаў шанец на серыю, але дапусціў памылку, спыніўшыся на 18-ці ачках. Дэй здзейсніў выдатны пераможны брэйк у 92 балы і выйшаў у другі круг чэмпіянату свету на пераможцу сустрэчы паміж Джадам Трампам і Томам Фордам. Такім чынам, валійскі ігрок упершыню з 2000 года, калі адбыўся іх першы матч у кваліфікацыі да адкрытага чэмпіянату Брытаніі, перайграў свайго шатландскага саперніка[88]. Стывен Магуайр, у сваю чаргу, у другі раз запар вылецеў у першым раўндзе сусветнага першынства, прайграўшы ў 2013 годзе тайцу Дэчавату Пумджаенгу[30][123][124][125][126][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Мікаэла Таб[3]
Стывен Магуайр (10)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
9-10 Раян Дэй (21)
Сцяг Уэльса Уэльс
Першая сесія: 76-32 (71), 0-134 (130), 100-36 (75), 21-57, 3-75 (65), 12-68 (61), 64-71, 15-66, 71-6
Другая сесія: 75-64, 28-58, 15-79 (69), 71-52 (56), 134-0 (134), 0-91 (60), 68-35 (58), 74-0 (74), 91-0 (91), 18-108 (92)
Соценныя серыі: Магуайр: 134; Дэй: 130

Сцяг Англіі Шон Мёрфі — Сцяг Англіі Джэймі Коўп[правіць | правіць зыходнік]

Чэмпіён свету па снукеры 2005 года англічанін Шон Мёрфі і яго суайчыннік Джэймі Коўп, які трапіў у Крусібл упершыню за тры гады[127], пачалі свой матч 1/16 фіналу падчас дзённай сесіі першага гульнявога дня. Мёрфі стаў чэмпіянам свету ў 2005 годзе, перамогшы Мэцью Стывенса ў фінальным паядынку з лікам 18:16[42], а Джэймі Коўп, у сваю чаргу, выйграў у Крусібле толькі два матчы: у 2009 годзе ён перайграў Джо Пэры ў першым крузе (10:6), а ў 1/8 фіналу саступіў будучаму пераможцу Джону Хігінсу ў вырашальнай партыі (12:13)[39]; у розыгрышы 2011 года ён адолеў Эндру Пэджэта ў 1/16 фіналу з лікам 10:7, пасля чаго пацярпеў разгром ад Марка Уільямса з лікам 4:13[40]. Да гэтага Шон перамагаў праціўніка восем разоў, у тым ліку пяць — на рэйтынгавых турнірах, у той час, як на рахунку Коўпа былі толькі тры выйгрышы над сапернікам, з якіх толькі адзін на рэйтынгавым турніры. Снукерысты сустракаліся падчас кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2003 года, дзе Мёрфі атрымаў упэўненую перамогу з лікам 10:4[77]. Шон Мёрфі, які падняўся на 5-ы радок сусветнага рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[92], няўдала пачаў сезон, тры разы дайшоўшы толькі да 1/8 фіналаў рэйтынгавых турніраў у другой палове 2013 года[128], але ў 2014 годзе ён дайшоў да паўфіналу Мастэрс, дзе прайграў Марку Сэлбі з лікам 1:6[94], зрабіў два максімальных брэйка (да гэтага на яго рахунку быў толькі адзін максімум, які ён аформіў у 2001 годзе)[129], а таксама выйграў восьмы этап еўрапейскага тура ў Гдыні[130] і свой пяты рэйтынгавы тытул на World Open 2014, дзе ў апошнім матчы быў мацней за Марка Сэлбі з лікам 10:6[131]. Джэймі Коўп, які яшчэ ў сезоне 2011/2012 уваходзіў у топ-16[132], а перад сусветным чэмпіянатам займаў 53-ю пазіцыю ў сусветным рэйтынгу[92], толькі адзін раз у сезоне 2013/2014 дайшоў да 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру[133]: на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі за крок да чвэрцьфіналу ён саступіў Нілу Робертсану з лікам 3:5[134].

Коўп адкрыў лік, зрабіўшы серыю ў 75 ачкоў у стартавым фрэйме, а Шон у сваю чаргу адказаў соценным брэйкам у 112 балаў і зраўняў лік. Доўгая трэцяя партыя завяршылася пераможным падыходам Джэймі, які набраў 40 ачкоў. Пры ліку 1:2 Мёрфі выйграў тры фрэйма запар з паўсоценнымі серыямі, 70, 87 і 70 балаў, і выйшаў наперад на два ачкі. З вышэйшым падыходам у 36 ачкоў Джэймі Коўп выйграў сёмую партыю, а таксама восьмую, у якой ён, скарыстаўшыся памылкай саперніка на апошнім зялёным шары, зрабіў клірэнс. У дзевятым заключным фрэйме першай сесіі Коўп аформіў серыю ў 58 ачкоў, якая дапамагла яму сысці на перапынак лідарам — 5:4[121][122].

Матч паміж ігракамі працягваўся ў вячэрняй сесіі другога гульнявога дня, 20 красавіка, адначасова з захапляльным працягам сустрэчы Стывена Магуайра і Раяна Дэя. У стартавым фрэйме сесіі Джэймі Коўп ішоў на максімальны брэйк, але, забіўшы 8 чырвоных і 8 чорных шароў, дапусціў памылку, якой скарыстаўся Мёрфі і зачысціў стол серыяй у 75 ачкоў. Пры ліку 38:48 у адзінаццатай партыі Шон дапусціў памылку на апошнім жоўтым шары і дазволіў Джэймі зноў выйсці наперад з лікам 6:5. Коўп дамінаваў і ў наступнай партыі, падвоіўшы сваю перавагу, але Мёрфі не губляў канцэнтрацыі і здолеў зраўняць лік з серыямі 68 і 52 у двух наступных фрэймах — 7:7. Джэймі здолеў аднавіць сваё лідарства, але пяты нумар сусветнага рэйтынгу зноў зраўняў лік з падыходамі ў 29 і 33 балы, пасля чаго здолеў выйсці наперад з лікам 9:8 з вышэйшай брэйкам у 58 балаў. У васемнаццатым фрэйме Коўп зрабіў серыю ў 49 балаў, а неўзабаве і Мёрфі атрымаў шанец правесці пераможны брэйк, аднак, памыліўся на апошнім чырвоным шары пры гульні з рэстам і аддаў партыю саперніку, які зраўняў лік, 9:9. У вырашальным фрэйме абодва ігракі мелі магчымасці павесці серыю, але з-за моцнага напружання і высокага кошту памылак гулялі асцярожна і давялі гульню да пазіцыйнай барацьбы пры двух апошніх чырвоных шарах. Шон паставіў добры снукер за чорны шар, дрэнна выйшаўшы з якога, Джэймі Коўп дазволіў яму правесці пераможны клірэнс у 29 ачкоў і давесці да перамогі гэты матч-трылер[123][124][126][14].

19—20 красавіка. Рэферы: Аліўе Мартэль[3]
Шон Мёрфі (9)
Сцяг Англіі Англія
10-9 Джэймі Коўп (49)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 5-88 (75), 112-24 (112), 33-80, 75-0 (70), 88-2 (87), 82-1 (70), 7-74, 54-65, 28-72 (58)
Другая сесія: 75-64 (64 Коўп, 75), 43-63, 25-64, 68-28 (68), 75-4 (52), 30-71, 74-1, 81-38 (58), 34-88, 65-49
Соценныя серыі: Мёрфі: 112

Сцяг Англіі Джо Пэры — Сцяг Шатландыі Джэймі Бёрнэт[правіць | правіць зыходнік]

Адным з матчаў ранішняй сесіі другога гульнявога дня на чэмпіянаце свету стала сустрэча паміж шаснаццатым сеяным Джо Пэры, паўфіналістам розыгрышу 2008 года[28], і шатланцам Джэймі Бёрнэтам, які да гэтага не выйграў ні аднаго матча ў Крусібле[135]. Да гэтага снукерысты чатыры разы гулялі паміж сабой, заўсёды на рэйтынгавых турнірах, і ў трох выпадках перамогу святкаваў Пэры. Бёрнэт быў мацней саперніка толькі ў іх першай сустрэчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 1998 года, дзе ў 1/16 фіналу ён перамог Джо з лікам 5:3. У двух наступных паядынках, у 1/24 фіналу Гран-пры 2000 і на той жа стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі 2001 года, Джо Пэры ўпэўнена перамагаў апанента — 5:1 і 7:3 адпаведна. Апошні раз яны перасякліся паміж сабой у апошнім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату свету 2012 года, дзе Пэры выйграў з лікам 10:8, атрымаўшы пуцёўку ў Крусібл[76]. У сезоне 2013/2014 Джо, які толькі аднойчы даходзіў да фіналу рэйтынгавага турніру ў 2001 годзе[136], здолеў вярнуцца ў топ-16 сусветнага рэйтынгу[92], два разы дайшоўшы да паўфіналаў рэйтынгавых спаборніцтваў — International Championship, дзе ён саступіў Марка Фу з лікам 8:9[59], і адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе за крок да вырашальнага паядынку яго спыніў Дзін Цзюньхуэй з лікам 6:4[61], чатыры разы дайшоўшы да чвэрцьфіналаў найбуйнейшых турніраў[137] і атрымаўшы перамогу на першым этапе азіяцкага тура, дзе ў фінале ён перамог Марка Сэлбі з лікам 4:1[138]. У сваю чаргу Джэймі Бёрнэт, які займаў 45-е месца ў рэйтынгу перад сусветным чэмпіянатам[92], толькі аднойчы ў сезоне дайшоў да 1/8 фіналу спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню — на German Masters 2014[60].

Аднак 45-ы нумар сусветнага рэйтынгу ярчэй пачаў паядынак з серыяй у 84 ачкі і адкрыў лік. Пэры ўстанавіў лік 1:1 на табло дзякуючы пераможнаму падыходу ў 49 балаў. У трэцяй партыі англічанін аформіў брэйк у 59 ачкоў, зрабіўшы лік 68:37, але Бёрнэт атрымаў добрыя шанцы выйграць ачко, выйшаўшы пераможцам у тактычнай барацьбе за апошні зялёны шар. Нягледзячы на няцяжкую пазіцыю, шатландскі снукерыст не здолеў выйсці на апошні чорны шар і вымушаны быў адыгрывацца пры ліку 66:68. Пры спробе адыгрышу Джо выпадкова забіў апошні шар у сярэднюю лузу ад борта і выйшаў наперад з лікам 2:1. У чацвёртым фрэйме Пэры зноў ажыццявіў нядрэнны брэйку 40 ачкоў, але з-за памылак дазволіў саперніку выйсці наперад. Англійскі ігрок дапусціў чарговую памылку, перарэзаўшы апошні руды шар, і даў магчымасць Джэймі забіць шары з рудога па ружовы і зраўняць лік да перапынку — 2:2. Джо Пэры дамінаваў у пятай партыі і здолеў выйсці наперад з лепшым падыходам у 36 балаў. 38-гадовы шатландзец выйграў наступныя два фрэймы з брэйкамі ў 76 і 61 ачко, і, такім чынам, перахапіў ініцыятыву ў матчы, павёўшы ў ліку 4:3. Восьмая партыя таксама адышла Бёрнэту, які аформіў пераможную серыю ў 32 ачкі. А набраўшы 94 балы за падыход у дзевятым фрэйме Джэймі выйграў чацвёртае ачко запар і давёў сваю перавагу да ліку 6:3 пасля першай сесіі матча[110].

На наступны дзень, таксама падчас ранішняй сесіі, матч працягнуўся адначасова з пачаткам паядынку Марка Сэлбі і Майкла Уайта. У стартавым дзесятым па ліку фрэйме Бёрнэт атрымаў шанец на вядзенне серыі, але набраў толькі 27 ачкоў. Пэры скарыстаўся памылкай саперніка і з брэйкам у 87 балаў скараціў адставанне да двух партый. У адзінаццатым фрэйме Джо зрабіў дзве паўсоценныя серыі, 55 і 70 ачкоў, і лік стаў 5:6. Пры адставанні ў ліку 21:52 у дванаццатай партыі шатландзец павёў брэйк і меў магчымасць выдрапаць ачко, але памыліўся пры гульні апошняга сіняга шара, забіўшы які, Пэры зраўняў лік у матчы. Саступаючы ў трынаццатым фрэйме 14:40, англійскі снукерыст добра правёў канцоўку і выйграў партыю на каляровых шарах. Пасля перапынку Джо Пэры працягваў утрымліваць ініцыятыву і павялічыў сваю перавагу, 8:6, з вышэйшай серыяй у 51 бал. З двума добрымі падыходамі ў 40 і 38 ачкоў, англічанін выйграў шостую з шасці партыю ў другой сесіі, і лік у матчы стаў 9:6 на яго карысць. Джэймі Бёрнэт спрабаваў вярнуцца ў барацьбу і зрабіў першы сэнчуры ў паядынку, 111 ачкоў (відэа), у шаснаццатым фрэйме, але Пэры адказаў серыяй у 81 ачкі і давёў сустрэчу да пераможнага канца з лікам 10:7. Такім чынам, 39-гадовы Джо Пэры выйшаў у 1/8 фіналу турніра на Роні О’Салівана, які перамог у першым раўндзе Робіна Хала з лікам 10:4[139][140][141][14].

20—21 красавіка. Рэферы: Пол Кольер[3]
Джо Пэры (16)
Сцяг Англіі Англія
10-7 Джэймі Бёрнэт (43)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Першая сесія: 0-84 (84), 76-2, 75-66 (59 Пэры), 49-71, 67-13, 23-89 (76), 12-75 (61), 36-71, 0-94 (94)
Другая сесія: 101-27 (87), 125-1 (55, 70), 63-38, 54-40, 70-33 (51), 78-28, 1-118 (111), 89-2 (81)
Соценныя серыі: Бёрнэт: 111

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Уэльса Майкл Уайт[правіць | правіць зыходнік]

Паралельна з заканчэннем матча Джо Пэры і Джэймі Бёрнэта ў ранішняй сесіі трэцяга гульнявога дня да суседняга стала выйшлі трэці сеяны турніру Марк Сэлбі, фіналіст сусветнага першынства 2007 года[38], і Майкл Уайт з Уэльса, які ўпершыню трапіў у Крусібл у 2013 годзе і здолеў дайсці да чвэрцьфінальнай стадыі[142]. Да гэтага ігракі сустракаліся толькі аднойчы: на чэмпіянаце Вялікабрытаніі 2012 перамогу святкаваў Сэлбі з лікам 6:3[83]. Англічанін пачынаў сезон на першым месцы ў сусветным рэйтынгу[117], але амаль увесь год правёў на другой пазіцыі, упаўшы на трэцяе месца пасля перадапошняга рэйтынгавага турніру сезона — адкрытага чэмпіянату Кітая[92]. Ён даходзіў да фіналаў двух папярэдніх турніраў трайной каронычэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе саступіў Нілу Робертсану з лікам 7:10[105], і Мастэрс, дзе пацярпеў сакрушальнае паражэнне ад Роні О’Салівана з лікам 4:10[94]. Апроч таго, ён быў у фінале World Open, дзе прайграў Шону Мёрфі з лікам 6:10[131], і ў паўфінале адкрытага чэмпіянату Аўстраліі, дзе яго перайграў Ніл Робертсан з лікам 6:3[134]. Ён таксама стаў пераможцам сёмага этапу еўрапейскага тура, перайграўшы ў фінале О'Салівана з лікам 4:3[143]. Майкл Уайт, які ўпершыню ў кар'еры ўвайшоў у топ-32 сусветнага рэйтынгу ў бягучым сезоне[144], паўтарыў сваё лепшае рэйтынгавае дасягненне, дайшоўшы да 1/4 фіналу на адкрытым чэмпіянаце Індыі, дзе з лікам 3:4 прайграў Стывену Магуайру[58].

Сэлбі хутка выйшаў наперад з двума паўсоценнымі серыямі ў стартавых фрэймах — 88 і 57 ачкоў. Майкл атрымаў нядрэнную магчымасць павесці серыю ў трэцяй партыі, але здолеў давесці брэйк толькі да 24 балаў, пасля чаго англічанін выйграў трэцяе ачко з вышэйшай серыяй у 43 і павёў у ліку 3:0. 22-гадовы валійскі снукерыст дамінаваў у абарончай гульні ў наступным фрэйме і ўзяў першае ачко, але Марк давёў лік да 5:1 дзякуючы яшчэ двум брэйкам за 50 ачкоў — 78 і 63. Уайт выйграў сёмы фрэйм з добрымі падыходамі ў 41 і 31 ачко, пасля чаго дамінаваў у восьмай партыі, выйграўшы яе з вышэйшай серыяй у 30 балаў. У заключным фрэйме першай сесіі ігракі доўга вялі пазіцыйную барацьбу, выйграўшы 30 штрафных ачкоў на дваіх, але Майкл Уайт першым здолеў павесці брэйк і выйграў трэцяе ачко запар з падыходамі ў 28, 29 і 20 балаў[139].

Увечары таго ж дня ігракі выйшлі да стала для працягу матча. Ведучы ў ліку 5:4, Марк Сэлбі выйграў яшчэ тры фрэйма ўсяго за 45 хвілін з серыямі 74 ачкі ў дзесятай партыі, 68 — у адзінаццатай партыі і з брэйкамі ў 51 і 42 балы ў дванаццатым фрэйме. У наступнай партыі Уайт зрабіў брэйк у 42 ачкі, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах. Ён таксама выйшаў пераможцам з пазіцыйнай барацьбы ў чатырнаццатай партыі, што дазволіла яму скараціць адставанне да двух ачкоў. З падыходамі ў 20 і 34 ачкі валіец выйграў трэці фрэйм запар, а з дапамогай клірэнса ў 62 бала ён зраўняў лік у паядынку — 8:8. Сэлбі выйграў семнаццатую партыю з вышэйшай серыяй у 44 ачкі, нягледзячы на дурную памылку, калі ён гуляў свабодны шар, забыўшыся назваць яго. Майкл зраўняў лік, выйграўшы наступны фрэйм з падыходамі ў 40 і 34 ачкі, і давёў паядынак да вырашальнай дзевятнаццатай партыі. Да гэтага трэці нумар рэйтынгу тройчы спатыкаўся ў стартавых матчах у Крусібле, але на гэты раз ён гуляў у вырашальным фрэйме больш упэўнена, чым Уайт, выйграўшы яго з паўсоценным брэйкам — 57 ачкоў. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату свету на свайго суайчынніка Алістэра Картэра, двухразовага фіналіста спаборніцтва[145][146][147][148][14].

21 красавіка. Рэферы: Леа Скальян[3]
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
10-9 Майкл Уайт (30)
Сцяг Уэльса Уэльс
Першая сесія: 95-7 (88), 66-25 (57), 69-33, 33-84, 94-13 (78), 88-1 (63), 36-94, 13-68, 26-92
Другая сесія: 111-10 (74), 85-0 (68), 93-1 (51), 50-72, 40-71, 46-61, 5-68 (62), 71-38, 37-80, 95-4 (57)

Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй — Сцяг Англіі Майкл Уослі[правіць | правіць зыходнік]

Сустрэча трэцяга сеянага турніру Дзіна Цзюньхуэя, пераможцы пяці рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[149], і Майкла Уослі, аднаго з дэбютантаў сусветнага першынства, пачалася падчас дзённай сесіі другога гульнявога дня. 27-гадовы Дзін дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету ў 2011 годзе, дзе прайграў Джаду Трампу з лікам 15:17[40], а Уослі патрапіў у Крусібл з другой спробы, прайграўшы ў другім кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату свету 2013 года Джэймсу Уотане з лікам 7:10[30]. Адзіным матчам, які снукерысты згулялі паміж сабой была сустрэча ў 1/64 фіналу другога этапу еўрапейскага PTC у сезоне 2010/2011, дзе кітаец перайграў саперніка ў вырашальным фрэйме (4:3)[82]. Пачаўшы сезон на дзясятай пазіцыі ў сусветным рэйтынгу[117], Дзін Цзюньхуэй заняў другі радок перад чэмпіянатам свету[92], паўтарыўшы рэкорд Стывена Хендры — пяць рэйтынгавых тытулаў у сезоне[62]. Кітайскі ігрок атрымаў перамогі на Шанхай Мастэрс[57], адкрытым чэмпіянаце Індыі[58], International Championship[59], German Masters[60] і адкрытым чэмпіянаце Кітая[61], а таксама дайшоў да фіналу адкрытага чэмпіянату Уэльса, дзе быў разгромлены Роні О’Саліванам з лікам 3:9[93]. Такім чынам, Дзін, які правёў лепшы сезон у сваёй прафесійнай кар'еры, лічыўся адным з фаварытаў на перамогу ў турніры. Лепшым дасягненнем Майкла Уослі да чэмпіянату свету, у кваліфікацыі якога ён атрымаў чатыры перамогі, у сезоне 2013/2014 стала 1/24 фіналу Шанхай Мастэрс, дзе ён атрымаў паражэнне ад Марка Кінга з лікам 1:5[57].

75-ы нумар чэмпіянату ўпэўнена пачаў свой выступ з паўсоценнай серыі ў стартавым фрэйме, 53 ачкі, але кітайскі ігрок адказаў сваім падыходам у 45 балаў, пакінуўшы на стале пяць каляровых шароў. Дзін выйграў пазіцыйную барацьбу на зялёным і, зачысціўшы стол, адкрыў лік у паядынку — 1:0. Часта найбуйнейшая снукерная арэна скоўвала дэбютантаў сусветных чэмпіянатаў, але 24-гадовы Уослі, здавалася, не адчуваў ніякага ціску. Пасля памылкі Дзіна, які набраў 37 балаў у другой партыі, англічанін адказаў сваёй другой паўсотняй, 63, і зраўняў лік у матчы. Дзякуючы двум выніковым падыходам Майкл выйграў трэці фрэйм і выйшаў наперад. Кітаец зраўняў лік да перапынку, узяўшы чацвёрты фрэйм з вышэйшай серыяй у 70 ачкоў. На старце пятай партыі Уослі зрабіў трэцюю паўсоценную серыю, 57 ачкоў, пасля чаго зноў выйшаў наперад, скончыўшы фрэйм перамогай на каляровых шарах. Цзюньхуэй зрабіў лік 3:3 у выніку 36-хвіліннай шостай партыі, дзе абодва ігракі мелі добрыя шанцы забіць апошні руды шар і выйграць фрэйм. Пасля гэтага паўфіналіст чэмпіянату свету 2011 года аформіў тотал-клірэнс у сёмай партыі, 136 балаў (відэа), і здолеў выйсці наперад. У двух наступных фрэймах Дзін Цзюньхуэй дазволіў саперніку набраць толькі 11 балаў, выйграўшы восьмую з серыяй ў 65 ачкоў, а дзевятую з лепшым падыходам у 40 балаў. Такім чынам, другі нумар сусветнага рэйтынгу выйграў чатыры фрэймы запар пад канец першай сесіі матча і забяспечыў сабе даволі камфортнае лідарства — 6:3[118].

Другая палова матча адбывалася пад час дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня адначасова з пачаткам паядынку паміж шатландцамі Джонам Хігінсам і Аланам Мак-Манусам. Майкл Уослі не губляў баявога духу, нягледзячы на правал канцоўкі першай сесіі матча, і выйграў стартавую партыю на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да двух ачкоў. У адзінаццатым фрэйме ён прадэманстраваў цудоўны тотал-клірэнс у 135 балаў, сарваўшы апладысменты (відэа). Не дазволіўшы кітайцу ў другой партыі запар набраць ні аднаго ачка, Уослі выйграў і дванаццаты фрэйм з вышэйшай серыяй у 44 бала і зраўняў лік — 6:6. Дзін выйграў дзве наступныя партыі з серыямі 73 і 64 ачкі і вярнуў сабе лідарства ў матчы. У пятнаццатай партыі англійскі снукерыст зрабіў удалы падыход, набраўшы 41 бал, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах. У пачатку шастнадцатой партыі кітаец набраў 31 ачко, але Майкл выйшаў пераможцам з наступнай пазіцыйнай барацьбы і зраўняў лік у паядынку з пераможнай серыяй у 41 бал. Сямнаццаты фрэйм застаўся за Дзінам Цзюньхуэем, які здзейсніў удалыя падыходы да стала ў 28 і 20 ачкоў і давёў партыю да перамогі, забіўшы апошнія зялёны і руды шары. Па заканчэнні гэтага фрэйма да вячэрняй сесіі заставалася ўсяго 30 хвілін і матч быў адкладзены да заканчэння першага паядынку сесіі пры ліку 9:8 на карысць Дзіна, якому засталося выйграць адзін фрэйм да выхаду ў другі раўнд[150].

Пасля чатырохгадзіннага перапынку ігракі зноў выйшлі на арэну тэатра Крусібл. Уослі ўпэўнена пачаў канцоўку матча і, аформіўшы свой другі соценны брэйк у паядынку, 103 ачкі (відэа), выйграў васемнаццатую партыю і вывеў матч у вырашальны фрэйм. Са стартавай серыяй у 35 балаў англічанін вёў у дзевятнаццатай партыі з лікам 46:25, пасля чаго Дзін здолеў выйсці наперад, дзякуючы пазіцыйнай барацьбе і падыходу, у якім ён набраў 16 ачкоў, але памыліўся на гульні няцяжкага апошняга чырвонага шара, зрабіўшы лік 53:46. Тактычны бой, які завязаўся пасля гэтага, завяршыўся выпадковым чырвоным, які ўпаў у лузу пасля ўдару Майкла Уослі і дазволіў яму павесці серыю і адарвацца ад саперніка на 15 ачкоў пры ружовым і чорным шарах на стале. Кітайскі снукерыст не здаваўся і паставіў свайму праціўніку тры снукера, з якіх Майкл паспяхова выходзіў, пасля чаго забіў ружовы шар і выйшаў у другі круг чэмпіянату свету. Такім чынам, 73-і нумар сусветнага рэйтынгу Майкл Уослі, які выйграў чатыры кваліфікацыйных паядынкі, каб патрапіць у Крусібл, здзейсніў адну з самых вялікіх сенсацый у гісторыі чэмпіянатаў свету, адолеўшы аднаго з галоўных фаварытаў чэмпіянату Дзіна Цзюньхуэя, лідара грашовага рэйтынгу[151] і пераможцу пяці рэйтынгавых турніраў у сезоне 2013/2014[62][152][146][153][154][14].

20—21 красавіка. Рэферы: Тэры Камільеры[3]
Дзін Цзюньхуэй (4)
Сцяг Кітая Кітай
9-10 Майкл Уослі (75)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 70-56 (53 Уослі), 37-71 (63), 10-75, 104-34 (70), 41-73 (57), 64-40, 136-0 (136), 109-6 (65), 71-5
Другая сесія: 31-62, 0-135 (135), 0-69, 79-57 (73), 69-38 (64), 34-60, 45-62, 67-23, 0-103 (103), 53-74
Соценныя серыі: Дзін: 136; Уослі: 103, 135

Сцяг Шатландыі Джон Хігінс — Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус[правіць | правіць зыходнік]

Адным з матчаў дзённай сесіі трэцяга гульнявога дня стаў паядынак паміж двума шатландцамі — 38-гадовым Джонам Хігінсам, чатырохразовым чэмпіёнам свету[155], і 43-гадовым Аланам Мак-Манусам, які выходзіў у паўфіналы сусветных першынстваў у 1992[156] і 1993[157] гадах, але не выйграў у Крусібле ні аднаго матча з 2005 года[23]. ігракі сустракаліся паміж сабой на прафесійных турнірах 19 разоў, і ў 12 выпадках Хігінс перамагаў. З 12 матчаў, якія Джон і Алан правялі паміж сабой на рэйтынгавых турнірах, Хігінс выйграў 8. Два разы шатландцы перасякаліся на арэне Крусібла: у 1995 годзе Мак-Манус упэўнена перамог 19-гадовага апанента ў першым раўндзе з лікам 10:3, а праз год Джон узяў пераканаўчы рэванш у 1/8 фіналу з лікам 13:5. Апошні раз Алан Мак-Манус выйграваў у свайго саперніка ў 2006 годзе на групавым этапе гран-пры з лікам 3:1, пасля чаго два наступных паядынкі засталіся за Хігінсам: у рамках PTC 2011/2012 ён перайграў праціўніка з лікам 4:1, а ў 1/16 фіналу World Open 2013 ён быў мацней за Мак-Мануса з лікам 5:3[85]. Джон Хігінс, які перад чэмпіянатам свету займаў 9-е месца ў рэйтынгу[92], добра пачаў сезон 2013/2014, перамогшы на першым этапе еўрапейскага тура PTC, дзе ён перайграў Шона Мёрфі (4:0), Роні О’Салівана (4:2) і Ніла Робертсана ў фінале (4:1)[158], і дайшоўшы да фіналу Усі Класік, дзе ён прайграў Робертсану з лікам 7:10[159]. У канцы сезона ён таксама вярнуў сабе форму, дайшоўшы да чвэрцьфіналаў трох рэйтынгавых турніраў запар — адкрытага чэмпіянату Уэльса[93], World Open[131] і гранд-фіналу PTC[160]. Алан Мак-Манус, які пачаў сезон на 49-й пазіцыі[117], а перад чэмпіянатам свету ўжо займаў 35-ы радок[92], дасягнуў чвэрцьфінальнай стадыі толькі на адным рэйтынгавым турніры ў сезоне 2013/2014World Open, дзе быў пераможаны Маркам Сэлбі з лікам 5:1[131].

Хігінс выйграў цяжкі стартавы фрэйм на апошнім ружовым шары пасля таго, як яго сапернік дапусціў памылку пры гульні зялёнага. Неўзабаве Мак-Манус зраўняў лік з добрым брэйкам у 87 балаў і выйграў трэцюю партыю з вышэйшай серыяй 47. Дзякуючы падыходам у 25, 22 і 24 ачкі Алан адарваўся ад Джона на два фрэйма, а пасля перапынку таксама дамінаваў і ў пятай партыі, выйшаўшы наперад з лікам 4:1. Пры ліку 4:66 у шостым фрэйме Хігінс набраў 32 балы, але не змог паставіць неабходны яму снукер на каляровых шарах і выпусціў пятае ачко запар. У сёмай партыі дзевяты нумар сусветнага рэйтынгу ішоў на максімальны брэйк, але, забіўшы 7 чырвоных і 6 чорных шароў і набраўшы 49 балаў, дапусціў памылку і аддаў саперніку пазіцыю. Алан Мак-Манус скарыстаўся ёю і, зачысціўшы стол да апошняга ружовага шара, выйграў фрэйм і павёў у ліку 6:1. У восьмай партыі Джон зноў ішоў на 147, бліскуча забіўшы чырвоны шар даблам, а таксама выпадковы чорны шар, і, набраўшы 80 балаў, памыліўся пры гульні дальняга чырвонага, але выйграў першае ачко за сем фрэймаў. Брэйк з 57 балаў дазволіў Хігінсу выйграць заключную дзевятую партыю першай гульнявой сесіі і ўсталяваць лік 3:6 у матчы да перапынку[150][161].

Матч працягнуўся раніцай наступнага дня, 22 красавіка, адначасова з пачаткам паядынку паміж Марка Фу і Мартынам Гоўлдам. Мак-Манус здолеў упэўнена пачаць працяг сустрэчы і выйграў дзесяты фрэйм з вышэйшай серыяй у 47 ачкоў. У наступнай партыі Джон, які выйграў апошні чэмпіянат свету ў 2011 годзе[152], пасля якога здолеў атрымаць перамогу толькі на адным рэйтынгавым турніры, зрабіў добры падыход з 42 баламі, але яго сапернік здзейсніў выдатны клірэнс у 88 ачкоў і вярнуў сабе перавагу ў пяць фрэймаў - 8:3. У дванаццатай партыі пры ліку 52:6 Алан вёў серыю, але дапусціў памылку пры гульні з рэстам, набраўшы 42 ачкі, на што Хігінс адказаў клірэнсам з 54 балаў і скараціў адставанне ў ліку. З вышэйшай брэйкам ў 61 бал Мак-Манус выйграў наступны фрэйм і да перапынку устанавіў лік на табло 9:4 на сваю карысць. Адзінаццаты сеяны турніру здолеў аднавіць сваю гульню пасля перапынку, аформіўшы першую соценную серыю ў матчы, 111 ачкоў (відэа), і зрабіў лік 5:9. У пятнаццатай партыі Алан Мак-Манус вёў брэйк, які мог стаць пераможным, але страціў пазіцыю пры 43 ачках. Джон скарыстаўся яго памылкай і давёў фрэйм да перамогі з серыяй у 67 балаў, а ў наступнай партыі аформіў яшчэ адзін добры брэйк, 94 ачкі, і здолеў скараціць адставанне ўсяго да двух пунктаў. У сямнаццатым фрэйме ініцыятыва пераходзіла ад аднаго іграка да іншага, а пры ліку 44:45 34-ы нумар пасеву памыліўся пры гульні апошняга чырвонага і яго сапернік, здавалася, выйдзе пераможцам, але Хігінс, забіўшы чырвоны шар, дапусціў памылку на няцяжкім ўдары сіняга ў сярэднюю лузу, які стаў яго апошнім ударам у паядынку і на чэмпіянаце, так як Алан Мак-Манус зачысціў стол да чорнага шара. Такім чынам, 43-гадовы шатландзец выйграў свой першы матч у Крусібле з 2005 года[152] і выйшаў у 1/8 фіналу на 44-гадовага ірландца Кена Доэрці, гульня з якім гатавалася стаць сустрэчай двух самых узроставых ігракоў чэмпіянату свету 2014[162][163][164][165][166][14].

21—22 красавіка. Рэферы: Ян Вярхаас[3]
Джон Хігінс (11)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
7-10 Алан Мак-Манус (34)
Сцяг Шатландыі Шатландыя
Першая сесія: 62-50, 18-94 (87), 8-71, 40-77, 8-65, 45-77, 49-74 (74), 80-0 (80), 76-4 (57)
Другая сесія: 18-57, 42-88 (88), 60-52 (54), 0-77 (61), 125-0 (111), 73-43 (67), 98-0 (94), 46-64
Соценныя серыі: Хігінс: 111

Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн — Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан[правіць | правіць зыходнік]

Падчас вячэрняй сесіі трэцяга гульнявога дня, адначасова з заканчэннем матча паміж Маркам Сэлбі і Майклам Уайтам, да стала выйшла наступная пара ігракоў: Рыкі Уолдэн, леташні паўфіналіст чэмпіянату[30], і 22-гадовы Кайрэн Уілсан, дэбютант турніру[167], які займаў у сусветным рэйтынгу 89-ы радок[92]. Англічане ўпершыню сустрэліся паміж сабой на прафесійным спаборніцтве. Уолдэн, які займаў дзясятае месца ў рэйтынгу перад чэмпіянатам[92], дайшоў да паўфіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі, дзе саступіў Марку Сэлбі з лікам 5:9[105], і чвэрцьфіналу адкрытага чэмпіянату Кітая, дзе прайграў Алістэру Картэру з лікам 3:5[61]. Апроч таго, ён выйграў трэці этап еўрапейскага тура ў пачатку сезона, перамогшы ў фінале Марка Фу[168]. Кайрэн Уілсан, які праводзіў другі сезон сярод прафесіяналаў, упершыню ў сваёй кар'еры дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі рэйтынгавага першынства падчас Шанхай Мастэрс 2013[57].

Стартавы фрэйм застаўся за Уілсанам, які давёў яго да перамогі на каляровых шарах. Уолдэн адказаў бліскучым брэйкам у 137 балаў (відэа) і зраўняў лік. Таксама як і астатнія дэбютанты гэтага года, Кайрэн не выказваў хвалявання і ўпэўнена гуляў супраць больш дасведчанага саперніка, выйграўшы трэці фрэйм з серыяй у 81 ачко, а чацвёрты — з пераможным брэйкам у 50 балаў, і сышоў на перапынак пры ліку 3:1 на сваю карысць. Рыкі выйграў пятую партыю з падыходамі ў 44 і 22 ачкі. Доўгі шосты фрэйм дайшоў да высакаякаснай захапляльнай тактычнай барацьбы за апошні руды шар. Уолдэн пакінуў саперніку нядрэнную магчымасць забіць яго ўдарам з сярэдняй адлегласці ў зялёную лузу, але Уілсан згуляў дрэнна, пасля чаго дванаццаты сеяны турніру зраўняў лік у матчы, забіўшы руды і сіні. Серыя з 48 ачкоў дапамагла Рыкі выйграць сёмую партыю і ўпершыню выйсці наперад з лікам 4:3. У пачатку восьмага фрэйма Уолдэн аформіў паўсоценны брэйк у 63 балы, пасля чаго Кайрэн павёў зваротную не менш упэўненую серыю, але пры ліку 57:63 не змог завяршыць партыю апошнім чорным шарам. Рыкі Уолдэн выйшаў пераможцам з тактычнай барацьбы за яго і давёў фрэйм да перамогі. Ён таксама пакінуў за сабой заключны фрэйм першай сесіі з вышэйшай серыяй у 74 ачкі і, такім чынам, усталяваў лік 6:3, выйграўшы пятую партыю запар[145].

ігракі працягнулі матч на наступны дзень, 22 красавіка, падчас вячэрняй сесіі. Уолдэн выйграў дзесятую партыю з вышэйшай серыяй у 64 балы, а таксама першым атрымаў магчымасць пачаць атакуючы брэйк у наступным фрэйме, але здолеў набраць толькі 15 балаў. Кайрэн атрымаў верх у тактычнай барацьбе адзінаццатай партыі і з серыяй у 61 ачко скараціў адставанне да ліку 4:7. Уолдэн дамінаваў у дванаццатым фрэйме і зноў вярнуў адрыў у чатыры партыі, дзякуючы пераможнай серыі ў 63 балы. Кайрэн Уілсан, які выйграў чатыры кваліфікацыйных матчы, каб трапіць у Крусібл, не падаў духам і выйграў наступны фрэйм з брэйкам 59 балаў. Ён таксама дамінаваў у чатырнаццатай партыі і давёў яе да перамогі з лікам 54:29, пасля чаго выйграў пятнаццаты фрэйм з серыяй у 62 ачка і скараціў адставанне ўсяго да аднаго пункта — 7:8. Некалькі паспяховых падыходаў прынеслі Рыкі дзевятае ачко і пры ліку 9:7 ён знаходзіўся ў адным фрэйме ад выхаду ў другі раўнд. Сямнаццаты фрэйм, які працягваўся 73 хвіліны (усяго на дзве хвіліны менш самага доўгага фрэйма, які гуляўся ў Крусібле), быў напоўнены тактычнымі дасканаленасцямі абодвух ігракоў, але ў цэлым Уолдэн быў мацней у пазіцыйнай барацьбе, што дазволіла яму лідзіраваць з лікам 52:5. Пры гэтым становішча шароў на стале было вельмі нязручным і далейшая гульня ўключала ў сябе барацьбу за кожны з асобных шароў. У выніку Уілсан атрымаў нядрэнную магчымасць зачысціць стол пры ліку 20:60, але, набраўшы 16 балаў, памыліўся на апошнім жоўтым. Рыкі Уолдэн скарыстаўся памылкай свайго менш вопытнага саперніка і забіўшы шары з жоўтага па сіні выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату[169][170][171][14].

21—22 красавіка. Рэферы: Брэндан Мур[3]
Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія
10-7 Кайрэн Уілсан (89)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 43-54, 137-0 (137), 6-81 (81), 26-75 (50), 74-8, 46-25, 69-25, 70-57 (63, 57 Уілсан), 91-1 (74)
Другая сесія: 82-20 (64), 16-66 (61), 106-6 (63), 1-81 (59), 29-54, 0-69 (62), 75-14, 74-36
Соценныя серыі: Уолдэн: 137

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Дэвід Гілберт[правіць | правіць зыходнік]

Падчас дзённай сесіі 22 красавіка да стала выйшлі англічане Бары Хокінс, леташні фіналіст чэмпіянату свету[30], і Дэвід Гілберт, які выйграў адзін матч у Крусібле ў 2012 годзе[29]. Гэты паядынак стаў першым матчам паміж Хокінсам і Гілбертам на прафесійных снукерных спаборніцтвах. Бары Хокінс, які пачаў сезон на дзявятай пазіцыі[117] і перад чэмпіянатам займаў чацвёртае месца ў рэйтынгу[92], у сезоне 2013/2014 выйграў другі рэйтынгавы тытул у сваёй кар'еры — гранд-фінал PTC[160], а таксама два разы даходзіў да паўфіналаў на Шанхай Мастэрс[57] і адкрытым чэмпіянаце Уэльса[93]. Дэвід Гілберт, які займаў 31-е месца ў сусветным рэйтынгу да першынства[92], дабраўся да стадыі 1/8 фіналу на рэйтынгавых турнірах двойчы ў сезоне — на Усі Класік і на фінальным турніры PTC, на абодвух турнірах саступіўшы Джо Пэры з вынікамі 2:5 і 1:4 адпаведна[159][160].

Гэта быў першы афіцыйны матч Хокінса праз тры з паловай тыдні пасля перамогі ў Гранд-фінале PTC[170], і пяты нумар турніру дзейнічаў недастаткова ўпэўнена, саступіўшы стартавы фрэйм на каляровых шарах, які яго сапернік давёў да перамогі вельмі цяжкім ударам з рэстам апошняга ружовага шара ў зялёную лузу. Другая партыя таксама засталася за Дэвідам, які аформіў першы паўсоценны брэйк у матчы — 77 балаў. Бары выйграў сваё першае ачко ў выніку цяжкага 39-хвіліннага трэцяга фрэйма і зрабіў лік 1:2. Зрабіўшы серыю ў 51 бал у чацвёртай партыі, Гілберт павёў у ліку 66:25, пасля чаго яго сапернік набраў неабходныя яму штрафныя ачкі, дзякуючы снукерам, і мог вырваць перамогу, але памыліўся на апошнім зялёным шары і аддаў фрэйм Дэвіду. З серыяй у 72 ачкі Хокінс зноў скараціў адставанне да аднаго пункта, 2:3, але 31-ы сеяны турніру аднавіў статус-кво з дапамогай яшчэ адной паўсоценнай серыі — 56 балаў. Апошнія тры партыі ў першай сесіі прайшлі пры поўным дамінаванні Бары Хокінса, які выйграў іх з серыямі ў 72, 115 (відэа) і 69 ачкоў і ўпершыню ў матчы выйшаў наперад, сышоўшы на перапынак з лікам 5:4 на сваю карысць[172].

ігракі выйшлі для працягу матча на наступную раніцу. З серыяй у 93 балы Хокінс выйграў чацвёрты фрэйм у матчы запар і стартавы фрэйм другой гульнявой сесіі. У наступнай партыі ён зрабіў пятую паўсоценную серыю запар, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі і павёў у ліку 7:4. Дванаццатая партыя праходзіла ў роўнай барацьбе, але Бары аказаўся больш удачлівым з пераможным брэйкам у 24 балы. Ён таксама выйграў наступны фрэйм з серыяй у 71 бал, не дазволіўшы Гілберту адыграцца пазней. Дамінуючы ў чатырнаццатай партыі з найвышэйшым брэйкам у 53 ачка, Бары Хокінс выйграў восьмы фрэйм запар і давёў паядынак да перамогі з лікам 10:4, не прайграўшы ніводнай партыі ў другой сесіі. Такім чынам, чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу выйшаў у другі круг чэмпіянату свету на Рыкі Уолдэна ў паўтарэнне леташняга паўфінальнага матча, у якім Бары атрымаў перамогу[30][173][174][14].

22—23 красавіка. Рэферы: Аліўе Мартэль[3]
Бары Хокінс (5)
Сцяг Англіі Англія
10-4 Дэвід Гілберт (31)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 45-63, 7-77 (77), 94-30, 43-88 (51), 77-25 (72), 13-75 (56), 78-21 (72), 129-8 (115), 80-0 (69)
Другая сесія: 96-19 (93), 68-6 (50), 60-41, 71-30 (71), 82-0 (53)
Соценныя серыі: Хокінс: 115

Сцяг Англіі Джад Трамп — Сцяг Англіі Том Форд[правіць | правіць зыходнік]

Сёмы сеяны турніру Джад Трамп, фіналіст розыгрышу 2011 года[40], і Том Форд, які ў другі раз трапіў у Крусібл[175], выйшлі да стала падчас дзённай сесіі чацвёртага гульнявога дня. Да гэтага яны шэсць разоў сустракаліся паміж сабой і атрымалі па тры перамогі, але з трох рэйтынгавых матчаў, якія яны правялі (усе ў кваліфікацыйных раўндах), два разы перамагаў Трамп. У апошнім крузе кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2010 года Форд разграміў свайго саперніка з лікам 10:3, здабыўшы пуцёўку ў Крусібл[87]. Джад Трамп, які пачаў сезон на трэцяй пазіцыі ў рэйтынгу[117], а перад чэмпіянатам займаў восьмую[92], вельмі няўдала гуляў у першай палове сезона, дайшоўшы да 1/8 фіналу толькі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі[105], але ў пачатку 2014 года дайшоў да фіналу German Masters, дзе саступіў Дзіну Цзюньхуэю з лікам 5:9[60], і да паўфіналу заключнага турніру серыі PTC, дзе прайграў Бары Хокінсу з лікам 1:4[160], а таксама перамог на нярэйтынгавым турніры Championship League[176]. Том Форд, які пачаў сезон 2013/2014 на 24-м месцы ў сусветным рэйтынгу[117] і перад чэмпіянатам свету знаходзіўся ўжо на 39-й пазіцыі[92], дасягнуў толькі аднаго рэйтынгавага чвэрцьфіналу ў сезоне: на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі ён саступіў Роберту Мілкінсу з лікам 3:5[134].

24-гадовы Трамп выйграў стартавую партыю з вышэйшай серыяй у 49 ачкоў і быў блізкі да перамогі ў другім фрэйме, у якім ажыццявіў два падыходы, 32 і 30 ачкоў, і вёў у ліку 62:28. Але Том здолеў адыграцца і, давёўшы другую партыю да перамогі з пераможным брэйкам у 31 бал, зраўняць лік. Джад атрымаў верх у трэцім фрэйме з лепшым падыходам з 62 балаў і вёў 57:33 у чацвёртым, але 39-ы нумар сусветнага рэйтынгу здолеў выйграць партыю на каляровых шарах і зноў зраўняць лік — 2:2. На старце пятага фрэйма Форд аформіў брэйк у 48 ачкоў, на які яго сапернік адказаў нядрэнным падыходам у 36 балаў і неўзабаве давёў партыю да перамогі апошнім чорным шарам. Пасля роўнай гульні ў наступным фрэйме Трамп зноў вырваў перамогу на апошнім чорным з лікам 60:53 і сышоў у адрыў на два ачкі — 4:2. З падыходамі ў 30 і 40 балаў Джад дамінаваў у сёмай партыі і павялічыў сваю перавагу да трох фрэймаў, а ў доўгай восьмай ён таксама аказаўся мацней, выйграўшы на апошнім ружовым шары. З-за працягласці паядынку ігракі вымушаныя былі сысці на перапынак пры ліку 6:2 на адзін фрэйм раней, чым патрэбна[172][163][177].

Раніцай 23 красавіка ігракі выйшлі на арэну для працягу матча адначасова з заканчэннем сустрэчы паміж Бары Хокінсам і Дэвідам Гілбертам. Том добра пачаў другую сесію і выйграў дзевяты фрэйм матча з серыяй у 57 ачкоў, пасля чаго выйграў і дзесятую партыю двума паспяховымі падыходамі. 36-ы сеяны турніру пачаў наступны фрэйм з добрага брэйка ў 45 балаў, а пазней партыя была даведзена да перамогі клірэнсам з 65 балаў. Такім чынам, Том Форд выйграў тры ачкі запар і скараціў адставанне да аднаго фрэйма, 5:6, не дазволіўшы саперніку забіць ні аднаго шара. Прайшло больш за гадзіну з пачатку сесіі да таго, як Джад забіў свой першы шар, пасля чаго давёў дванаццатую партыю да перамогі на каляровых шарах, забіўшы сіні і ружовы. У наступным фрэйме таксама ішла роўная гульня, і Форд здолеў зноў падабрацца да Трампа на адлегласць у адзін фрэйм, забіўшы апошні чорны шар. Восьмы нумар сусветнага рэйтынгу падвоіў сваю перавагу, дзякуючы паўсоценнаму брэйку, 72 ачкі, і ўсталяваў лік 8:6. У пятнаццатым фрэйме Джад Трамп вёў з лікам 34:16, але Том атрымаў шанец на вядзенне атакі і аформіў серыю з 76 балаў. Таксама 30-гадовы англічанін дамінаваў у наступнай партыі і выйграў яе з дапамогай чарговай серыі за 50 — 56 ачкоў. Такім чынам, лік у матчы ізноў стаў роўным — 8:8. Форд меў шанцы ў семнаццатай партыі, але, набраўшы 30 ачкоў за падыход і павёўшы ў ліку 30:26, дапусціў грубую памылку пры гульні чорнага і дазволіў Трампу пачаць атаку. Пазней пры ліку 30:48 Том прыняў рашэнне гуляць чырвоны шар з рэстам, але памыліўся і зноў дазволіў Трампу пачаць брэйк, які стаў пераможным і вывеў Джада наперад. У васемнаццатым фрэйме Трамп скарыстаўся памылкай свайго суайчынніка і пачаў серыю, але пры ліку 42:22 памыліўся на чорным шары. Аднак, Форд не здолеў скарыстацца няўдачай апанента, а Трамп давёў матч да перамогі з лікам 10:8, забіўшы апошнія жоўты і зялёны шары. Такім чынам, сёмы сеяны турніру Джад Трамп выйшаў у 1/8 фіналу чэмпіянату на Раяна Дэя, хоць і не паказаў пераканаўчай гульні, а яго вышэйшая серыя ў матчы склала 72 ачка[178][179][180][14].

22—23 красавіка. Рэферы: Мікаэла Таб[3]
Джад Трамп (7)
Сцяг Англіі Англія
10-8 Том Форд (36)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 72-40, 62-74, 87-31 (62), 57-72, 66-59, 60-53, 85-30, 61-47
Другая сесія: 0-80 (57), 0-73, 4-111 (65), 61-52, 48-61, 72-0 (72), 34-92 (76), 0-83 (56), 71-30, 60-27

Сцяг Ганконга Марка Фу — Сцяг Англіі Мартын Гоўлд[правіць | правіць зыходнік]

Адным з матчаў ранішняй сесіі чацвёртага гульнявога дня, 22 красавіка, стала сустрэча паміж Марка Фу з Ганконга, паўфіналістам чэмпіянату 2006 года[181], і англічанінам Мартынам Гоўлдам, які трапіў у Крусібл у шосты раз запар[182]. Гоўлд, выйграў на найбуйнейшай снукернай арэне толькі два матчы, але абодва раза, у 2010[41] і 2011[40] гадах, ён перамагаў Марка Фу з лікам 10:9 і 10:8 адпаведна. Да гэтага чэмпіянату ігракі перасякаліся паміж сабой восем разоў, з якіх у пяці выпадках перамогу святкаваў снукерыст з Ганконга, але толькі аднойчы перайграваў апанента на рэйтынгавым узроўні: падчас International Championship 2012 года ён адолеў Гоўлда з лікам 6:5. Такім чынам, па асабістых сустрэчах на рэйтынгавых турнірах англічанін лідыраваў з лікам 2:1. Апроч таго, за Мартынам застаўся апошні паядынак ігракоў на турніры Championship League 2014, дзе ён абграў Фу з лікам 3:2[78]. Марка Фу, які пачынаў сезон на 17-м месцы сусветнага рэйтынгу[117] і перад чэмпіянатам займаў 7-ы радок[92], выйграў адкрыты чэмпіянат Аўстраліі ў пачатку сезона[134], дайшоў да фіналу International Championship, дзе саступіў Дзіну Цзюньхуэю ў вырашальным фрэйме (9:10)[59], а таксама два разы даходзіў да паўфіналаў турніраў рэйтынгавага ўзроўню ў канцы сезона — на World Open ён прайграў Марку Сэлбі з лікам 4:6[131], а на заключным турніры PTCДжэрарду Грыну з лікам 2:4[160]. Апроч таго, ён дайшоў да фіналу трэцяга этапу азіяцкага тура, дзе саступіў Рыкі Уолдэну — 3:4[183]. Мартын Гоўлд, які займаў 36-ы радок сусветнага рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[92], толькі на адным рэйтынгавым турніры сезона, Шанхай Мастэрс, здолеў дайсці да 1/8 фіналу, дзе саступіў Майклу Холту з лікам 4:5[57], але ў 2014 годзе таксама быў у фінале турніру Championship League, дзе яго спыніў Джад Трамп з лікам 3:1[176].

Паядынак пачаўся пад дыктоўку Фу, які выйграў дзве першыя партыі з серыямі ў 124 (відэа) і 83 ачкі, не дазволіўшы саперніку набраць ні аднаго бала. Аднак, у яго не атрымалася сысці ў вялікі адрыў, так як Гоўлд пакінуў за сабой трэці фрэйм з серыяй у 63 ачкі. У пачатку чацвёртай партыі ганконгец павёў серыю і памыліўся на 42 ачках, пасля чаго Мартын меў магчымасць адыграцца і давесці фрэйм да перамогі, але здолеў набраць толькі 45 ачкоў, дазволіўшы Марка выйграць трэцяе ачко на каляровых шарах і сысці на перапынак з прыемным лікам 3:1. Фу працягнуў лідзіраваць і пасля перапынку, ідучы на максімальны брэйк у пятым фрэйме. Ён набраў 88 ачкоў, але страціў пазіцыю і не змог згуляць дванаццаты чырвоны шар. Снукерыст з Ганконга меў магчымасць выйсці наперад на 4 ачкі, зрабіўшы серыю ў 60 балаў у шостай партыі, але Гоўлд здзейсніў цудоўны клірэнс, выйграўшы фрэйм апошнім чорным шарам, і скараціў адставанне. Англічанін здолеў выйграць яшчэ адну партыю з серыяй у 92 ачкі і зрабіць лік 3:4. У восьмым фрэйме абодва ігракі зрабілі па добраму падыходу і мелі прыблізна роўны лік. Барацьба завязалася у тактычнай дуэлі за апошні зялёны шар, у якой Мартын дапусціў памылку, дазволіўшы саперніку забіць зялёны і працягваць серыю да ружовага шара. З яшчэ адной паўсоценнай серыяй, 64 ачкі, сёмы нумар рэйтынгу выйграў дзевятую партыю і скончыў першую сесію з лікам 6:3 на сваю карысць[162].

Фу і Гоўлд працягнулі матч падчас дзённай сесіі наступнага гульнявога дня, адначасова з пачаткам паядынку паміж Нілам Робертсанам і Робі Уільямсам. Пры пачатковым ліку 3:6 англічанін выйграў стартавую партыю сесіі з вышэйшым брэйкам у 63 балы. У адзінаццатым і дванаццатым фрэймах Марка прадэманстраваў дзве выдатныя серыі, 88 і 116 ачкоў (відэа), і павялічыў свой адрыў да чатырох партый — 8:4. Гоўлд дамінаваў у наступным фрэйме, выйграўшы яго з вышэйшым брэйкам ў 42 балы, а ў чатырнаццатай партыі атрымаў верх на каляровых шарах, скараціўшы адставанне да двух ачкоў. Пятнаццаты фрэйм застаўся за ганконгскім снукерыстам, і ён таксама быў блізкі да канчатковай перамогі ў шаснаццатым, у якім вёў у ліку 52:8. Але Мартын зрабіў цудоўны клірэнс, набраўшы 69 ачкоў, і выйграў фрэйм, адрадзіўшы свае надзеі — 7:9. Пасля гэтага Фу не дазволiў саперніку наблізіць матч да вырашальнага фрэйма, аформіўшы пераможны брэйк у 80 балаў у семнаццатай партыі. Такім чынам, Марка Фу з Ганконга, які з трынаццаці папярэдніх выступаў у Крусібле дзевяць разоў прайграваў у першым раўндзе (у тым ліку двойчы прайграваў Мартыну Гоўлду)[184], выйшаў у 1/8 фіналу на Шона Мёрфі[185][186][14].

22—23 красавіка. Рэферы: Эйрыян Уільямс[3]
Марка Фу (8)
Сцяг Ганконга Ганконг
10-7 Мартын Гоўлд (38)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 124-0 (124), 83-0 (83), 6-71 (63), 73-45, 96-0 (88), 60-63 (60 Фу), 22-92 (92), 58-48, 87-24 (64)
Другая сесія: 0-71 (63), 115-0 (88), 130-0 (116), 0-74, 49-58, 95-1, 52-77 (69), 80-0 (80)
Соценныя серыі: Фу: 116, 124

Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален — Сцяг Англіі Майкл Холт[правіць | правіць зыходнік]

Марк Ален, паўфіналіст чэмпіянату свету 2009 года[39], і Майкл Холт, які выйграў свой адзіны матч на сусветных першынствах у рамках розыгрышу 2005 года[187], пачалі свой паядынак увечары 22 красавіка. Да гэтага снукерысты правялі паміж сабой два матчы і выйгралі па аднаму з іх. У 1/16 фіналу гран-пры 2008 года Холт перамог саперніка з лікам 5:1, а ў той жа стадыі чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 года Ален перамог у вырашальнай партыі з лікам 6:5[89]. Марк, які на працягу сезона апусціўся з сёмай на чатырнаццатую пазіцыю ў сусветным рэйтынгу[117][92], дайшоў да паўфіналу World Open 2014, дзе саступіў Шону Мёрфі з лікам 4:6[131], і да чвэрцьфіналаў чэмпіянату Вялікабрытаніі[105] і заключнага рэйтынгавага турніру серыі PTC[160]. Апроч таго, у бягучым сезоне ён атрымаў дзве перамогі на міні-рэйтынгавых турнірах еўрапейскага тура PTC[188][189]. Майкл Холт, які пачаў сезон 2013/2014 на 26-м месцы[117] і перад чэмпіянатам свету займаў 22-ю пазіцыю ў рэйтынгу прафесіянальных снукерыстаў[92], упершыню ў сваёй кар'еры дасягнуў паўфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру падчас Шанхай Мастэрс 2013, дзе прайграў Сяа Гадуну з лікам 3:6[57], а таксама пазней дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі German Masters, дзе пацярпеў разгром ад Джада Трампа — 0:5[60].

Ален паспяхова пачаў матч з серыяй у 72 ачкі ў стартавым фрэйме і адкрыў лік. У другой партыі снукерыст з Паўночнай Ірландыі паставіў выдатны снукер за зялёны, які выклікаў дзевяць памылак запар, але Майкл усё ж такі першым атрымаў магчымасць на добрую серыю і, набраўшы 98 ачкоў за падыход, зраўняў лік у матчы. Ён таксама выйграў трэці фрэйм, які праходзіў у роўнай барацьбе, на апошнім сінім з лікам 72:51, але Марк зраўняў лік да перапынку, зрабіўшы серыю 70 балаў у чацвёртай партыі. 14-ы нумар сусветнага рэйтынгу выйшаў наперад з лікам 3:2, выйграўшы пяты фрэйм з вышэйшым брэйкам у 61 ачко. Але нягледзячы на серыю у 54 балы, ён саступіў Холту шостую партыю. У сёмым фрэйме англійскі снукерыст першым павёў атаку, але, спыніўшыся на 26 балах, аддаў пазіцыю саперніку. Ален зноў правёў паўсоценны брэйк, 61 ачко, але саступіў партыю пасля таго, як Холт зачысціў стол з 41 ачком. У восьмай партыі Майкл зрабіў нядрэнную серыю ў 52 балы, павёўшы ў ліку 52:28, але памыліўся на рудым шары, дазволіўшы апаненту зачысціць стол да апошняга ружовага і зраўняць лік у матчы — 4:4. Паводле вынікаў апошняга фрэйма сесіі, у якім Марк зрабіў дзве паўсоценныя серыі, 52 і 65, ён вярнуў сабе лідарства ў матчы з перавагай у адзін фрэйм[169].

Снукерысты выйшлі да стала для працягу сустрэчы ўвечары наступнага дня. Дзясяты фрэйм матча праходзіў у роўнай барацьбе, але Ален надзейней гуляў пры апошніх каляровых шарах на стале і пры ліку 43:30 забіў зялёны, руды і сіні шары і падвоіў сваю перавагу ў паядынку. Доўгі адзінаццаты фрэйм прывёў да адставання Марка 39:42 і трох апошніх каляровых шарах на стале. Алену дастаўся сіні, а Холт атрымаў верх у барацьбе за ружовы шар, пасля чаго лік стаў 44:48. Паўночнаірландзец быў больш удачлівым у барацьбе за вырашальны шар і зрабіў лік 7:4. У дванаццатай партыі ігракі таксама не адрозніваліся серыйнасцю, у выніку чаго Марк выйграў трэці фрэйм запар на каляровых шарах і пайшоў у пераканаўчы адрыў — 8:4. Два падыходы, 29 і 34 балы, дапамаглі Марку Алену выйграць шосты фрэйм запар. Майкл Холт атрымаў магчымасць павесці серыю ў чатырнаццатай партыі, але здолеў набраць толькі 22 балы, пасля чаго снукерыст з Паўночнай Ірландыі аформіў брэйк у 65 ачкоў і выйшаў у другі раўнд чэмпіянату свету. Такім чынам, паўфіналіст чэмпіянату 2009 пазбег трэцяга паражэння на сусветных першынствах запар[190][191][14].

22—23 красавіка. Рэферы: Леа Скальян[3]
Марк Ален (15)
Сцяг Паўночнай Ірландыі Паўночная Ірландыя
10-4 Майкл Холт (23)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 72-4 (72), 44-105 (98), 51-72, 98-5 (70), 97-4 (61), 56-59 (54 Ален), 61-67 (61 Ален), 70-52 (52 Холт), 117-0 (52, 65)
Другая сесія: 55-30, 51-48, 59-39, 67-4, 69-22 (65)

Сцяг Англіі Марк Дэвіс — Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл[правіць | правіць зыходнік]

Паралельна з заканчэннем матча паміж Маркам Аленам і Майклам Холтам, падчас вячэрняй сесіі пятага гульнявога дня, да стала выйшла апошняя пара першага раўнда: 13-ы сеяны Марк Дэвіс, які тройчы выходзіў у другі круг чэмпіянату свету[192], і валіец Дамінік Дэйл, чвэрцьфіналіст розыгрышу 2000 года[193]. Дэвіс і Дэйл сем разоў гулялі паміж сабой да сусветнага чэмпіянату, і ў чатырох выпадках перамогу святкаваў валійскі ігрок, а па асабістых сустрэчах снукерыстаў на рэйтынгавых спаборніцтвах лік 3:2 на карысць Дамініка. Марк Дэвіс атрымаў перамогу над сапернікам у апошнім раўндзе кваліфікацыі да чэмпіянату свету 2001 года з лікам 10:9 (прайграючы па ходзе паядынку з лікам 5:8), а Дэйл выйграў дзве апошнія рэйтынгавыя сустрэчы на адкрытых чэмпіянатах Уэльса ў 2005 і 2011 гадах — 5:4 і 4:2 адпаведна[81]. Англічанін, які да чэмпіянату свету займаў 12-ы радок у сусветным рэйтынгу[92], дайшоў да трох рэйтынгавых чвэрцьфіналаў у сезоне 2013/2014 — на адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі[134], Шанхай Мастэрс[57] і German Masters[60]. У сваю чаргу, 24-ы нумар рэйтынгу Дамінік Дэйл дайшоў да 1/4 фіналу адкрытага чэмпіянату Аўстраліі 2013, саступіўшы Марка Фу з лікам 1:5[134], і перамог на запрашальным турніры Shoot-Out[106].

Стартавы фрэйм застаўся за 24-м нумарам сусветнага рэйтынгу, які зрабіў удалы падыход у 40 ачкоў і завяршыў партыю перамогай на каляровых шарах. Марк аформіў серыю ў 63 балы ў другім фрэйме, але Дэйл упэўнена дзейнічаў у канцоўцы і пераможным брэйкам у 30 ачкоў падвоіў сваю перавагу. З вышэйшай серыяй у 45 балаў англічанін скараціў адставанне да аднаго ачка, але Дамінік дамінаваў у чацвёртай партыі і з паўсоценным брэйкам у 56 балаў сышоў на перапынак пры ліку 3:1 на сваю карысць. У пятым і шостым фрэймах валійскі снукерыст не дазваляў саперніку пачаць атаку, выйграўшы іх з добрымі серыямі — 71 і 69 ачкоў. Сёмы фрэйм прайшоў у пазіцыйнай барацьбе і застаўся за Дэвісам пасля памылкі Дэйла на апошнім сінім шары. Аднак, Марк занадта шмат памыляўся ў двух заключных партыях сесіі, першую з якіх валіец выйграў з дапамогай пераможнай серыі ў 67 балаў, а другую — дзякуючы некалькім удалым падыходам. Такім чынам, англійскі ігрок здолеў выйграць толькі два фрэймы ў першай гульнявой сесіі і павінен быў сур'ёзна палепшыць сваю гульню для надзеі на працяг барацьбы[190].

На наступны дзень, 24 красавіка, ігракі працягнулі матч падчас дзённай сесіі. У пачатку дзясятага фрэйма, які стартаваў у гэтым заходзе, ігракі абмяняліся нядрэннымі серыямі — 44 ачкі набраў Дэйл і 42-ма ачкамі адказаў Дэвіс — пасля чаго 42-гадовы валіец завяршыў партыю перамогай, забіўшы апошнія каляровыя шары. Падобна развіваліся падзеі і ў наступным фрэйме, дзе Дамінік здолеў выйграць яшчэ адно ачко, забіўшы сіні, ружовы і чорны шары, і павесці ў ліку 9:2. У дванаццатай партыі Марк здолеў аформіць серыю ў 69 балаў, якая дапамагла яму скараціць адставанне, а ў трынаццатай — англічанін зрабіў брэйк у 61 ачко і пазней давёў фрэйм да перамогі, усталяваўшы лік 4:9. Пасля падыходу ў 42 балы ў чатырнаццатай партыі Дэвіс павёў у ліку 62:4, але яго сапернік, дзякуючы некалькім удалым нападам, здолеў зрабіць клірэнс і зраўняць лік 62:62. 41-гадовы англійскі снукерыст забіў дадатковы шар дальнім ударам і, такім чынам, выйграў трэцяе ачко запар, адрадзіўшы надзеі на паўтор выдатнага выніку Найджэла Бонда, які на чэмпіянаце свету 1994 выйграў матч супраць канадца Кліфа Торбурна з лікам 10:9, прайграючы 2:9[194]. Але ў пятнаццатым фрэйме Дамінік Дэйл давёў паядынак да перамогі з серыяй у 57 балаў і выйшаў у другі круг чэмпіянату. Такім чынам, валійскі снукерыст выйграў першы матч у Крусібле з 2000 года, калі ён у матчы другога раўнда разграміў Дэвіда Грэя з лікам 13:1 і выйшаў у свой адзіны чвэрцьфінал сусветнага першынства[193][195][196][14].

23—24 красавіка. Рэферы: Тэры Камільеры[3]
Марк Дэвіс (13)
Сцяг Англіі Англія
5-10 Дамінік Дэйл (24)
Сцяг Уэльса Уэльс
Першая сесія: 44-70, 63-73 (63 Дэвіс), 75-44, 6-82 (56), 6-71 (71), 9-69 (69), 79-44, 33-72 (67), 18-56
Другая сесія: 62-71, 56-68, 93-0 (69), 99-16 (61), 69-62, 26-77 (57)

Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан — Сцяг Англіі Робі Уільямс[правіць | правіць зыходнік]

Падчас дзённай сесіі пятага гульнявога дня пачаўся паядынак паміж лідарам сусветнага рэйтынгу[92] Нілам Робертсанам з Аўстраліі, чэмпіёнам свету па снукеры 2010 года[41], і дэбютантам турніру Робі Уільямсам, які выйграў чатыры кваліфікацыйных матчы для траплення на чэмпіянат. Робертсан атрымаў упэўненую перамогу над Уільямсам у іх адзіным матчы — у 1/32 фіналу чэмпіянату Вялікабрытаніі 2013 — з лікам 6:1[105]. Аўстраліец, які амаль увесь сезон правёў з статусам лідара сусветнага рэйтынгу[197], атрымаў перамогі на двух рэйтынгавых турнірах у другой палове 2013 года — на Усі Класік[159] і на чэмпіянаце Вялікабрытаніі[105], а таксама прайграў у фіналах адкрытага чэмпіянату Аўстраліі[134] і адкрытага чэмпіянату Кітая[61]. Апроч таго, Ніл прадэманстраваў цудоўную сярыйнасць і перасягнуў рэкорд Джада Трампа, які ў сезоне 2012/2013 аформіў 61 соценны брэйк[198], зрабіўшы 93 сэнчуры да пачатку сусветнага чэмпіянату[62]. Робі Уільямс, які праводзіў сярод прафесіяналаў другі сезон запар і пачынаў яго на 78-й пазіцыі[117], займаў 68-е месца ў сусветным рэйтынгу перад чэмпіянатам свету[92]. У сезоне 2013/2014 ён упершыню дайшоў да паўфінальнай стадыі рэйтынгавага турніру падчас адкрытага чэмпіянату Індыі, дзе быў пераможаны Дзінам Цзюньхуэем з лікам 4:1[58], а таксама быў у 1/2 фіналу пятага этапу еўрапейскага тура PTC, прайграўшы там Марку Алену з лікам 0:4[188].

Робертсан упэўнена пачаў матч, выйграўшы першы фрэйм з дзвюма паўсоценнымі серыямі, 52 і 77 ачкоў, а таксама другі — з брэйкам 132 балы (відэа). Уільямс выйграў доўгую наступную партыю на апошнім ружовым шары, але Ніл аднавіў сваю перавагу ў два фрэйма з вышэйшай серыяй у 34 ачкі і сышоў на перапынак пры ліку 3:1. Аўстраліец дамінаваў у пятай партыі, а ў шостай зрабіў яшчэ два брэйка за 50 балаў, 55 і 63, усталяваўшы на табло лік 5:1. У сёмым фрэйме Робертсан аформіў свой 95-ы соценны брэйк у сезоне (папярэдні рэкорд належаў Джаду Трампу, які зрабіў 61 сэнчуры ў сезоне 2012/2013[198]), 103 ачкі (відэа), а ў восьмым — саступаў з лікам 7:42, але здолеў выдрапаць яшчэ адну партыю з пераможнай серыяй у 45 балаў, зрабіўшы лік 7:1. У заключнай партыі першай сесіі Уільямс зрабіў нядрэнную серыю ў 49 ачкоў, але Робертсан здолеў выраўняць лік да 45:63, пасля чаго прайграў у тактычнай барацьбе, дазволіўшы Робі выйграць другое ачко на апошнім сінім шары. Такім чынам, Ніл забяспечыў сабе ўпэўненую перавагу ў ліку, 7:2, да канца першай часткі паядынку[185].

Другая сесія паядынку пачалася ўвечары шостага гульнявога дня чэмпіянату, 24 красавіка, і ў гэтай сесіі павінен быў вызначыцца апошні ўдзельнік 1/8 фіналу сусветнага першынства. Уільямс добра пачаў дзясяты фрэйм, зрабіўшы паўсоценную серыю, 51 ачко, але Робертсан адказаў больш буйным брэйкам у 61 бал і выйграў партыю, павёўшы ў ліку 8:2. У адзінаццатым фрэйме Ніл аформіў серыю, якая стала вышэйшай на чэмпіянаце свету, 140 ачкоў (відэа), і выйграў дзявятае ачко, а ў дванаццатым — зрабіў 97-ы сэнчуры-брэйк у сезоне, 102 балы (відэа), і, такім чынам, за 44 хвіліны давёў паядынак да перамогі з лікам 10:2 і выйшаў у другі раўнд чэмпіянату на Марка Алена з Паўночнай Ірландыі[199][200][14].

23—24 красавіка. Рэферы: Пол Кольер[3]
Ніл Робертсан (2)
Сцяг Аўстраліі Аўстралія
10-2 Робі Уільямс (67)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 129-8 (52, 77), 132-0 (132), 49-63, 59-19, 69-19, 132-5 (55, 63), 103-0 (103), 52-42, 50-72
Другая сесія: 61-51 (51 Уільямс, 61), 144-0 (140), 102-0 (102)
Соценныя серыі: Робертсан: 103, 132, 140, 102

Гульні другога раўнда[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг Англіі Марк Сэлбі — Сцяг Англіі Алістэр Картэр[правіць | правіць зыходнік]

Падчас дзённай сесіі шостага гульнявога дня, 24 красавіка, англічане Марк Сэлбі і Алістэр Картэр адкрылі другі раўнд чэмпіянату свету. Да гэтага ігракі 27 разоў перасякаліся паміж сабой і ў 16 выпадках перамогу святкаваў трэці нумар турніру. У 2007 годзе Сэлбі і Картэр сустракаліся ў чвэрцьфінальным паядынку сусветнага першынства, які Марк выйграў у вырашальным фрэйме. На рэйтынгавым узроўні «весялун з Лестэра» перамагаў у шасці матчах, а Алістэр — у трох. Апошнюю сустрэчу ігракі правялі падчас адкрытага чэмпіянату Уэльса 2014, дзе на стадыі 1/8 фіналу Марк Сэлбі быў мацней — 4:1[201].

Адзінаццаты нумар сусветнага рэйтынгу выйграў стартавую партыю з клірэнсам у 102 балы (відэа) і адкрыў лік у матчы. Дзякуючы двум добрым падыходам да стала, 38 і 84 ачкі, Сэлбі аднавіў статус-кво. Дзякуючы больш упэўненай гульне ў трэцім фрэйме Марк выйшаў наперад з лікам 2:1. У пачатку чацвёртай партыі Сэлбі набраў 47 балаў, пасля чаго яго сапернік сумеў зрабіць лік 55:47 на сваю карысць пры чатырох каляровых шарах на стале. Былы лідар афіцыйнага рэйтынгу набраў 15 ачкоў, пакінуўшы на стале чорны і дазволіўшы Картэру зраўняць лік, 62:62, і дамагчыся перагулёўцы апошняга шара. Аднак Алістэр, правёўшы няўдалы ўдар, пакінуў шар каля лузы, і Марк Сэлбі зрабіў лік 3:1. З брэйкамі 50 і 58 балаў у двух наступных партыях Марк павялічыў свой адрыў да чатырох ачкоў, замацаваўшы сваё лідарства. З найвышэйшай серыяй у 44 ачкі Картэр выйграў сёмы фрэйм, пасля чаго зрабіў другі сэнчуры ў матчы, 110 балаў (відэа), і скараціў адставанне да двух ачкоў пасля першай сесіі — 3:5[195].

На наступную раніцу Марк і Алі працягвалі барацьбу. З найвышэйшай серыяй у 59 балаў Сэлбі выйграў шостае ачко, пасля чаго ў дзясятай партыі вёў у ліку 52:43 пры каляровых шарах на стале. Ён першым атрымаў шанец на заканчэнне фрэйма на сваю карысць, аднак забіў толькі жоўты і зялёны, дазволіўшы Картэру зачысціць стол і зрабіць лік 4:6. У адзінаццатай партыі Марк Сэлбі пачаў брэйк, але набраў толькі 22 ачкі і аддаў пазіцыю саперніку. Алістэр адказаў падыходам у 23 бала, а пазней павёў у ліку 48:40, пакінуўшы ўсе каляровыя шары. Сэлбі забіў жоўты і зялёны і шары, пасля чаго зачысціў стол за адзін падыход і ўсталяваў сваю перавагу ў тры фрэйма. Двухразовы фіналіст сусветнага першынства аформіў серыю ў 65 ачкоў у дванаццатай партыі і зрабіў лік 5:7. Пасля невялікага перапынку Марк Сэлбі выйграў две партыі запар з серыяй 46 балаў у трынаццатым фрэйме і серыямі 43 і 53 бала ў чатырнаццатым фрэйме. У наступнай партыі Картэр аформіў брэйк у 51 ачко, пасля чаго завяршыў яго на сваю карысць з падыходам у 38 балаў. У апошнім фрэйме сесіі Алістэр зрабіў серыю ў 73 ачкі, але памыліўся на няцяжкім чырвоным шары. Марк пачаў адыгрываць адставанне і зарабіў 8 неабходных штрафных ачкоў, паставіўшы снукеры, у выніку чаго зрабіў лік 43:77 пры адным чырвоным шары на стале. Фіналіст чэмпіянату свету 2007 сумеў забіць яго, але памыліўся на каляровым шары, пасля чаго яму зноў не хапала ачкоў для перамогі. Картэр, у сваю чаргу, забіў жоўты шар і паставіў кропку ў другой сесіі, у чарговы раз скараціўшы адставанне да двух партый[202][203].

25 красавіка ўвечары Сэлбі і Картэр выйшлі да стала для заканчэння матча пры ліку 9:7 на карысць трыццацігадовага снукерыста з Лестэра. У стартавым фрэйме сесіі Алістэр атрымаў шанец для атакі і павёў 42:0, але яго сапернік, дзякуючы некалькім выніковым падыходам да стала ліквідаваў адставанне і выйграў чарговае ачко на каляровых шарах. У васемнаццатай партыі гэтага паядынку Картэр меў некалькі магчымасцей павесці серыю, але не скарыстаўся імі, а Марк, у сваю чаргу, зрабіў брэйк у 46 балаў і пазней выйграў фрэйм з лікам 66:31, забіўшы апошні чырвоны шар. У наступным фрэйме 34-гадовы англічанін з Чэлмсфарду зрабіў добры брэйк у 63 балы і наблізіўся да перамогі, але Сэлбі, аформіўшы клірэнс з 69 балаў, выйграў трэцяе ачко запар і зрабіў лік 12:7 на сваю карысць. Такім чынам, яму засталося выйграць адзін фрэйм да агульнай перамогі ў паядынку. Алістэр скараціў сваё адставанне, выйграўшы дваццаты фрэйм з вышэйшай серыяй у 57 ачкоў. У дваццаць першай партыі Марка падвялі нервы, калі ён памыліўся пры гульні апошняга чырвонага шара ў верхні вугал, дазволіўшы саперніку зрабіць клірэнс і скараціць адставанне да ліку 9:12. У пачатку дваццаць другога фрэйма Сэлбі атрымаў шанец на добры брэйк, але дапусціў памылку пры серыі ў 45 балаў і падарыў Алістэру надзею на працяг барацьбы. Картэр не змог скарыстацца сваімі магчымасцямі, і, калі Марк забіў перадапошні чырвоны шар, матч скончыўся з лікам 13:9 на яго карысць. Такім чынам, Марк Сэлбі, які быў фіналістам чэмпіянату Вялікабрытаніі[105] і Мастэрс[94] у гэтым сезоне, выйшаў у 1/4 фінала чэмпіянату свету[204][205][206][14].

24—25 красавіка. Рэферы: Ян Вярхаас[3]
Марк Сэлбі (3)
Сцяг Англіі Англія
13-9 Алістэр Картэр (14)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 11-114 (102), 122-0 (84), 103-33, 69-62, 85-20 (50), 83-0 (58), 16-68, 22-110 (110)
Другая сесія: 91-0 (59), 57-65, 62-48, 0-67 (65), 73-21, 96-27 (53), 7-91 (51), 44-79 (73)
Трэцяя сесія: 69-42, 66-31, 69-63 (63 Картэр, 69), 44-78 (57), 54-66, 82-19
Соценныя серыі: Картэр: 102, 110

Сцяг Англіі Роні О'Саліван — Сцяг Англіі Джо Пэры[правіць | правіць зыходнік]

У вячэрняй сесіі шостага гульнявога дня, адначасова с заканчэннем матча паміж Нілам Робертсанам і Робі Уільямсам, свой паядынак пачалі Роні О’Саліван і Джо Пэры. ігракі сустракаліся паміж сабой на найбуйнейшым снукерным турніры за 15 гадоў да гэтага матча, у 1999 годзе, і перамогу тады (таксама на стадыі 1/8 фіналу) атрымаў О'Саліван з лікам 13:8. З 12 сустрэч паміж ігракамі Пэры аказваўся мацнейшым двойчы, а лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах быў 5:1 на карысць Роні. Апошні раз снукерысты сустракаліся паміж сабой на адным з этапаў Players Tour Championship у 2013 годзе, дзе О'Саліван перамог у чвэрцьфінале з лікам 4:0[207].

Пэры паспяхова пачаў гульню, выйграўшы першы фрэйм з лікам 106:0, дзякуючы тром падыходам да стала — 28, 36 і 42 ачкі. Роні О’Саліван зраўняў лік у наступнай партыі з найвышэйшай серыяй у 58 балаў, але яго сапернік зноў перахапіў ініцыятыву і перамог у двух наступных фрэймах з паўсоценнымі брэйкамі, 57 і 82 ачкі, выйшаўшы наперад да перапынку з лікам 3:1. Брэйк з 55 балаў у пятай партыі дапамог Джо павялічыць свой адрыў да трох ачкоў, але ў наступным фрэйме О'Саліван адкрыў лік соценным серыям, набраўшы 117 балаў за падыход (відэа). З найвышэйшым брэйкам у 75 ачкоў пяціразовы чэмпіён свету зрабіў лік 3:4, але ў пачатку заключнага фрэйма першай сесіі ён дапусціў памылку пры гульні дальняга чырвонага шара і дазволіў Джо Пэры пачаць серыю ў 99 балаў і выйграць пятае ачко ў паядынку[199][208].

Другая частка матча пачалася днём 25 красавіка пры ліку 5:3 на карысць шаснаццатага нумара чэмпіянату. О'Саліван хутка ўвайшоў у барацьбу і пакінуў за сабой стартавую партыю сесіі з брэйкам 93 ачкі. Джо адказаў добрым падыходам у 68 балаў у пачатку дзясятага фрэйма, якія Роні не здолеў адыграць. Адзінаццатую партыю дзеючы чэмпіён свету пачаў з 22 ачкоў, пасля чаго Джо Пэры выйшаў наперад і выйграў сёмы фрэйм з серыямі 48 і 46 балаў. О'Саліван скараціў адставанне да перапынку да двух фрэймаў, 5:7, дзякуючы брэйку ў 66 ачкоў. У трынаццатай партыі Пэры здзейсніў падыход у 63 балы і выйшаў наперад з лікам 64:44. Пасля тактычнай барацьбы за апошні жоўты шар, пераможцам якой стаў Роні О’Саліван, ён зачысціў стол і скараціў сваё адставанне да ліку 6:7. У чатырнаццатым фрэйме Джо Пэры правёў выдатны удар па дальняму чырвонаму шару, які дазволіў яму пачаць серыю ў 88 балаў, а ў пятнаццатым — ён выканаў яшчэ адну добрую серыю, 73 ачкі, пасля няўдалага выхаду з снукера яго саперніка. Такім чынам, Пэры вярнуў перавагу ў тры фрэймы, а лік стаў 9:6 на яго карысць. У апошняй партыі другой сесіі лік быў 48:38 на карысць О'Салівана пры каляровых шарах на стале. Джо спрабаваў згуляць дальні жоўты шар, але не забіў і памыліўся пры адводзе бітка, што дазволіла яго саперніку зачысціць стол да чорнага шара і зрабіць лік 7:9 перад апошняй сесіяй[209][205][210][211][212].

Падчас ранішняй сесіі восьмага гульнявога дня Джо Пэры і О'Саліван выйшлі да стала для пачатку трэцяй часткі паядынку. Выніковыя падыходы ў 42 і 45 балаў дазволілі Роні выйграць стартавы фрэйм сесіі і зрабіць лік 8:9. Пры ліку 44:31 на карысць О'Салівана ў васемнаццатай партыі гульня дайшла да тактычнай барацьбы за апошні зялёны шар, у якой пяціразовы чэмпіён свету дапусціў памылку, калі біток крануўся рудога шара пры спробе выйсці з снукера, а пазней Пэры забіў шары з зялёнага па ружовы і аднавіў сваю перавагу ў два фрэймы. З серыяй у 82 балы Роні О’Саліван выйграў наступную партыю, а таксама меў шанец выйграць дваццаты фрэйм, павёўшы брэйк пасля адставання 1:33, але набраў толькі 38 ачкоў і дапусціў памылку пры гульні чырвонага шара ў верхні вугал. Джо зачысціў стол, набраўшы 48 ачкоў, і зрабіў лік 11:9 да перапынку. Брэйкі ў 48 і 53 ачкі дазволілі 38-гадоваму снукерысту з графства Уэст-Мідлендс выйграць дваццаць першы фрэйм. У наступнай партыі Пэры лідыраваў з лікам 42:11 перад ударам па сіняму шару з спробай падбіць групу з чатырох чырвоных шароў, але пасля сутыкнення з чырвонымі біток накіраваўся ў лузу, што дазволіла яго саперніку атрымаць пяць штрафных балаў, а таксама пачаць пераможную серыю ў 52 ачкі. Такім чынам, лік стаў 11:11, а О'Саліван упершыню ў паядынку зраўняўся з сапернікам пасля ліку 1:1. У гэты ключавы момант экс-лідар сусветнага рэйтынгу, пераможца турніру Champion of Champions[207], Мастэрс[207] і адкрытага чэмпіянату Уэльса[207] ў бягучым сезоне, зрабіў два сэнчуры, 124 (відэа) і 113 балаў (відэа), якія прынеслі яму выдатную перамогу над сапернікам з лікам 13:11 і выхад у шаснаццаты чвэрцьфінал найбуйнейшага снукернага турніра ў кар'еры і пяты — запар[20][213][214][215][216][217][14].

24—26 красавіка. Рэферы: Эйрыян Уільямс[3]
Роні О’Саліван (1)
Сцяг Англіі Англія
13-11 Джо Пэры (16)
Сцяг Англіі Англія
Першая сесія: 0-106, 97-0 (58), 0-63 (57), 0-87 (82), 36-70 (55), 129-0 (117), 111-24 (75), 0-99 (99)
Другая сесія: 93-7 (93), 15-77 (68), 22-111, 97-0 (66), 71-64 (63 Пэры), 1-94 (88), 0-73 (73), 68-38
Трэцяя сесія: 87-16, 44-53, 82-0 (82), 39-81, 101-0 (53), 68-42 (52), 124-0 (124), 113-0 (113)
Соценныя серыі: О'Саліван: 117, 124, 113

Сцяг Англіі Бары Хокінс — Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн[правіць | правіць зыходнік]

Англічане Бары Хокінс і Рыкі Уолдэн, якія сустракаліся ў паўфінале чэмпіянату свету 2013 года (тады мацнейшым быў Хокінс — 17:14)[30], пачалі свой паядынак 1/8 фінала падчас ранішняй сесіі сёмага гульнявога дня, адначасова з другой часткай сустрэчы Марка Сэлбі і Алістэра Картэра. Апроч леташняга сусветнага першынства ігракі сустракаліся на перадапошнім кваліфікацыйным этапе ў 2005 годзе, дзе ў вырашальнай партыі перамогу атрымаў Рыкі Уолдэн (10:9). Лік асабістых сустрэч паміж ігракамі быў 8:7 на карысць Уолдэна, а лік асабістых сустрэч рэйтынгавага ўзроўню — 3:2 таксама на карысць Рыкі. Але ўсе тры рэйтынгавыя перамогі, Рыкі Уолдэн атрымаў у кваліфікацыйных раўндах турніраў, а адзінай сустрэчай ігракоў у асноўнай частцы рэйтынгавых спаборніцтваў быў вышэйзгаданы паўфінальны матч першынства свету 2013. Апошні раз Бары і Рыкі перасякаліся паміж сабой у першым раўндзе Мастэрс 2014 года, дзе верх атрымаў Уолдэн у вырашальнай партыі — 6:5[218].

Хокінс упэўнена пачаў матч і адкрыў лік, выйграўшы першую партыю з выніковымі падыходамі ў 38 і 41 ачко. Наступны фрэйм таксама застаўся за Бары, які забіў пераможныя руды і сіні шары, а ў трэцяй партыі ён зрабіў серыю ў 44 ачкі, пасля чаго давёў фрэйм да перамогі на каляровых шарах, павёўшы ў ліку 3:0. У чацвёртым фрэйме Уолдэн ішоў наперадзе 39:21, пасля чаго выйшаў пераможцам у пазіцыйнай барацьбе за перадапошні чырвоны шар і выйграў першае ачко на каляровых шарах. Пасля перапынку ён выйграў пятую партыю з вышэйшым брэйкам 53 балы, які стаў першым паўсоценным у матчы, а ў шостай — узяў верх на каляровых і зраўняў лік у паядынку — 3:3. Бары Хокінс аднавіў сваё лідарства з вышэйшай серыяй у 41 бал у сёмым фрэйме, пасля чаго вёў у ліку 39:0 у восьмай партыі, але яго сапернік зрабіў яшчэ адзін паўсоценны брэйк, 67 балаў, і зраўняў лік да канца першай сесіі — 4:4[202].

Ігракі працягнулі сустрэчу падчас вячэрняй сесіі таго ж гульнявога дня, адначасова з заканчэннем матча паміж Маркам Сэлбі і Алістэрам Картэрам. Бары Хокінс выйграў стартавую партыю сесіі з вышэйшай серыяй у 55 балаў і выйшаў наперад з лікам 5:4. Уолдэн выдатна правёў два наступныя фрэймы, зраўняўшы лік і выйшаўшы наперад з лікам 6:5, з брэйкамі ў 109 (відэа) і 81 бал. Пры ліку 48:21 у дванаццатай партыі Рыкі памыліўся пры адыгрышы на апошнім чырвоным шары і дазволіў саперніку павесці серыю, але Хокінс не здолеў забіць апошні чорны шар на стале дальнім ударам, у выніку чаго Уолдэн выдрапаў яшчэ адно ачко. 31-гадовы снукерыст з графства Чэшыр працягнуў сваю серыйную гульню ў наступным фрэйме і аформіў другі сэнчуры ў сесіі, 112 ачкоў (відэа), зрабіўшы лік у матчы 8:5. У чатырнаццатай партыі пры ліку 48:35 на карысць Хокінса і ўсіх каляровых шарах на стале пачалася пазіцыйная дуэль за жоўты шар. Уолдэн больш упэўнена адыгрываўся і набраў 9 штрафных ачкоў, пасля чаго забіў запаветны жоўты шар і, зачысціўшы стол да чорнага, выйграў пяты фрэйм запар — 9:5. Пасля гэтага Бары сумеў узяць сябе ў рукі і спыніў гегемонію саперніка, дзякуючы брэйку ў 87 балаў у пятнаццатым фрэйме. Пры ліку 26:54 у заключнай партыі другой сесіі Рыкі Уолдэн меў добрую магчымасць на тое, каб выйграць яшчэ адно ачко, пасля таго, як забіў цяжкі чырвоны шар, але памыліўся пры гульні апошняга зялёнага. Хокінс забіў зялёны, а пазней забіты ружовы шар паставіў кропку на гэтай сесіі — 9:7 на карысць Уолдэна[205][204].

На наступны дзень Рыкі Уолдэн і Бары Хокінс пачалі трэцюю частку свайго паядынку. Бары пачаў з соценнай серыі ў 104 балы (відэа), свайго першага сэнчуры на чэмпіянаце, і скараціў адставанне ад свайго апанента да аднаго фрэйма. Уолдэн адказаў сваёй добрай серыяй, 93 ачкі, пасля чаго Хокінс дамінаваў у дзевятнаццатай партыі з падыходамі ў 32 і 31 ачко і зноў наблізіўся да саперніка, зрабіўшы лік 9:10. З вышэйшым брэйкам у 45 балаў Бары Хокінс выйграў трэцяе ачко ў гэтай сесіі і зраўняў лік у матчы да перапынку. Дзякуючы некалькім выніковым падыходам у дваццаць першым фрэйме, ён зрабіў лік 11:10, пасля чаго Рыкі здолеў аформіць клірэнс у 53 балы ў наступнай партыі і зраўняць лік. Але ў двух наступных фрэймах Уолдэн не забіў ніводнага каляровага шара, што прынесла перамогу Хокінсу з лікам 13:11 і серыяй у 61 бал у апошняй партыі. Такім чынам, чацвёрты нумар сусветнага рэйтынгу, пераможца гранд-фінала PTC у сезоне 2013/2014[214], у другі раз запар і ў сваёй прафесійнай кар'еры, якая пачалася ў 1996 годзе, выйшаў у чвэрцьфінал сусветнага першынства[219][220][221][222][14].

25—26 красавіка. Рэферы: Мікаэла Таб[3]
Бары Хокінс (5)
Сцяг Англіі Англія
13-11 Рыкі Уолдэн (12)
Сцяг Англіі Англія