Шанхай Мастэрс 2016, снукер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці


Шанхай Мастэрс 2016
Фота
Сезон: 2016/2017
Тэрміны: 19 — 25 верасня 2016
Арэна: Шанхайская гранд-сцэна
Горад: Шанхай
Краіна: Кітай
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Bank of Communications
Фармат: Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £465,200 (+£5,000)
Прызавыя пераможцы: £85,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан
Фінал
Пераможца: Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй
Фіналіст: Сцяг Англіі Марк Сэлбі
Лік: 10:6
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 40 (+96)
Колькасць матчаў: 39 (+95)
Колькасць фрэймаў: 282 (+696)
Колькасць соценных серый: 34 (+28)
Найвышэйшая серыя: 147 (Стывен Магуайр)
(кваліфікацыя: 136 (Майкл Холт))
←2015Шанхай Мастэрс2017→
Снукерны сезон 2016/2017
←Чэмпіянат свету з
6-цю чырвонымі шарамі
Еўрапейскі Мастэрс→

Шанха́й Ма́стэрс 2016 (англ.: Shanghai Masters 2016, таксама вядомы як Bank of Communications Shanghai Masters 2016 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 19 па 25 верасня 2016 года на Шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай. Турнір стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс, які быў заснаваны ў 2007 годзе. Bank of Communications у шосты раз запар спансіраваў Шанхай Мастэрс. Прызавы фонд турніру склаў £465,200, з якіх £85,000 атрымаў пераможца.

Турнір уключаў у сябе чатыры кваліфікацыйныя раўнды, якія праходзілі на працягу чатырох дзён з 30 жніўня па 2 верасня 2016 года на арэне Метрадром у Барнслі, Англія, і ў якіх гулялі 112 удзельнікаў (106 прафесійных снукерыстаў і 6 аматараў). 16 пераможцаў апошняга кваліфікацыйнага раўнда трапілі ў асноўную стадыю, дзе да іх далучыліся 16 першых сеяных ігракоў і 8 уладальнікаў уайлдкард, якія гулялі ў папярэднім раўндзе супраць васьмярых ігракоў, якія прайшлі кваліфікацыю. Пасля гэтага, 32 снукерысты гулялі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу. У ўайлдкард раўндзе і першых двух раўндах асноўнай сетцы на Шанхайскай гранд-сцэне выкарыстоўвалася чатыры гульнявыя сталы, у чвэрцьфіналах — два, а ў паўфіналах і фінале — адзін.

З васьмі ўладальнікаў уайлдкард у 1/16 фіналу прайшоў толькі 16-гадовы Юань Сыцзюнь, які разграміў Мартына Гоўлда ў першым матчы з лікам 5:0. Стывен Магуайр з Шатландыі выканаў максімальны брэйк у матчы ўайлдкард-раўнда супраць Сюя Ічэня, за што атрымаў узнагароду ў £2000 за найвышэйшую серыю на турніры і дадатковыя £5000 паводле правілаў пераходнага максімуму на рэйтынгавых турнірах. Гэты максімум стаў трэцім у кар'еры Магуайра, 120-м у гісторыі снукера, другім — у сезоне, чацвёртым — у 2016 годзе і трэцім максімальным брэйкам на Шанхай Мастэрс. Леташні пераможца Кайрэн Уілсан саступіў у першым раўндзе Майклу Холту з лікам 2:5, а леташні фіналіст Джад Трамп прайграў Майклу Уайту ў 1/8 фіналу з лікам 3:5. Лідар сусветнага рэйтынгу Марк Сэлбі, які перамог на Шанхай Мастэрс 2011 года, павялічыў свае рэкорды па колькасці выхадаў у чвэрцьфіналы (у сёмы раз) і па колькасці выхадаў у паўфіналы (у шосты раз) шанхайскага турніру, а ў паўфінальным матчы ён перайграў другога нумара рэйтынгу Сцюарта Бінэма, які ў трэці раз запар дайшоў да паўфіналу гэтага спаборніцтва, з лікам 6:5 і выйшаў у другі фінал Шанхай Мастэрс. Другім фіналістам стаў пераможца Шанхай Мастэрс 2013 года Дзін Цзюньхуэй, які ў чацвёрты раз запар дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі спаборніцтва ў Шанхаі і перамог у паўфінале Стывена Магуайра з лікам 6:3. Такім чынам, фінал стаў паўтарэннем апошняга фінальнага паядынку чэмпіянату свету, дзе Сэлбі перамог Дзіна з лікам 18:14.

Першым двухразовым пераможцам турніру стаў Дзін Цзюньхуэй, які перайграў на сваім шляху да тытула Скота Дональдсана (5:4), Марка Алена (5:2), Майкла Холта ў чвэрцьфінале (5:3), Стывена Магуайра з Шатландыі ў паўфінальным матчы (6:3) і чэмпіёна свету Марка Сэлбі ў фінальным паядынку (10:6). Такім чынам, 29-гадовы кітаец выйграў свой 12-ы рэйтынгавы тытул, другі снукерны турнір запар (пасля перамогі на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня) і першы рэйтынгавы тытул за два з паловай года (пасля перамогі на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2014 года). Апроч таго, гэтая перамога паспрыяла яго ўздыму ў рэйтынгу на 3 пазіцыі — з дзявятай на шостую.

Турнір[правіць | правіць зыходнік]

Шанхай Мастэрс 2016 года стаў дзясятым розыгрышам Шанхай Мастэрс (англ.: Shanghai Masters), які праходзіць штогод з 2007 года на шанхайскай гранд-сцэне, у Шанхаі, Кітай[1].

Шанхай Мастэрс 2016 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама быў пятым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2016/2017[2][3].

Матчы асноўнай стадыі турніру (39 паядынкаў) гуляліся за чатырма сталамі на Шанхайскай гранд-сцэне ў шанхайскім раёне Сюйхой, а кваліфікацыя спаборніцтва праходзіла менш чым за месяц да гэтага на арэне Метрадром у Барнслі, Англія[4][5].

Прызавыя грошы[правіць | правіць зыходнік]

Bank of Communications у шосты раз запар спансаваў Шанхай Мастэрс[6][7][8][9][10]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з мінулым годам і склаў £465,200. Першы прыз таксама застаўся на тым жа ўзроўні, што і год таму — £85,000[11].

Згодна з рэйтынгавай сістэмай, якая прыняла статус афіцыйнай з сезона 2014/2015, прызавыя грошы сталі эквівалентнымі рэйтынгавым ачкам. Такім чынам, рэйтынг снукерыста адлюстроўвае суму прызавых грошай, якія ён зарабіў на рэйтынгавых турнірах за апошнія два гады. Пры гэтым, снукерыст, які прайграваў у першым жа матчы на турніры, увогуле не атрымліваў рэйтынгавых ачкоў[11].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца £85000
Фіналіст £35000
Паўфіналісты £19500
Чвэрцьфіналісты £12000
1/8 фіналу £8000
1/16 фіналу £6000
1/24 фіналу £3000
1/32 фіналу £2000
1/48 фіналу £500
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі £200
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі £2000
Агульны прызавы фонд £465200
Максімальны брэйк £5000
Максімальны брэйк у кваліфікацыі £10500

Фармат турніру[правіць | правіць зыходнік]

Шанхайскі крыты стадыён — месца праведзення Шанхай Мастэрс.

На Шанхай Мастэрс 2016 прыняло ўдзел 136 гульцоў, з якіх 122 — удзельнікі мэйн-тура і 14 — аматары. 64 удзельнікі — гульцы з нумарамі пасеву з 65 па 107, 15 снукерыстаў, якія не мелі рэйтынгавых ачкоў і адпаведна не мелі нумара пасеву, а таксама 6 аматараў — пачалі турнір з першага кваліфікацыйнага раўнда ў фармаце матча на выбыванне (32 гульні), які праходзіў 30 жніўня 2016 года (менш чым за месяц да асноўнай стадыі). У ім снукерысты з нумарамі пасеву з 65 па 96 гулялі супраць астатніх снукерыстаў. 32 пераможцы матчаў першага раўнда выходзілі ў другі кваліфікацыйны раўнд, у якім гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 33 па 64 (32 гульні). Другі круг праходзіў 31 жніўня 2016 года. Усе 32 пераможцы матчаў другога раўнда гулялі паміж сабой у трэцім кваліфікацыйным раўндзе (16 гульняў), які праходзіў 1 верасня 2016 года. Затым 16 пераможцаў матчаў трэцяга раўнда выходзілі ў заключны чацвёрты кваліфікацыйны раўнд, дзе гулялі супраць удзельнікаў з нумарамі пасеву з 17 па 32 (16 гульняў). Чацвёрты круг кваліфікацыі праходзіў 2 верасня 2016 года. Кваліфікацыя Шанхай Мастэрс праходзіла на арэне Метрадром у Барнслі, Англія. Такім чынам, у асноўную стадыю спаборніцтва выйшлі 16 ігракоў, якія далучыліся да 16 снукерыстаў з нумарамі пасеву з 1 па 16 і 8 уладальнікаў уайлдкард. Васьмёра ўладальнікаў уайлдкард гулялі ў папярэднім уайлдкард раўндзе супраць васьмярых выпадковых гульцоў з тых, якія прайшлі кваліфікацыю[4][12].

Такім чынам, 8 пераможцаў чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, якія не гулялі ў уайлдкард раўндзе, 8 пераможцаў матчаў уайлдкард раўнда і 16 ігракоў, якія трапілі на чэмпіянат без кваліфікацыі, гулялі ў асноўнай стадыі на выбыванне, пачынаючы з 1/16 фіналу, дзе топ-16 сеяных гульцоў сустракаліся з астатнімі гульцамі. Лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-16 раней за 1/8 фіналу, ігракоў топ-8 раней чвэрцьфіналаў, ігракоў з першай чацвёркі сеяных раней паўфіналу і двух першых сеяных раней фіналу Шанхай Мастэрс. Пяць раўндаў асноўнай стадыі (а таксама ўайлдкард раўнд) праходзілі на працягу сямі дзён (гульні ўайлдкард раўнда і 1/16 фіналу расцягнутыя на тры дні) на шанхайскай гранд-сцэне ў Шанхаі, Кітай[5][13].

Стадыя Тэрміны КФ НДП
Першы кваліфікацыйны раўнд 30 жніўня 9 5
Другі кваліфікацыйны раўнд 31 жніўня 9 5
Трэці кваліфікацыйны раўнд 1 верасня 9 5
Чацвёрты кваліфікацыйны раўнд 2 верасня 9 5
Уайлдкард раўнд 19–20 верасня 9 5
1/16 фіналу 19–21 верасня 9 5
1/8 фіналу 22 верасня 9 5
1/4 фіналу 23 верасня 9 5
1/2 фіналу 24 верасня 11 6
Фінал 25 верасня 19 10

Кваліфікацыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасеў гульцоў на Шанхай Мастэрс 2016 быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 1 жніўня 2016 года (пасля World Open 2016 года)[14]. Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца турніру Кайрэн Уілсан, які займаў 14-ы радок у рэйтынгу, а другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі, які быў лідарам рэйтынгу.

Кваліфікацыйная сетка[правіць | правіць зыходнік]

[15][3][4]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Трэці раўнд
да 5 перамог
Чацвёрты раўнд
да 5 перамог
                                     
72  Сцяг Англіі Шон О'Саліван 5   55  Сцяг Англіі Робі Уільямс 5
 Сцяг Тайланда Буньярыт Кеятыкун 3   72  Сцяг Англіі Шон О'Саліван 3     55  Сцяг Англіі Робі Уільямс 3     28  Сцяг Англіі Майкл Холт 5
85  Сцяг Пакістана Хамза Акбар 5   35  Сцяг Англіі Марк Кінг 5   35  Сцяг Англіі Марк Кінг 5     35  Сцяг Англіі Марк Кінг 2
А  Сцяг Англіі Зак Сурэці 4   85  Сцяг Пакістана Хамза Акбар 4
80  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5   61  Сцяг Фінляндыі Робін Хал 4
 Сцяг Індыі Адыт'я Мехта 0   80  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5     80  Сцяг Кітая Чжан Аньда 5     20  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 5
89  Сцяг Уэльса Лі Уолкер 5   42  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 5   42  Сцяг Тайланда Дэчават Пумджаенг 1     80  Сцяг Кітая Чжан Аньда 4
А  Сцяг Англіі Пітэр Лайнс 4   89  Сцяг Уэльса Лі Уолкер 0
67  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 5   40  Сцяг Англіі Том Форд 4
100  Сцяг Англіі Джымі Уайт 2   67  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 5     67  Сцяг Уэльса Дэніэл Уэлс 3     32  Сцяг Англіі Пітэр Эбдан 4
74  Сцяг Англіі Джон Эстлі 4   63  Сцяг Англіі Альфрэд Бёрдэн 1    Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5      Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5
 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5    Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 5
82  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 5   49  Сцяг Кітая Чжоу Юэлун 3
А  Сцяг Польшчы Адам Стэфанаў 4   82  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 5     82  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 5     18  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 5
86  Сцяг Малайзіі Тор Чуан Леонг 5   58  Сцяг Англіі Олівер Лайнс 4   86  Сцяг Малайзіі Тор Чуан Леонг 3     82  Сцяг Англіі Пол Дэвісан 0
107  Сцяг Англіі Крыстафер Кеоган 3   86  Сцяг Малайзіі Тор Чуан Леонг 5
90  Сцяг Англіі Майкл Уайлд 2   44  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5
 Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 5    Сцяг Кітая Чэнь Чжэ 3     44  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 5     29  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 5
96  Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 5   53  Сцяг Паўночнай Ірландыі Джо Свэйл 2   96  Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 4     44  Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 4
103  Сцяг Англіі Ліам Хайфілд 1   96  Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 5
68  Сцяг Шатландыі Рос М'юр 5   34  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 5
102  Сцяг Англіі Джэйсан Уэстан 2   68  Сцяг Шатландыі Рос М'юр 1     34  Сцяг Англіі Джымі Робертсан П     21  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5
83  Сцяг Англіі Сэм Крэйгі 3   52  Сцяг Кітая Сяа Гадун 5   52  Сцяг Кітая Сяа Гадун АП     34  Сцяг Англіі Джымі Робертсан 4
А  Сцяг Англіі Эндзі Хікс 5   А  Сцяг Англіі Эндзі Хікс 1
93  Сцяг Кітая Ван Юйчэнь 1   33  Сцяг Тайланда Цепчая Ун-Ну 2
106  Сцяг Англіі Адам Дафі 5   106  Сцяг Англіі Адам Дафі 5     106  Сцяг Англіі Адам Дафі 5     27  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 5
84  Сцяг Англіі Сідні Уілсан 1   50  Сцяг Англіі Марк Джойс 5   50  Сцяг Англіі Марк Джойс 4     106  Сцяг Англіі Адам Дафі 4
87  Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 5   87  Сцяг Тайланда Джэймс Уатана 3
88  Сцяг Шатландыі Эдэн Шараў 5   56  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5
99  Сцяг Кітая Фан Сюнмань 0   88  Сцяг Шатландыі Эдэн Шараў 4     56  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 5     19  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5
91  Сцяг Кітая Цаа Юйпэн 1   51  Сцяг Кітая Лі Хан 5   51  Сцяг Кітая Лі Хан 2     56  Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 2
 Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 5    Сцяг Англіі Крэйг Стэдмэн 0
79  Сцяг Англіі Джэймс Кэхіл 3   37  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5
 Сцяг Англіі Джэймі Кёртыс-Бэрэт 5    Сцяг Англіі Джэймі Кёртыс-Бэрэт 3     37  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5     24  Сцяг Шатландыі Алан Мак-Манус 4
75  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 5   41  Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 5   41  Сцяг Ірландыі Фергал О'Браен 0     37  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 5
 Сцяг Егіпта Хатэм Ясін 3   75  Сцяг Англіі Алан Тэйлар 2
73  Сцяг Вострава Мэн Дарыл Хіл 1   62  Сцяг Кітая Юй Дэлу 3
 Сцяг Уэльса Ян Прыс 5    Сцяг Уэльса Ян Прыс 5      Сцяг Уэльса Ян Прыс 5     22  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 5
70  Сцяг Англіі Крыс Уэйклін 5   60  Сцяг Англіі Ян Бэрнс 2   70  Сцяг Англіі Крыс Уэйклін 2      Сцяг Уэльса Ян Прыс 2
 Сцяг Ірландыі Джош Буало 2   70  Сцяг Англіі Крыс Уэйклін 5
77  Сцяг Тайланда Акані Сангсермсавад 5   45  Сцяг Англіі Род Лоўлер 5
 Сцяг Мальты Алекс Борг 4   77  Сцяг Тайланда Акані Сангсермсавад 4     45  Сцяг Англіі Род Лоўлер 0     30  Сцяг Англіі Марк Дэвіс 4
69  Сцяг Тайланда Напон Саенхам 0   46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5   46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5     46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 5
101  Сцяг Кітая Янь Бінтаа 5   101  Сцяг Кітая Янь Бінтаа 4
71  Сцяг Кітая Чжан Юн 5   54  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 5
98  Сцяг Шатландыі Фрэйзер Патрык 2   71  Сцяг Кітая Чжан Юн 1     54  Сцяг Англіі Роры Мак-Лаўд 4     23  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 5
92  Сцяг Англіі Хамад Міа 5   47  Сцяг Кітая Цянь Пэнфэй 4   92  Сцяг Англіі Хамад Міа 5     92  Сцяг Англіі Хамад Міа 0
 Сцяг Аўстраліі Курт Данхэм 3   92  Сцяг Англіі Хамад Міа 5
66  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 5   64  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5
А  Сцяг Шатландыі Марк Дэвіс 1   66  Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1     64  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 5     26  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
97  Сцяг Англіі Энтані Хэмілтан 4   48  Сцяг Англіі Сэм Бэйрд 1    Сцяг Тайланда Крыцанут Лерцатаяторн 2     64  Сцяг Англіі Найджэл Бонд 1
 Сцяг Тайланда Крыцанут Лерцатаяторн 5    Сцяг Тайланда Крыцанут Лерцатаяторн 5
76  Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 5   48  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 5
105  Сцяг Англіі Эліат Слесар 2   76  Сцяг Шатландыі Рыс Кларк 3     48  Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1     25  Сцяг Шатландыі Грэм Дот 0
78  Сцяг Англіі Сандэрсан Лэм 2   39  Сцяг Англіі Гэры Уілсан 3    Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 5      Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 5
 Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 5    Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 5
95  Сцяг Уэльса Гарэт Ален 5   57  Сцяг Ірландыі Кен Доэрці 3
А  Сцяг Англіі Брэндан Сэрджант 2   95  Сцяг Уэльса Гарэт Ален 5     95  Сцяг Уэльса Гарэт Ален 2     31  Сцяг Бельгіі Лука Брэсэль 4
94  Сцяг Англіі Майкл Джорджыу 5   59  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5   59  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5     59  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5
104  Сцяг Англіі Мічэл Ман 0   94  Сцяг Англіі Майкл Джорджыу 3
65  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 5   36  Сцяг Англіі Майк Дан 1
 Сцяг Бразіліі Ітару Сантас 0   65  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 5     65  Сцяг Англіі Мартын О'Донэл 3     17  Сцяг Англіі Мартын Гоўлд 5
81  Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 5   43  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5   43  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 5     43  Сцяг Уэльса Мэцью Стывенс 0
 Сцяг Уэльса Дэвід Джон 3   81  Сцяг Уэльса Дуэйн Джонс 4

Соценныя брэйкі[правіць | правіць зыходнік]

У 95 матчах кваліфікацыйнай стадыі было выканана 28 соценных брэйкаў. Па два сэнчуры выканалі Майкл Холт, Джэймі Кёртыс-Бэрэт, Сцюарт Кэрынгтан, Чжан Аньда, Джэймі Джонс, Тор Чуан Леонг і Мэй Сівэнь. У чацвёртым кваліфікацыйным раўндзе 28-ы сеяны турніру Майкл Холт у паядынку супраць Марка Кінга зрабіў серыю ў 136 балаў, які стаў найвышэйшым на стадыі кваліфікацыі. Такім чынам, англічанін атрымаў узнагароду ў £200 за вышэйшы брэйк у кваліфікацыі.

Ніжэй прадстаўленыя ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшаму брэйку на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя серыі кожнага гульца[16][17].

Гулец 100+ Усе брэйкі 100+
Сцяг Англіі Майкл Холт 2 136, 110
Сцяг Англіі Джэймі Кёртыс-Бэрэт 2 134, 117
Сцяг Англіі Сэм Крэйгі 1 134
Сцяг Англіі Джэк Лісоўскі 1 130
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 2 128, 118
Сцяг Пакістана Хамза Акбар 1 128
Сцяг Кітая Чжан Аньда 2 127, 102
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1 123
Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 2 119, 102
Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 1 118
Сцяг Малайзіі Тор Чуан Леонг 2 116, 103
Сцяг Англіі Эндру Хігінсан 1 116
Сцяг Фінляндыі Робін Хал 1 115
Сцяг Уэльса Дамінік Дэйл 1 114
Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 2 108, 100
Сцяг Уэльса Ян Прыс 1 104
Сцяг Шатландыі Рос М'юр 1 104
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 1 103
Сцяг Англіі Джэймі Коўп 1 103
Сцяг Англіі Адам Дафі 1 101
Сцяг Кітая Чжаа Сіньтун 1 101
Увогуле 28 Найвышэйшы брэйк: 136 (Майкл Холт)

Удзельнікі[правіць | правіць зыходнік]

У асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016 прынялі ўдзел 16 гульцоў, якія мелі найвышэйшыя нумары пасеву, 16 снукерыстаў, якія перамаглі ў матчах чацвёртага кваліфікацыйнага раўнда, а таксама 8 уладальнікаў уайлдкард.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс[18][19][20][21][6][7][8][9][10].

Пяць снукерыстаў: Ніл Робертсан[22], Шон Мёрфі[23], Сцюарт Бінэм[24], Дзін Цзюньхуэй[25] і Раян Дэй[26] прымалі ўдзел у дзясятым розыгрышы Шанхай Мастэрс запар, не прапусціўшы, такім чынам, ніводнага турніру з самога заснавання ў 2007 годзе.

8 кітайскіх аматараў атрымалі ўайлдкард ад арганізатараў турніру: Юань Сыцзюнь, які выступаў у ўайлдкард-раўндзе гэтага спаборніцтва ў чацвёрты раз запар[27], Чэнь Цзыфань[28] і Ню Чжуан[29], якія ў трэці раз запар атрымалі гэты прывілей, Сюй Сы, які прымаў удзел у ўайлдкард-раўндзе Шанхай Мастэрс у 2014 годзе[30], а таксама навічкі турніру Ху Хаа[31], Сюй Ічэнь[32], Гуань Чжэнь[33] і Ма Бін[34].

У 2016 годзе на шанхайскую гранд-сцэну патрапіла 9 дэбютантаў: Энтані Мак-Гіл (18)[35], Бэн Вуластан (29)[36], Курт Мэфлін (46)[37], Сцюарт Кэрынгтан (59)[38], Скот Дональдсан[39], Ху Хаа[31], Сюй Ічэнь[32], Гуань Чжэнь[33] і Ма Бін[34].

Да гэтага ніводны гулец не здолеў выйграць тытул Шанхай Мастэрс два разы. Восем удзельнікаў розыгрышу 2016 года станавіліся пераможцамі спаборніцтва: Рыкі Уолдэн (2008), Роні О'Саліван (2009), Алістэр Картэр (2010), Марк Сэлбі (2011), Джон Хігінс (2012), Дзін Цзюньхуэй (2013), Сцюарт Бінэм (2014) і Кайрэн Уілсан (2015)[1].

Самым узроставым удзельнікам асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016 года стаў 42-гадовы Джо Пэры. Марку Уільямсу і Джону Хігінсу падчас турніру было па 41 году, а Роні О'Салівану, Роберту Мілкінсу і Сцюарту Бінэму — па 40.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Шанхай Мастэрс[18][19][20][21][6][7][8][9][10].

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
Дэбютант турніру


П Р Гулец ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НБ[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 14 Уйлсан КайрэнСцяг Англіі Кайрэн Уілсан 23.12.1991 2013 Перамога (2015) 2 9 8 1 88.89% 74 47 27 63.51% 23 2 133 3.22 37 96000
2 1 Сэлбі МаркСцяг Англіі Марк Сэлбі 19.06.1983 2007 Перамога (2011) 8 26 19 7 73.08% 204 123 81 60.29% 60 12 131 3.4 17 144640
3 2 Бйнэм СцюартСцяг Англіі Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2007 Перамога (2014) 9 24 16 8 66.67% 181 101 80 55.8% 53 11 142 3.42 16.45 150295
4 3 Мерфі ШонСцяг Англіі Шон Мёрфі 10.08.1982 2007 Паўфінал (2009, 2012) 9 21 12 9 57.14% 166 87 79 52.41% 56 13 143 2.96 12.77 77625
5 4 Трамп ДжадСцяг Англіі Джад Трамп 20.08.1989 2008 Фінал (2012, 2015) 7 16 9 7 56.25% 143 73 70 51.05% 56 12 135 2.55 11.92 91825
6 5 Хйгінс ДжонСцяг Шатландыі Джон Хігінс 18.05.1975 2007 Перамога (2012) 8 21 14 7 66.67% 162 93 69 57.41% 53 8 147 3.06 20.25 131775
7 6 Ален МаркСцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 22.02.1986 2009 Фінал (2014) 7 16 9 7 56.25% 124 61 63 49.19% 36 3 115 3.44 41.33 86415
8 7 Робертсан НілСцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 11.02.1982 2007 Паўфінал (2011) 9 16 7 9 43.75% 121 62 59 51.24% 35 2 122 3.46 60.5 60890
9 8 Уолдэн РыкіСцяг Англіі Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2008 Перамога (2008) 6 14 9 5 64.29% 117 64 53 54.7% 36 6 139 3.25 19.5 87050
10 9 Дзін ЦзюньхуэйСцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2007 Перамога (2013) 9 22 14 8 63.64% 177 99 78 55.93% 63 9 132 2.81 19.67 142675
11 11 О'Саліван РоніСцяг Англіі Роні О'Саліван 05.12.1975 2007 Перамога (2009) 4 13 10 3 76.92% 116 71 45 61.21% 55 11 145 2.11 10.55 93000
12 10 Пэры ДжоСцяг Англіі Джо Пэры 13.08.1974 2008 Чвэрцьфінал (2012) 6 9 3 6 33.33% 68 35 33 51.47% 21 4 131 3.24 17 42865
13 12 Уйльямс МаркСцяг Уэльса Марк Уільямс 21.03.1975 2007 Фінал (2011) 8 23 15 8 65.22% 180 101 79 56.11% 50 9 132 3.6 20 93070
14 13 Фу МаркаСцяг Ганконга Марка Фу 08.01.1978 2007 Чвэрцьфінал (2008) 8 12 4 8 33.33% 95 47 48 49.47% 32 3 124 2.97 31.67 46645
15 16 Хокінс БарыСцяг Англіі Бары Хокінс 23.04.1979 2008 Паўфінал (2013) 6 9 3 6 33.33% 69 32 37 46.38% 14 3 144 4.93 23 48845
16 15 Картэр АлістэрСцяг Англіі Алістэр Картэр 25.07.1979 2007 Перамога (2010) 7 14 8 6 57.14% 114 58 56 50.88% 27 3 129 4.22 38 94570
17 17 Гоўлд МартынСцяг Англіі Мартын Гоўлд 14.09.1981 2010 Чвэрцьфінал (2015) 6 14 8 6 57.14% 113 60 53 53.1% 28 5 127 4.04 22.6 48475
18 18 Мак-Гіл ЭнтаніСцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 05.02.1991 2016 0 0 0 0 0 0 0 8800
19 20 Магуайр СтывенСцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13.03.1981 2007 Паўфінал (2008) 8 15 7 8 46.67% 114 55 59 48.25% 35 5 124 3.26 22.8 54200
20 19 Лян ВэньбоСцяг Кітая Лян Вэньбо 05.03.1987 2008 Фінал (2009) 6 10 4 6 40% 76 32 44 42.11% 15 2 118 5.07 38 56175
21 21 Уайт МайклСцяг Уэльса Майкл Уайт 05.07.1991 2014 Чвэрцьфінал (2014) 2 5 3 2 60% 37 20 17 54.05% 17 2 128 2.18 18.5 26900
22 22 Гйлберт ДэвідСцяг Англіі Дэвід Гілберт 12.06.1981 2013 1/16 фіналу (2013) 1 2 1 1 50% 16 7 9 43.75% 3 0 76 5.33 15475
23 23 Сэлт МэцьюСцяг Англіі Мэцью Сэлт 07.03.1985 2009 1/8 фіналу (2015) 3 4 1 3 25% 29 14 15 48.28% 8 2 128 3.63 14.5 23090
26 24 Дэй РаянСцяг Уэльса Раян Дэй 23.03.1980 2007 Фінал (2007) 9 24 15 9 62.5% 180 100 80 55.56% 73 10 135 2.47 18 75750
27 27 Мйлкінс РобертСцяг Англіі Роберт Мілкінс 06.03.1976 2010 1/8 фіналу (2011, 2013) 6 11 5 6 45.45% 77 38 39 49.35% 17 1 109 4.53 77 39225
28 28 Холт МайклСцяг Англіі Майкл Холт 07.08.1978 2007 Паўфінал (2013) 6 14 8 6 57.14% 101 54 47 53.47% 26 5 115 3.88 20.2 55440
29 29 Вуластан БэнСцяг Англіі Бэн Вуластан 14.05.1987 2016 0 0 0 0 0 0 0 8550
37 39 Джонс ДжэйміСцяг Уэльса Джэймі Джонс 14.02.1988 2012 1/16 фіналу (2012) 2 3 1 2 33.33% 20 8 12 40% 1 0 68 20 17200
46 44 Мэфлін КуртСцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 08.08.1983 2016 0 0 0 0 0 0 0 6050
59 61 Кэрынгтан СцюартСцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 14.05.1990 2016 0 0 0 0 0 0 0 3000
112 Мэй СівэньСцяг Кітая Мэй Сівэнь 08.10.1982 2010 1/16 фіналу (2010) 1 2 1 1 50% 13 7 6 53.85% 3 1 100 4.33 13 0
113 Дональдсан СкотСцяг Шатландыі Скот Дональдсан 19.03.1994 2016 0 0 0 0 0 0 0 2650
УК А[у 3] Сюй СыСцяг Кітая Сюй Сы 2014 Уайлдкард раўнд (2014) 1 1 0 1 0% 5 0 5 0% 0 0 <50 0
УК А[у 3] Ху ХааСцяг Кітая Ху Хаа 2016 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Чэнь ЦзыфаньСцяг Кітая Чэнь Цзыфань 2014 Уайлдкард раўнд (2014, 2015) 2 2 0 2 0% 13 3 10 23.08% 2 1 106 6.5 13 0
УК А[у 3] Сюй ЙчэньСцяг Кітая Сюй Ічэнь 2016 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Гуань ЧжэньСцяг Кітая Гуань Чжэнь 2016 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Ма БінСцяг Кітая Ма Бін 23.10.1983 2016 0 0 0 0 0 0 0 0
УК А[у 3] Ню ЧжуанСцяг Кітая Ню Чжуан 2014 Уайлдкард раўнд (2014, 2015) 2 2 0 2 0% 11 1 10 9.09% 1 0 68 11 0
УК А[у 3] Юань СыцзюньСцяг Кітая Юань Сыцзюнь 29.05.2000 2013 Уайлдкард раўнд (2013, 2014, 2015) 3 3 0 3 0% 19 4 15 21.05% 2 0 61 9.5 0
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі брэйкі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру.
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру.
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 3,7 Падчас турніру гулец з'яўляўся аматарам і не ўваходзіў у сусветны рэйтынг.

Рэферы[правіць | правіць зыходнік]

Рэферы паўфінальнага матча Ян Верхаас.

Матчы асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016 абслугоўвалі 13 рэферы, з якіх 10 былі з Кітая[3].

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі Фінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Англіі Брэндан Мур Паўфінал, чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 3 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Кітая Люй Сілінь Паўфінал, 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Кітая Чжу Ін Чвэрцьфінал, 1 матч 1/8 фіналу і 2 матчы 1/16 фіналу
Сцяг Аўстраліі Пэгі Лі Чвэрцьфінал, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Чжан Сінь 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Тан Сюй 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Шы Цзялун 1 матч 1/8 фіналу, 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Інь Юньсун 1 матч 1/16 фіналу і 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Ван Вэй 1 матч 1/16 фіналу
Сцяг Кітая Цянь Мінхуэй 1 матч уайлдкард раўнда
Сцяг Кітая Лі Шысэнь 1 матч уайлдкард раўнда

Ход турніру[правіць | правіць зыходнік]

Першы дзень (19 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань, Сцяг Кітая Сюй Сы, Сцяг Ганконга Марка Фу (14), Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн (9), Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (17), Сцяг Кітая Ху Хаа, Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (23), Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан.

19 верасня на Шанхайскай гранд-сцэне пачаліся паядынкі асноўнай стадыі Шанхай Мастэрс 2016, якія гуляліся на працягу дзвюх сесій за чатырма сталамі адначасова. Першы дзень уключаў у сябе 4 матчы ўайлдкард раўнда і 4 матчы 1/16 фіналу. Дэбютант турніру Энтані Мак-Гіл, які здабыў свой першы рэйтынгавы тытул на адкрытым чэмпіянаце Індыі ў пачатку сезона[40], з лікам 5:0 і брэйкам у 133 балы ў пятым фрэйме разграміў кітайскага аматара Чэня Цзыфаня, які ўжо ў трэці раз запар сустрэў няўдачу ў папярэднім раўндзе шанхайскага спаборніцтва[28]. Майкл Холт, які дайшоў да паўфінальнай стадыі Шанхай Мастэрс 2013 года[41], перамог іншага аматара Сюя Сы з лікам 5:1, саступіўшы ў першай партыі і ўзяўшы наступныя пяць з брэйкамі ў 63 і 107 ачкоў. У 1/16 фіналу Марка Фу з Ганконга, які восем разоў выступаў на Шанхай Мастэрс, але толькі аднойчы дайшоў да чвэрцьфіналу[42], гуляў супраць Дэвіда Гілберта, які ў другі раз пасля 2013 года патрапіў у асноўную стадыю шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва[43]. 14-ы сеяны азіят, які дайшоў да паўфіналу чэмпіянату свету ў канцы папярэдняга сезона[44], упэўнена пачаў паядынак, выйграўшы першыя тры фрэймы з брэйкамі ў 119 і 79 балаў. Гілберт адказаў дзвюма соценнымі серыямі ў 117 і 115 ачкоў, пасля чаго Марка Фу выйграў шостую партыю падыходам у 70 балаў і зрабіў лік 4:2, але англічанін здзейсніў камбэк, узяўшы тры апошнія фрэймы з брэйкам у 50 балаў у вырашальнай партыі і ўпершыню выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[42]. У другім матчы 1/16 фіналу пераможца шанхайскага турніру 2008 года[45] Рыкі Уолдэн сустракаўся з 25-гадовым Майклам Уайтам з Уэльса, які дайшоў да чвэрцьфінальнай стадыі ў 2014 годзе[46]. Уайт, які займаў 21-е месца ў рэйтынгу[47], адкрыў лік, пасля чаго яго апанент выйграў другі фрэйм з брэйкам у 63 балы, а валійскі снукерыст пакінуў за сабой дзве наступныя партыі, зрабіўшы сэнчуры ў 113 ачкоў у чацвёртай партыі. 9-ы сеяны Рыкі Уолдэн выйграў два наступныя фрэймы з серыямі ў 53 і 62 балы, зрабіўшы лік 3:3, пасля чаго снукерысты абмяняліся буйнымі брэйкамі — 101 ачко ў Уайта і 98 ачкоў у Уолдэна. У вырашальнай партыі дамінаваў валіец, пасля чаго Уолдэн павінен быў шукаць памылку апанента ў пазіцыйнай гульне. Уайт двойчы памыліўся і пакінуў снукерысту з Англіі свабодны шар, але Рыкі Уолдэн не здолеў скарыстацца сваёй магчымасцю, два разы не забіўшы прамыя шары ў кутнія лузы, і дазволіў праціўніку перамагчы і ў другі раз выйсці ў наступны раўнд[46][48].

Падчас вячэрняй сесіі першага гульнявога дня былі згуляны яшчэ два матчы ўайлдкард раўнда і два матчы 1/16 фіналу. 17-ы нумар рэйтынгу[47] Мартын Гоўлд, які дайшоў да чвэрцьфіналу Шанхай Мастэрс у 2015 годзе[49], быў пераможаны 16-гадовым аматарам Юанем Сыцзюнем з лікам 5:0. Юань зрабіў брэйкі ў 111, 65 і 48 балаў, у другі раз выйшаўшы ў 1/16 фіналу рэйтынгавага турніру на чэмпіёна свету Марка Сэлбі. У канцы сакавіка Гоўлд таксама гуляў супраць тады яшчэ 15-гадовага кітайца ў 1/32 фіналу адкрытага чэмпіянату Кітая і таксама саступіў з лікам 0:5[50]. У яшчэ адным матчы ўайлдкард-раўнда гулялі два кітайскія гульцы: Лян Вэньбо, які дайшоў да фіналу Шанхай Мастэрс 2009 года[51] і займаў 19-ы нумар у рэйтынгу[47], і дэбютант турніру Ху Хаа, які ў трэці раз атрымаў уайлдкард для ўдзелу ў рэйтынгавым спаборніцтве, але да гэтага не выйграваў у рэйтынгавых матчах[52][53]. 29-гадовы Лян узяў першы фрэйм з брэйкам у 80 ачкоў, а яго апанент пакінуў за сабой дзве наступныя партыі з серыяй у 63 балы. Лян Вэньбо выйграў яшчэ тры фрэймы з брэйкам у 76 ачкоў, зрабіўшы лік 4:2 на сваю карысць, пасля чаго Ху Хаа здабыў перамогу ў сёмай партыі з пераможнай серыяй у 68 ачкоў, але больш дасведчаны прафесіянал пакінуў за сабой восьмы фрэйм і з лікам 5:3 выйшаў у 1/16 фіналу на пяціразовага чэмпіёна свету Роні О'Салівана. Пераможца шанхайскага спаборніцтва 2012 года[54] Джон Хігінс з Шатландыі ў матчы 1/16 фіналу гуляў супраць Мэцью Сэлта, які ўпершыню прайшоў у 1/8 фіналу турніру ў 2015 годзе[55]. 23-ці сеяны Сэлт дамінаваў у першай частцы матча, выйшаўшы наперад з лікам 3:1 і брэйкамі ў 55 і 73 балы, пасля чаго 41-гадовы шатландзец выйграў наступны фрэйм з сэнчуры-брэйкам у 100 балаў, скараціўшы адставанне да аднаго ачка. У шостым фрэйме 31-гадовы англічанін зрабіў серыю ў 60 балаў, але чатырохразовы чэмпіён свету[56] выдрапаў ачко, дзякуючы клірэнсу ў 39 ачкоў, пасля чаго пакінуў за сабой яшчэ дзве партыі і з лікам 5:3 выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс у восьмы раз[54]. Фіналіст чэмпіянату свету[57] Дзін Цзюньхуэй гуляў супраць 22-гадовага Скота Дональдсана, які займаў 114-е месца ў сусветным рэйтынгу[47]. Дональдсан, які двойчы гуляў у 1/8 фіналу рэйтынгавых турніраў[58], дамінаваў у пачатку матча, выйшаўшы наперад з лікам 3:1, дзякуючы брэйкам у 56 і 42 ачкі, але пераможца шанхайскага турніру 2013 года[25] зраўняў лік з серыяй у 60 балаў, пасля чаго снукерысты абмяняліся фрэймамі, перавёўшы паядынак у вырашальную партыю. У дзявятым фрэйме шатландзец павёў брэйк пры ліку 16:41 і меў магчымасць зачысціць стол, але памыліўся на простым чорным шары пры двух чырвоных на стале і дазволіў 29-гадоваму кітайцу перамагчы ў матчы і выйсці ў 1/8 фіналу спаборніцтва ў чацвёрты раз запар[25][59].

19 верасня 2016
14:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Энтані Мак-Гіл (18) Сцяг Шатландыі 5:0 Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Шы Цзялун
Справаздача
Лік па фрэймах: 65:52, 69:22, 71:7, 62:1, 133:0 (133)
1
1 (133)
400
80
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


82
16.4
19 верасня 2016
14:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Майкл Холт (28) Сцяг Англіі 5:1 Сцяг Кітая Сюй Сы Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Аўстраліі Пэгі Лі
Справаздача
Лік па фрэймах: 49:64, 99:20, 68:32 (63), 128:0 (107), 63:60 (59 Сюй), 54:21
1
2 (63, 107)
461
76.83
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (59)
197
32.83
19 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Марка Фу (14) Сцяг Ганконга 4:5 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (22) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжу Ін
Справаздача
Лік па фрэймах: 99:0, 119:7 (119), 79:11 (79), 0:117 (117), 0:115 (115), 78:29 (70), 56:70, 35:96, 0:97 (50)
1
3 (119, 79, 70)
466
51.78
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
2
3 (117, 115, 50)
542
60.22
19 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Рыкі Уолдэн (9) Сцяг Англіі 4:5 Сцяг Уэльса Майкл Уайт (21) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 45:75, 93:1 (63), 33:82, 0:113 (113), 80:32 (53), 68:1 (62), 0:101 (101), 102:4 (98), 35:75

4 (63, 53, 62, 98)
456
50.67
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
2
2 (113, 101)
484
53.78
19 верасня 2016
19:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Мартын Гоўлд (17) Сцяг Англіі 0:5 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Люй Сілінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 0:111 (111), 20:76 (65), 11:74, 44:53, 24:73


99
19.8
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
2 (111, 65)
387
77.4
19 верасня 2016
19:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Лян Вэньбо (20) Сцяг Кітая 5:3 Сцяг Кітая Ху Хаа Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжан Сінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 116:0 (80), 47:58, 16:66 (63), 76:4 (76), 70:61, 82:22, 31:90 (68), 64:21

2 (80, 76)
502
62.75
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

2 (63, 68)
322
40.25
19 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Джон Хігінс (6) Сцяг Шатландыі 5:3 Сцяг Англіі Мэцью Сэлт (23) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
Справаздача
Лік па фрэймах: 42:73 (55), 0:73 (73), 57:51, 54:77, 133:0 (100), 69:60 (60 Сэлт), 69:34, 70:32
1
1 (100)
494
61.75
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

3 (55, 73, 60)
400
50
19 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Дзін Цзюньхуэй (10) Сцяг Кітая 5:4 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас
Справаздача
Лік па фрэймах: 10:61, 74:31 (73), 17:79 (56), 18:63, 67:17 (60), 58:28, 47:65, 74:23, 72:45

2 (73, 60)
437
48.56
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (56)
412
45.78

Другі дзень (20 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Кітая Ма Бін, Сцяг Кітая Гуань Чжэнь, Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (18), Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан (1), Сцяг Кітая Сюй Ічэнь, Сцяг Кітая Ню Чжуан, Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь, Сцяг Кітая Лян Вэньбо (20).

20 верасня на Шанхай Мастэрс 2016 гуляліся яшчэ чатыры матчы ўайлдкард-раўнда і чатыры матчы 1/16 фіналу. У папярэднім раўндзе фіналіст першага розыгрышу шанхайскага турніру 2007 года[26] Раян Дэй з Уэльса ўпэўнена перамог аматара Ма Біна з лікам 5:1 і брэйкамі ў 72, 107, 108 і 87 балаў. 46-ы сеяны дэбютант[37] Курт Мэфлін таксама ўпэўнена перайграў іншага кітайскага аматара Гуаня Чжэня з лікам 5:1. На шляху да перамогі прадстаўнік Нарвегіі зрабіў брэйкі ў 53, 60 і 96 ачкоў. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2014 года[60] Марк Ален з Паўночнай Ірландыі гуляў у 1/16 фіналу супраць шатландца Энтані Мак-Гіла, які займаў 18-е месца ў рэйтынгу[47]. Мак-Гіл пачаў матч з атакі ў 34 ачкі, але 7-ы сеяны спаборніцтва выдрапаў фрэйм на апошнім чорным, пасля чаго шатландскі снукерыст зрабіў брэйк у 52 балы ў другой партыі, але таксама саступіў яе Алену, які выканаў серыю ў 53 ачкі і выйшаў наперад з лікам 2:0. Пасля гэтага 30-гадовы снукерыст з Паўночнай Ірландыі дамінаваў у матчы, выйграўшы яшчэ тры фрэймы з серыяй у 55 балаў і здабыўшы ўпэўненую перамогу з лікам 5:0 і месца ў 1/8 фіналу ў пяты раз у кар'еры[60]. Дзеючы пераможца[61] Кайрэн Уілсан сустракаўся з Майклам Холтам, які быў пасеяны пад 28-м нумарам. 38-гадовы Холт адкрыў лік у паядынку і зрабіў яго 2:0 на сваю карысць з брэйкам у 69 балаў, пасля чаго ішоў наперадзе ў трэцяй партыі, калі Уілсан дапусціў 10 памылак пры выхадзе з снукера, але першы сеяны спаборніцтва, які займаў 14-ы нумар у сусветным рэйтынгу[47], пакінуў за сабой фрэйм і скараціў адставанне. Майкл Холт, які дайшоў да паўфіналу Шанхай Мастэрс у 2013 годзе[41], выйграў яшчэ два фрэймы, пасля чаго Кайрэн выканаў сэнчуры-брэйк у 101 бал, паспрабаваўшы вярнуцца ў гульню, але яго апанент таксама адказаў серыяй у 101 ачко і зрабіў лік 5:2, у чацвёрты раз запар выйшаўшы ў 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва[41][62].

У вячэрняй сесіі другога гульнявога дня на арэне былі згуляны яшчэ два матчы 1/16 фіналу і два матчы ўайлдкард-раўнда. 20-ы нумар рэйтынгу[47] Стывен Магуайр упэўнена перайграў кітайца Сюя Ічэня, які перамог на аматарскім Мастэрс да спаборніцтва і ўпершыню гуляў на рэйтынгавым турніры[63], з лікам 5:0. У трэцім фрэйме паядынку шатландзец выканаў максімальны брэйк, які стаў 120-м афіцыйным максімумам у гісторыі снукера, другім — у сезоне, чацвёртым — у 2016 годзе, трэцім максімальным брэйкам на Шанхай Мастэрс, трэцяй серыяй у 147 ачкоў у кар'еры Магуайра, у тым ліку другой на тэрыторыі Кітая пасля максімума на адкрытым чэмпіянаце Кітая 2008 года[64]. Апроч брэйка, які прынёс 35-гадоваму Стывену Магуайру £7000, ён выканаў серыі ў 130, 50 і 104 балаў. Дэбютант спаборніцтва[38] Сцюарт Кэрынгтан, які займаў 61-е месца ў сусветным рэйтынгу[47], таксама разграміў Ню Чжуана, які ў трэці раз атрымаў уайлдкард ад арганізатараў Шанхай Мастэрс[29], з лікам 5:1. У першай партыі 26-гадовы англічанін зрабіў брэйк у 141 бал, пасля чаго таксама выканаў серыі ў 76, 135 і 76 ачкоў і прайшоў у 1/16 фіналу. Чэмпіён свету[57] і лідар рэйтынгу[47] Марк Сэлбі гуляў супраць Юаня Сыцзюня, які прайшоў праз уайлдкард-раўнд, у 1/16 фіналу. Пераможца шанхайскага турніру 2011 года[65] зрабіў лік 3:0 з брэйкам у 76 ачкоў, пасля чаго малады кітаец выканаў сэнчуры ў 100 балаў і размачыў лік, аднак 33-гадовы снукерст з Англіі выйграў яшчэ дзве партыі з серыяй у 52 балы ў апошнім фрэйме і з лікам 5:1 прайшоў у другі раўнд у сёмы раз у кар'еры[65]. 11-ы сеяны спаборнітцва Роні О'Саліван сустракаўся з Лянам Вэньбо з Кітая, з якім гуляў у фінальным паядынку Шанхай мастэрс 2009 года, калі здабыў перамогу з лікам 10:5[66]. 29-гадовы азіят, які пасля фіналу 2009 года не праходзіў далей за 1/16 фіналу шанхайскага турніру[51], адкрыў лік, узяўшы доўгую першую партыю, пасля чаго пяціразовы чэмпіён свету[67] зрабіў брэйк у 84 балы ў другім фрэйме, але англічанін дапускаў шмат памылак, што дазволіла 20-му сеянаму Ляну Вэньбо выйсці наперад з лікам 4:1. 40-гадовы О'Саліван пакінуў за сабой шостую партыю з брэйкам у 65 ачкоў, пасля чаго пачаў дамінаваць у матчы, а кітайскі снукерыст страціў некалькі шанцаў скончыць паядынак пераможнай серыяй. З брэйкамі ў 42 і 56 балаў англічанін выйграў яшчэ тры фрэймы і з лікам 5:4 выйшаў у 1/8 фіналу спаборніцтва ўпершыню з 2011 года на Майкла Холта[68][69][70].

20 верасня 2016
14:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Раян Дэй (26) Сцяг Уэльса 5:1 Сцяг Кітая Ма Бін Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Інь Юньсун
Справаздача
Лік па фрэймах: 118:6 (72), 6:65, 107:0 (107), 108:10 (108), 68:36, 87:1 (87)
2
4 (72, 107, 108, 87)
494
82.33
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


118
19.67
20 верасня 2016
14:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Курт Мэфлін (46) Сцяг Нарвегіі 5:1 Сцяг Кітая Гуань Чжэнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Лі Шысэнь
Справаздача
Лік па фрэймах: 86:42, 76:54, 101:0 (53), 50:53, 84:0 (60), 96:0 (96)

3 (53, 60, 96)
493
82.17
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


149
24.83
20 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Марк Ален (7) Сцяг Паўночнай Ірландыі 5:0 Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (18) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Аўстраліі Пэгі Лі
Справаздача
Лік па фрэймах: 55:46, 70:52 (52 Мак-Гіл, 53), 87:8, 68:39 (55), 65:22

2 (53, 55)
345
69
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (52)
167
33.4
20 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Кайрэн Уілсан (1) Сцяг Англіі 2:5 Сцяг Англіі Майкл Холт (28) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
Справаздача
Лік па фрэймах: 47:73, 0:80 (69), 71:52, 21:57, 43:67, 101:9 (101), 1:101 (101)
1
1 (101)
284
40.57
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
2 (69, 101)
439
62.71
20 верасня 2016
19:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Стывен Магуайр (19) Сцяг Шатландыі 5:0 Сцяг Кітая Сюй Ічэнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Тан Сюй
Справаздача
Лік па фрэймах: 130:1 (130), 66:26, 147:0 (147), 71:58 (50 Магуайр), 128:7 (104)
3
4 (130, 147, 50, 104)
542
108.4
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


92
18.4
20 верасня 2016
19:30 GMT -8
Уайлдкард-раўнд Сцюарт Кэрынгтан (59) Сцяг Англіі 5:1 Сцяг Кітая Ню Чжуан Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Цянь Мінхуэй
Справаздача
Лік па фрэймах: 141:0 (141), 64:35, 101:0 (76), 39:74, 135:0 (135), 76:4 (76)
2
4 (141, 76, 135, 76)
556
92.67
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


113
18.83
20 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Марк Сэлбі (2) Сцяг Англіі 5:1 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Ван Вэй
Справаздача
Лік па фрэймах: 68:32, 76:0 (76), 80:15, 0:100 (100), 70:44, 93:1 (52)

2 (76, 52)
387
64.5
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
1 (100)
192
32
20 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Роні О'Саліван (11) Сцяг Англіі 5:4 Сцяг Кітая Лян Вэньбо (20) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 38:54, 84:0 (84), 0:93, 12:67, 26:58, 73:0 (65), 71:1, 86:33, 71:7 (56)

3 (84, 65, 56)
461
51.22
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


313
34.78

Трэці дзень (21 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (37), Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (27), Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (46), Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан (8), Сцяг Англіі Шон Мёрфі (4), Сцяг Англіі Бэн Вуластан (29), Сцяг Уэльса Марк Уільямс (13), Сцяг Англіі Джо Пэры (12).

21 верасня на Шанхайскай гранд-сцэне гуляліся 8 астатніх матчаў 1/16 фіналу спаборніцтва. Другі нумар сусветнага рэйтынгу[47] Сцюарт Бінэм, які выйграў тытул у Шанхаі ў 2014 годзе[24], атрымаў упэўненую перамогу над Джэймі Джонсам з Уэльса, які ў трэці раз удзельнічаў на шанхайскім турніры[71], з лікам 5:0. Такім чынам, 40-гадовы Бінэм, які дайшоў да фіналу чэмпіянату свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня[72], у рэкордны дзявяты раз выйшаў у 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс[24] на Дэвіда Гілберта дзякуючы брэйкам у 54, 112 і 124 ачкі, а валійскі снукерыст здолеў набраць толькі 36 балаў за ўвесь паядынак. Таксама з лікам 5:0 Бары Хокінс, пасеяны пад 15-м нумарам, атрымаў упэўненую перамогу над Робертам Мілкінсам. Паўфіналіст Шанхай Мастэрс 2013 года[73] выканаў серыі ў 50, 78 і 85 ачкоў і ў трэці раз выйшаў у другі раўнд гэтага спаборніцтва[73]. Алістэр Картэр, які атрымаў перамогу на World Open і вярнуўся ў топ-16 у пачатку сезона[74], перамог прадстаўніка Нарвегіі Курта Мэфліна з лікам 5:1 і брэйкамі ў 53 і 104 балы, выйшаўшы ў 1/8 фіналу ў чацвёрты раз[75]. Такім чынам, 37-гадовы англічанін, які патрапіў на Шанхай Мастэрс упершыню з 2013 года[75], выйшаў у другі раўнд спаборніцтва на Джона Хігінса. 8-ы сеяны турніру Ніл Робертсан з Аўстраліі гуляў супраць валійца Раяна Дэя, які дайшоў да фіналу першага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[26]. Снукерыст з Уэльса адкрыў лік, а яго апанент, які з дзевяці папярэдніх выступаў на турніры толькі чатыры разы праходзіў далей за першы раўнд[22], выдрапаў другую партыю на апошнім чорным шары і зраўняў лік. Гульня складалася з шматлікіх памылак, але 36-гадовы Дэй быў больш паспяховым і выйграў тры наступныя фрэймы, пасля чаго не страціў сваю перавагу і давёў паядынак да перамогі з лікам 5:2, у пяты раз запар і ў восьмы раз у кар'еры выйшаўшы ў 1/8 фіналу шанхайскага турніру[26], у той час як Ніл, які здабыў перамогу на Рыга Мастэрс у пачатку сезона[76], саступіў у 1/16 фіналу ў трэці раз запар[22][77].

Падчас вячэрняй сесіі вызначаліся апошнія ўдзельнікі наступнага раўнда. Трэці нумар сусветнага рэйтынгу[47] Шон Мёрфі, які даходзіў да паўфіналаў турніраў 2009 і 2012 гадоў[23], гуляў супраць шатландца Стывена Магуайра. Шатландскі снукерыст, які дайшоў да паўфінальнай стадыі розыгрышу 2008 года[78], узяў першы фрэйм з брэйкам у 65 балаў, пасля чаго 34-гадовы англічанін, які не прайграваў раней за 1/8 фіналу шанхайскага спаборніцтва з 2008 года[23], зрабіў серыю ў 57 ачкоў у другой партыі, але яго апанент адказаў падыходам у 62 балы і давёў фрэйм да перамогі, зрабіўшы лік 2:0. Пасля гэтага 35-гадовы Магуайр, які выканаў максімум у матчы ўайлдкард-раўнда, выйграў яшчэ тры фрэймы з брэйкамі ў 75, 121 і 40 ачкоў і скончыў паядынак разгромам з лікам 5:0, у шосты раз выйшаўшы ў 1/8 фіналу Шанхай Мастэрс на Бары Хокінса[78]. Двухразовы фіналіст спаборніцтва[79] Джад Трамп гуляў супраць дэбютанта[36] Бэна Вуластана. Трамп, які займаў чацвёрты нумар у рэйтынгу[47], пакінуў за сабой першыя тры фрэймы з з брэйкам у 88 балаў, пасля чаго 27-гадовы Вуластан здзейсніў серыю ў 54 ачкі, але Трамп выдрапаў і наступную партыю, пасля чаго давёў паядынак да перамогі з лікам 5:0 і ў трэці раз выйшаў у 1/8 фіналу шанхайскага рэйтынгавага спаборніцтва на Майкла Уайта[79]. Фіналіст Шанхай Мастэрс 2011 года[80] Марк Уільямс з Уэльса сустракаўся з 33-гадовым кітайцам Мэем Сівэнем, які патрапіў у мэйн-тур у 2016 годзе[81]. Двухразовы чэмпіён свету[82] адкрыў лік і выйграў другую партыю на апошнім чорным шары, пасля чаго Мэй, які займаў 112-ы радок у рэйтынгу[47], выйграў чатыры наступныя фрэймы з брэйкамі ў 73 і 76 балаў. 41-гадовы Уільямс пакінуў за сабой наступную партыю, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, але кітайскі снукерыст выканаў сэнчуры-брэйк у 117 балаў у восьмым фрэйме і здабыў перамогу з лікам 5:3, упершыню выйшаўшы ў 1/8 фіналу турніру на Раяна Дэя[83]. Апанентам 11-га нумара рэйтынгу[47] Джо Пэры, які гуляў у чвэрцьфінале Шанхай Мастэрс 2012 года[84], быў Сцюарт Кэрынгтан, які ўпершыню патрапіў у асноўную стадыю Шанхай Мастэрс[38]. 26-гадовы Кэрынгтан, які прадэманстраваў выдатную гульню ў уайлдкард-раўндзе, узяў першыя два фрэймы з падыходам у 57 ачкоў, пасля чаго Пэры, які дайшоў да фіналу World Open у пачатку сезона[74], дамінаваў у матчы і пакінуў за сабой чатыры партыі запар з брэйкамі ў 58, 64 і 52 ачкі. Самаму ўзроставаму ўдзельніку спаборніцтва заставаўся толькі адзін фрэйм да перамогі пры ліку 4:2 на яго карысць, але дэбютант шанхайскага спаборніцтва[38] перахапіў ініцыятыву і з пераможнымі серыямі ў 78, 85 і 100 балаў выйграў тры партыі запар і з лікам 5:4 упершыню выйшаў у 1/8 фіналу рэйтынгавага турніру на Марка Сэлбі[38][85].

21 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Сцюарт Бінэм (3) Сцяг Англіі 5:0 Сцяг Уэльса Джэймі Джонс (37) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 74:6, 74:0 (54), 60:24, 113:0 (112), 124:6 (124)
2
3 (54, 112, 124)
445
89
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


36
7.2
21 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Бары Хокінс (15) Сцяг Англіі 5:0 Сцяг Англіі Роберт Мілкінс (27) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Шы Цзялун
Справаздача
Лік па фрэймах: 64:23 (50), 82:25, 63:61, 78:37 (78), 91:45 (85)

3 (50, 78, 85)
378
75.6
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


191
38.2
21 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Алістэр Картэр (16) Сцяг Англіі 5:1 Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (46) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Тан Сюй
Справаздача
Лік па фрэймах: 84:24, 85:30 (53), 72:24, 67:56, 24:71, 109:0 (104)
1
2 (53, 104)
441
73.5
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


205
34.17
21 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/16 фіналу Ніл Робертсан (8) Сцяг Аўстраліі 2:5 Сцяг Уэльса Раян Дэй (26) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжу Ін
Справаздача
Лік па фрэймах: 33:67, 65:60, 37:88, 36:67, 9:57, 64:22, 36:64


280
40
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


425
60.71
21 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Шон Мёрфі (4) Сцяг Англіі 0:5 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Люй Сілінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 17:86 (65), 57:68 (57 Мёрфі, 62), 0:75 (75), 0:126 (121), 38:74

1 (57)
112
22.4
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
4 (65, 62, 75, 121)
429
85.8
21 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Джад Трамп (5) Сцяг Англіі 5:0 Сцяг Англіі Бэн Вуластан (29) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас
Справаздача
Лік па фрэймах: 65:0, 68:58, 104:7 (88), 72:62 (54 Вуластан), 85:45

1 (88)
394
78.8
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (54)
172
34.4
21 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Марк Уільямс (23) Сцяг Уэльса 3:5 Сцяг Кітая Мэй Сівэнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Інь Юньсун
Справаздача
Лік па фрэймах: 89:20, 69:64, 48:73 (73), 17:54, 45:56, 0:76 (76), 71:31, 5:117 (117)


344
43
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
3 (73, 76, 117)
491
61.38
21 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/16 фіналу Джо Пэры (12) Сцяг Англіі 4:5 Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (59) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжан Сінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 4:82 (57), 57:71, 62:1 (58), 99:30 (64), 68:19 (52), 64:1, 0:78 (78), 7:85 (85), 0:100 (100)

3 (58, 64, 52)
361
40.11
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
4 (57, 78, 85, 100)
467
51.89

Чацвёрты дзень (22 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Кітая Мэй Сівэнь, Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (22), Сцяг Англіі Бары Хокінс (15), Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (59), Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (7), Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (6), Сцяг Англіі Джад Трамп (5), Сцяг Англіі Роні О'Саліван (11).

Праграма чацвёртага гульнявога дня Шанхай Мастэрс 2016 года ўключала ў сябе матчы 1/8 фіналу. 26-ы сеяны спаборніцтва Раян Дэй гуляў супраць кітайца Мэя Сівэня, які ўпершыню патрапіў у 1/8 фіналу спаборніцтва рэйтынгавага ўзроўню[83]. Кітаец адкрыў лік з серыяй у 79 балаў, а Дэй выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 55 і 102 ачкі, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. 33-гадовы азіят зраўняў лік, пакінуўшы за сабой чацвёртую партыю, пасля чаго былы шосты нумар сусветнага рэйтынгу[86] ўзяў тры фрэймы запар з брэйкамі ў 107 і 82 балы і здабыў перамогу ў матчы з лікам 5:2, у чацвёрты раз у кар'еры і ўпершыню з 2009 года выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю шанхайскага турніру[26]. 3-ці сеяны турніру Сцюарт Бінэм сустракаўся з Дэвідам Гілбертам, які займаў 22-гі нумар у рэйтынгу[47]. Чэмпіён свету 2015 года[87] ўзяў першыя тры фрэймы, зрабіўшы серыю ў 55 балаў і выйграўшы другое ачко на апошнім чорным шары, пасля чаго 35-гадовы Гілберт размачыў лік, пакінуўшы за сабой чацвёрты фрэйм з брэйкам у 79 ачкоў. Бінэм выйграў наступную партыю з падыходам у 68 балаў, пасля чаго фіналіст International Championship 2015 года[88] зноў скараціў адставанне да двух ачкоў, але Сцюарт скончыў паядынак з лікам 5:2 перамогай у сёмым фрэйме і ў пяты раз у кар'еры і ў трэці раз запар выйшаў у чвэрцьфінал Шанхай Мастэрс[24]. 37-гадовы Бары Хокінс гуляў супраць 19-га сеянага турніру Стывена Магуайра з Шатландыі. Былы другі нумар сусветнага рэйтынгу[86], які набраў выдатную форму на гэтым спаблорніцтве, дамінаваў з самага пачатку паядынка, павёўшы з лікам 4:1 і серыяй у 53 ачкі, пасля чаго Хокінс, які займаў 16-е месца ў рэйтынгу[47], выйграў два наступныя фрэймы з брэйкамі ў 72 і 66 балаў, але Магуайр здзейсніў пераможны падыход у 91 бал у сёмай партыі і скончыў матч з лікам 5:2 на сваю карысць, у другі раз пасля 2008 года выйшаўшы ў чвэрцьфнал рэйтынгавага турніру на Шанхайскай гранд-сцэне[78]. 2-гі сеяны турніру Марк Сэлбі сустракаўся са Сцюартам Кэрынгтанам, які ніколі не падымаўся вышэй за 58-ы радок у рэйтынгу. Двухразовы чэмпіён свету[89] ўзяў верх у першай партыі з брэйкам у 87 ачкоў, а таксама быў блізкі да перамогі ў другой партыі пасля серыі ў 58 балаў, але 26-гадовы Сцюарт, выдрапаў партыю і зраўняў лік у матчы. Сэлбі дамінаваў у двух наступных фрэймах, выйграўшы іх з брэйкамі ў 120 і 73 балы, пасля чаго Кэрынгтан, які ўдзельнічаў у асноўнай стадыі чэмпіянату свету 2015 года[90], выйграў пятую партыю з серыяй у 73 ачкі, скараціўшы адставанне да ліку 2:3. 33-гадовы лідар рэйтынгу павялічыў свой адрыў да двух ачкоў, пасля чаго яго апанент перамог у сёмым фрэйме на апошнім чорным шары, але Марк Сэлбі давёў матч да перамогі з лікам 5:3 і ў сёмы рэкордны раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс на Раяна Дэя[65][91].

У вячэрняй сесіі шосты нумар рэйтынгу[47] Марк Ален з Паўночнай Ірландыі сустракаўся з Дзінам Цзюньхуэем, які быў пасеяны на турніры пад 10-м нумарам. Ален, які перамог на Players Championship у сакавіку[92], адкрыў лік з брэйкам у 69 балаў, але кітаец дамінаваў у наступных партыях і выйграў чатыры ачкі запар з серыямі ў 54, 86 і 50 ачкоў, зрабіўшы лік 4:1. Дзін быў блізкі да перамогі і ў шостым фрэйме, выканаўшы серыю ў 56 балаў, пасля чаго яго апанент выдрапаў партыю з серыяй у 64 ачкі на апошнім чорным шары, але чэмпіён свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі[72] пакінуў за сабой сёмы фрэйм з брэйкам у 58 балаў і з лікам 5:2 у пяты раз у кар'еры і ў чацвёрты раз запар выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс[25]. Апанентам 16-га сеянага Алістэра Картэра быў адзін з самых тытулаваных снукерыстаў свету Джон Хігінс з Шатландыі. 37-гадовы англічанін выйграў два першыя фрэймы з брэйкам у 72 балы, пасля чаго Хігінс, які займаў 5-е месца ў сусветным рэйтынгу[47], пакінуў за сабой трэцюю партыю з серыяй у 61 ачко. Картэр выйграў яшчэ два фрэймы з серыямі ў 58 і 64 балы, зрабіўшы лік 4:1 на сваю карысць, пасля чаго шатландзец скараціў адставанне, пакінуўшы за сабой шостую партыю, а двухразовы фіналіст чэмпіянату свету[93] працягваў дамінаванне, узяўшы сёмы фрэйм з брэйкам у 67 ачкоў, і ў другі раз у сезоне перамог Джона Хігінса (пасля перамогі ў чвэрцьфінале World Open з лікам 5:0[94]), у трэці раз выйшаўшы ў чвэрцьфінал шанхайскага спаборніцтва на Сцюарта Бінэма[75]. Джад Трамп, які саступіў Кайрэну Уілсану ў фінальным паядынку леташняга спаборніцтва[95], гуляў супраць 21-га сеянага Майкла Уайта. Англічанін дамінаваў у першых партыях, выйшаўшы наперад з лікам 3:0 і серыямі ў 56 і 64 ачкі, але валійскі снукерыст, які перамог на адкрытым чэмпіянаце Індыі 2015 года[96], узяў верх у трох наступных фрэймах, зраўняўшы лік у матчы. Ключавы момант гульні наступіў у сёмай партыі, дзе фіналіст чэмпіянату свету 2011 года[97] меў камфортную перавагу, але 25-гадовы Майкл Уайт выдрапаў фрэйм на апошнім чорным шары з серыяй у 57 балаў, пасля чаго выйграў і пятае ачко запар, скончыўшы паядынак з лікам 5:3 на сваю карысць і ў другі раз выйшаўшы ў чвэрцьфінальную стадыю спаборніцтва на Стывена Магуайра[46]. 28-ы сеяны турніру Майкл Холт сустракаўся з былым лідарам рэйтынгу[86] Роні О'Саліванам. Холт, які выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на Рыга Мастэрс у пачатку сезона[76], адкрыў лік, але пераможца Шанхай Мастэрс 2009 года[66], які гуляў на сваім першым спаборніцтве ў сезоне, выйграў дзве першыя партыі з брэйкам у 64 ачкі, пасля чаго Холт узяў тры наступныя фрэймы з серыямі ў 103 і 57 балаў, выйшаўшы наперад з лікам 4:2. 40-гадовы О'Саліван, які здзейсніў камбэк у першым матчы турніру супраць Ляна Вэньбо, зрабіў падыход у 55 ачкоў у сёмай партыі, але яго апанент адказаў брэйкам у 64 балы і з лікам 5:2 у другі раз выйшаў у чвэрцьфінальную стадыю Шанхай Мастэрс на Дзіна Цзюньхуэя[41][98][99][100].

22 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/8 фіналу Раян Дэй (26) Сцяг Уэльса 5:2 Сцяг Кітая Мэй Сівэнь Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
Справаздача
Лік па фрэймах: 5:98 (79), 64:42 (55), 129:1 (102), 20:68, 107:0 (107), 53:39, 82:0 (82)
2
4 (55, 102, 107, 82)
460
65.71
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (79)
248
35.43
22 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/8 фіналу Сцюарт Бінэм (3) Сцяг Англіі 5:2 Сцяг Англіі Дэвід Гілберт (22) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжан Сінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 81:45 (55), 64:61, 77:0, 41:95 (79), 81:1 (68), 31:52, 64:6

2 (55, 68)
439
62.71
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (79)
260
37.14
22 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/8 фіналу Бары Хокінс (15) Сцяг Англіі 3:5 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжу Ін
Справаздача
Лік па фрэймах: 23:70, 60:20, 4:90 (53), 14:66, 24:64, 72:5 (72), 102:4 (66), 26:92 (91)

2 (72, 66)
325
40.63
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

2 (53, 91)
411
51.38
22 верасня 2016
14:30 GMT -8
1/8 фіналу Сцюарт Кэрынгтан (59) Сцяг Англіі 3:5 Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас
Справаздача
Лік па фрэймах: 43:87 (87), 71:58 (58 Сэлбі), 7:120 (120), 0:97 (73), 73:24 (73), 30:84, 61:52, 53:77

1 (73)
338
42.25
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
4 (87, 58, 120, 73)
599
74.88
22 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/8 фіналу Дзін Цзюньхуэй (10) Сцяг Кітая 5:2 Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален (7) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Люй Сілінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 39:75 (69), 69:23, 79:0 (54), 93:0 (86), 64:39 (50), 56:64 (56 Дзін, 64), 92:36 (58)

5 (54, 86, 50, 56, 58)
492
70.29
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

2 (69, 64)
237
33.86
22 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/8 фіналу Алістэр Картэр (16) Сцяг Англіі 5:2 Сцяг Шатландыі Джон Хігінс (6) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Тан Сюй
Справаздача
Лік па фрэймах: 71:9, 72:0 (72), 38:61 (61), 71:37 (58), 70:4 (64), 1:70, 75:25 (67)

4 (72, 58, 64, 67)
398
56.86
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (61)
206
29.43
22 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/8 фіналу Джад Трамп (5) Сцяг Англіі 3:5 Сцяг Уэльса Майкл Уайт (21) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Шы Цзялун
Справаздача
Лік па фрэймах: 84:0 (56), 80:8 (64), 67:20, 45:58, 35:87, 29:74, 64:65 (57 Уайт), 27:56

2 (56, 64)
431
53.88
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (57)
368
46
22 верасня 2016
19:30 GMT -8
1/8 фіналу Майкл Холт (28) Сцяг Англіі 5:2 Сцяг Англіі Роні О'Саліван (11) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 82:34, 18:65 (64), 8:62, 120:11 (103), 67:27 (57), 73:2, 65:55 (55 О'Саліван, 64)
1
3 (103, 57, 64)
433
61.86
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

2 (64, 55)
256
36.57

Пяты дзень (23 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Алістэр Картэр (16), Сцяг Уэльса Раян Дэй (26), Сцяг Уэльса Майкл Уайт (21), Сцяг Англіі Майкл Холт (28).

23 верасня на Шанхай Мастэрс 2016 года праходзілі паядынкі чвэрцьфінальнай стадыі. 3-ці сеяны Сцюарт Бінэм гуляў супраць Алістэра Картэра, якому саступіў у васьмі апошніх матчах паміж імі[101], у тым ліку паядынак першага раўнда чэмпіянату свету ў красавіку (9:10)[102] і матч 1/16 фіналу World Open у ліпені (3:5)[103]. Чэмпіён свету 2015 года[87], які перамог на шанхайскім турніры 2014 года і дайшоў да паўфіналу ў 2015 годзе[24], узяў першыя два фрэймы, пасля чаго Картэр, які выйшаў у чвэрцьфінал спаборніцтва ўпершыню з 2012 года[75], здабыў перамогу ў трэцяй партыі на апошнім чорным шары. 40-гадовы Бінэм дамінаваў у двух наступных фрэймах, узяўшы іх з брэйкамі ў 58 і 91 ачко, пасля чаго перамог у баявой шостай партыі і скончыў матч з лікам 5:1 на сваю карысць, у трэці раз запар прайшоўшы ў паўфінал гэтага турніру[24]. Чэмпіён свету[57] Марк Сэлбі гуляў супраць 24-га нумара сусветнага рэйтынгу[47] Раяна Дэя. Сэлбі, які рэкордныя пяць раз даходзіў да паўфіналаў Шанхай Мастэрс і перамог на турніры ў 2011 годзе[65], пакінуў за сабой першыя дзве партыі з серыяй у 52 балы, на што валійскі снукерыст адказаў брэйкам у 98 ачкоў, але лідар рэйтынгу[47] выйграў яшчэ два баявыя фрэймы і зрабіў лік 4:1 на сваю карысць. Дэй, які дайшоў да фіналу першага розыгрышу спаборніцтва ў 2007 годзе і пасля гэтага не праходзіў далей за чвэрцьфінальную стадыю[26], выйграў дзве наступныя партыі, скараціўшы адставанне да аднаго ачка, а ў наступным фрэйме меў магчымасць павесці брэйк пасля таго, як яго апанент здзейсніў падыход у 43 балы, але дапусціў памылку, пасля чаго Марк Сэлбі давёў паядынак да перамогі з лікам 5:3 і ў шосты раз прайшоў у паўфінал Шанхай Мастэрс на Сцюарта Бінэма[65][104].

У вячэрняй сесіі 19-ы сеяны Стывен Магуайр з Шатландыі гуляў супраць 21-га нумара рэйтынгу[47] Майкла Уайта з Уэльса. Шатландскі снукерыст, які перамог у трох апошніх паядынках паміж гульцамі, выйграў першыя два фрэймы з брэйкам у 44 ачкі ў першай партыі і клірэнсам у 39 балаў у другой, пасля чаго 25-гадовы Уайт узяў трэці фрэйм, скараціўшы адставанне да ліку 1:2. Магуайр перамог у чацвёртай партыі на каляровых шарах, пасля чаго ўзяў верх у наступным фрэйме з серыямі ў 51 і 62 ачкі, а ў шостай партыі зачысціў стол з зялёнага па чорны шары пры ліку 39:59 і давёў матч да перамогі з лікам 5:1, у другі раз выйшаўшы ў паўфінал Шанхай Мастэрс[78]. Такім чынам, 35-гадовы шатландзец, які 5 разоў перамагаў на рэйтынгавых турнірах[105], прайграў усяго чатыры фрэймы ў чатырох матчах спаборніцтва. Апанент Магуайра па 1/2 фіналу вызначаўся ў паралельным паядынку паміж Дзінам Цзюньхуэем, адзіным кітайцам у чвэрцьфінале, і 28-м сеяным Майклам Холтам. Брэйкі ў 45, 53 і 46 балаў дапамаглі фіналісту чэмпіянату свету[57] выйсці наперад з лікам 2:0, пасля чаго англічанін, які саступіў Сяа Гадуну ў паўфінале Шанхай Мастэрс 2013 года[106], зраўняў лік, дзякуючы серыям у 77 і 50 ачкоў. Дзін зноў выйшаў наперад з брэйкам у 103 балы, пасля чаго вёў атаку ў шостай партыі, але спыніўся на 46 балах, а яго 38-гадовы апанент, які перамог леташняга чэмпіёна Кайрэна Уілсана і пяціразовага чэмпіёна свету Роні О'Салівана, але шмат памыляўся ў гэтым матчы, здзейсніў клірэнс у 64 ачкі і выдрапаў фрэйм, зрабіўшы лік 3:3. Кітаец пакінуў за сабой сёмы фрэйм з брэйкамі ў 61 і 38 ачкоў, а пры ліку 34:32 у восьмай партыі Холт дапусціў памылку пры ўдары па чорным шары з пазнакі і дазволіў праціўніку давесці матч да перамогі падыходам у 30 ачкоў і ў трэці раз за чатыры гады выйсці ў паўфінал шанхайскага турніру[25][107][108][109].

23 верасня 2016
14:30 GMT -8
Чвэрцьфінал Сцюарт Бінэм (3) Сцяг Англіі 5:1 Сцяг Англіі Алістэр Картэр (16) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 78:14, 73:22, 56:57, 70:12 (58), 96:0 (91), 63:48

2 (58, 91)
436
72.67
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф


153
25.5
23 верасня 2016
14:30 GMT -8
Чвэрцьфінал Раян Дэй (26) Сцяг Уэльса 3:5 Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Аўстраліі Пэгі Лі
Справаздача
Лік па фрэймах: 24:80 (52), 48:67, 99:0 (98), 54:65, 64:72, 65:29, 63:27, 22:66

1 (98)
417
52.13
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (52)
340
42.5
23 верасня 2016
19:30 GMT -8
Чвэрцьфінал Майкл Уайт (21) Сцяг Уэльса 1:5 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжу Ін
Справаздача
Лік па фрэймах: 17:72, 41:60, 70:29, 41:59, 0:113 (51, 62), 59:64


228
38
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

2 (51, 62)
397
66.17
23 верасня 2016
19:30 GMT -8
Чвэрцьфінал Майкл Холт (28) Сцяг Англіі 3:5 Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй (10) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Нідэрландаў Ян Верхаас
Справаздача
Лік па фрэймах: 1:102 (53), 15:55, 93:0 (77), 72:17 (50), 5:103 (103), 93:46 (64), 0:103 (61), 34:67

3 (77, 50, 64)
313
39.13
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
1
3 (53, 103, 61)
493
61.63

Шосты дзень (24 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбылі: Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм (3), Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19).

У першым паўфінальным матчы спаборніцтва, якія гуляліся да шасці перамог у фрэймах у адрозненне ад папярэдніх стадый, сустрэліся два першыя нумары сусветнага рэйтынгу[47] англічане чэмпіён свету[57] Марк Сэлбі і папярэдні чэмпіён свету[87] Сцюарт Бінэм. Сэлбі, які перамог Бінэма ў чвэрцьфінале першага розыгрышу Шанхай Мастэрс у 2007 годзе[118], адкрыў лік, а яго апанент, які быў мацней за Марка Сэлбі ў першым раўндзе шанхайскага спаборніцтва ў 2009 годзе[118], пакінуў за сабой другі фрэйм з серыяй у 67 балаў. 33-гадовы лідар рэйтынгу[47] выйшаў наперад з лікам 3:1, дзякуючы брэйкам у 76 і 65 ачкоў, а Бінэм, які ў трэці раз запар гуляў у паўфінале спаборніцтва, здабыўшы тытул у 2014 годзе[24], перахапіў ініцыятыву пасля перапынку і дамінаваў у наступных чатырох партыях, выйграўшы іх з брэйкамі ў 67, 123, 72 і 87 балаў і зрабіўшы лік 5:3 на сваю карысць. Пераможца Шанхай Мастэрс 2011 года[65] ўзяў верх у доўгай дзявятай партыі, якая пераламіла ход гульні, пасля чаго пакінуў за сабой дзясяты фрэйм з брэйкамі ў 68 і 63 ачкі, зраўняўшы лік і перавёўшы паядынак у вырашальную партыю, а таксама дамінаваў у адзінаццатым фрэйме, зрабіўшы падыход у 43 балы і скончыўшы матч пераможнай серыяй у 20 ачкоў. Такім чынам, Марк Сэлбі выйшаў у другі фінал Шанхай Мастэрс у кар'еры[65] і меў магчымасць выйграць два рэйтынгавыя турніры запар пасля перамогі на Пол Хантэр Класік у канцы жніўня[119][120].

У матчы вячэрняй сесіі паміж Дзінам Цзюньхуэем і Стывенам Магуайрам вызначаўся другі фіналіст спаборніцтва ў Шанхаі. Кітаец, які выйграў пяць апошніх паядынкаў паміж гульцамі і не прайграваў апаненту з 2009 года[121], адкрыў лік, аднак Магуайр, які займаў другое месца ў рэйтынгу з 2008 да 2010 года[122][86], але вылецеў з топ-16 у канцы папярэдняга сезона[123], пакінуў за сабой два наступныя фрэймы, выйшаўшы наперад з лікам 2:1. Дзін, які дайшоў да фіналу чэміянату свету ў маі[57], зраўняўся з апанентам да перапынку, дзякуючы брэйку ў 63 балы, пасля чаго зрабіў падыход у 50 ачкоў у наступнай партыі, але шатландскі снукерыст выдрапаў фрэйм з серыяй у 58 балаў, вярнуўшы сабе лідарства. Пасля гэтага пераможца адзінаццаці рэйтынгавых спаборніцтваў дамінаваў каля стала, а брэйкі ў 58, 47, 46 і 44 ачкі дапамаглі яму пакінуць за сабой чатыры партыі запар і скончыць паядынак з лікам 6:3 на сваю карысць і ў другі раз выйсці ў фінал Шанхай Мастэрс[25]. Такім чынам, кітаец пакінуў магчымасць выйграць два снукерныя тытулы запар пасля перамогі на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку месяца[72][124][125][126].

24 верасня 2016
14:00 GMT -8
Паўфінал Сцюарт Бінэм (3) Сцяг Англіі 5:6 Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Люй Сілінь
Справаздача
Лік па фрэймах: 44:70, 74:9 (67), 0:107 (76), 14:70 (65), 78:0 (67), 123:9 (123), 100:16 (72), 104:16 (87), 21:104, 0:131 (63, 68), 1:72
1
5 (67, 67, 123, 72, 87)
559
50.82
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

4 (76, 65, 63, 68)
604
54.91
24 верасня 2016
19:30 GMT -8
Паўфінал Дзін Цзюньхуэй (10) Сцяг Кітая 6:3 Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Англіі Брэндан Мур
Справаздача
Лік па фрэймах: 86:31, 7:78, 25:57, 63:4 (63), 50:72 (50 Дзін, 58), 84:35 (58), 60:5, 80:23, 69:20

3 (63, 50, 58)
524
58.22
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф

1 (58)
325
36.11

Сёмы дзень (25 верасня)[правіць | правіць зыходнік]

Выбыў: Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2).

«Я адчуваю сябе так, нібыта вярнуўся ў 2013 год. Перамога на двух турнірах запар — гэта незвычайна».

«Я адчуваў у сябе сілы ў апошнім фрэйме. Марк спарабаваў зрабіць камбэк і ён вельмі моцны ў абарончай гульне, таму спрабаваў паставіць снукера. Ён рабіў кожны ўда такім складаным для мяне, што я проста спрабаваў патрапіць у чырвоны шар і ўсё».

«Гэты турнір у Шанхаі вельмі асаблівы. Ён праходзіць з 2007 года і я шмат чаму навучыўся тут. Я заўсёды шчаслівы перамагаць на турнірах у Кітаі».

25 верасня ў фінальным паядынку, які праходзіў у дзвюх сесіях да 10 перамог у фрэймах, сустрэліся 10-ы сеяны Дзін Цзюньхуэй і лідар сусветнага рэйтынгу[47] Марк Сэлбі. Фінал стаў паўтарэннем фіналу чэмпіянату свету, які праходзіў у маі і ў якім Сэлбі атрымаў упэўненую перамогу, адразу выйшаўшы наперад з лікам 6:0, не дазволіўшы апаненту ніводнага разу зраўняцца з сабой ў ліку і сокнчыўшы паядынак з лікам 18:14 на сваю карысць[57]. Да гэтага снукерысты яшчэ два разы гулялі ў фіналах турніраў на Цзянсу Класік 2008, дзе Дзін перамог з лікам 6:5[128], і на адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2012 года, дзе кітаец быў мацней з лікам 9:6[129]. Дзін Цзюньхуэй нарадзіўся ў 1987 годзе і стаў прафесіяналам у 2003 годзе[130]. У 2005 годзе ён выйграў два першыя рэйтынгавыя турніры — адкрыты чэмпіянат Кітая[131] і чэмпіянат Вялікабрытаніі, які стаў яго першай перамогай на турніры Трайной кароны[132]. У 2009 годзе кітайскі снукерыст стаў двухразовым пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі[133], а ў 2011 годзе перамог на найбуйнейшым запрашальным турніры Мастэрс[134]. Да лета 2013 года ён стаў уладальнікам шасці рэйтынгавых тытулаў[116], а ў сезоне 2013/2014 ён выйграў пяць спаборніцтваў рэйтынгавага ўзроўню, у тым ліку Шанхай Мастэрс 2013 года[135], паўтарыўшы рэкорд Стывена Хендры, які выйграў пяць рэйтынгавых турніраў у сезоне 1990/1991[136]. Услед за гэтым рушыў працяглы спад у кар'еры Дзіна і да чэмпіянату свету 2016 года ён не даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў[57], але ў сезоне 2014/2015 тры тыдні займаў першае месца ў рэйтынгу[137]. Такім чынам, гэты фінал стаў другім рэйтынгавым фіналам кітайскага снукерыста ў 2016 годзе. У верасні 2016 года ён стаў чэмпіёнам свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі і меў магчымасць выйграць два запар снукерныя турніры[72]. Марк Сэлбі нарадзіўся ў 1983 годзе і стаў прафесіяналам у 1999 годзе[138]. У 2003 годзе выйшаў у свой першы рэйтынгавы фінал на адкрытым чэмпіянаце Шатландыі[139], а ў 2007 годзе дайшоў да фіналу чэмпіянату свету[140], пасля чаго ў 2008 годзе стаў пераможцам Мастэрс[141] і першага рэйтынгавага спаборніцтва — адкрытага чэмпіянату Уэльса[142]. У 2010 годзе ён у другі раз перамог на Мастэрс[143], у 2011 годзе здабыў тытул Шанхай Мастэрс[144] і ўпершыню стаў лідарам сусветнага рэйтынгу[144], а ў сезоне 2012/2013 стаў пераможцам чэмпіянату Вялікабрытаніі[145] і трохразовым чэмпіёнам Мастэрс[146]. У 2014[147] і 2016 гадах[57] перамагаў на чэмпіянатах свету і, такім чынам, з'яўляецца адным з дзесяці снукерыстаў, якія выйгравалі ўсе тытулы Трайной кароны[148]. Да гэтага фіналу сумарна больш за тры гады займаў першае месца ў рэйтынгу і выйграў восем рэйтынгавых туніраў[112], у тым ліку апошняе спаборніцтва Пол Хантэр Класік і меў магчымасць выйграць два рэйтынгавыя турніры запар упершыню з 2013 года, калі Дзін здабыў тры рэйтынгавыя тытулы запар[119].

Марк Сэлбі адкрыў лік з брэйкам у 74 балы, а яго кітайскі апанент пакінуў за сабой другі фрэйм з сэнчуры ў 115 ачкоў, пасля чаго лідар сусветнага рэйтынгу[47] выйграў яшчэ дзве партыі з серыяй у 108 ачкоў, выйшаўшы наперад з лікам 3:1. Пасля перапынку Дзін дамінаваў у паядынку, выйграўшы ўсе астатнія фрэймы першай сесіі з брэйкамі ў 53, 59, 52 і 75 ачкоў, і зрабіў лік 6:3 на сваю карысць. У вячэрняй сесіі Сэлбі выйграў стартавы фрэйм з серыяй у 76 ачкоў, другую партыю з сэнчуры-брэйкам у 102 балы і трэці фрэйм запар з падыходам у 53 ачкі і, такім чынам, зраўняў лік у паядынку, а яго апанент не набраў ніводнага ачка за тры партыі. Дзін Цзюньхуэй адказаў брэйкам у 97 балаў у трынаццатым фрэйме матча і зрабіў лік 7:6 на сваю карысць да апошняга перапынку ў матчы, пасля чаго дамінаваў у наступных партыях, выйграўшы яшчэ два ачкі з серыямі ў 52 і 63 балы і выйшаўшы наперад на тры фрэймы — 9:6. У шаснаццатай партыі кітаец зрабіў падыход у 46 ачкоў і наблізіўся да перамогі, пасля чаго Сэлбі спрабаваў выдрапаць партыю пошукам снукероў, але Дзін скончыў фрэйм і матч перамогай з лікам 10:6, стаўшы першым двухразовым пераможцам Шанхай Мастэрс у гісторыі спаборніцтва. Такім чынам, 29-гадовы азіят выйграў 12-ы рэйтынгавы тытул у кар'еры, зраўняўшыся з Нілам Робертсанам па гэтым паказчыку, у той час як толькі пяць снукерыстаў у гісторыі перамагалі больш чым на 12-ці турнірах рэйтынгавага ўзроўню за сваю кар'еру[149]. Апроч таго, Дзін выйграў свой першы рэйтынгавы тытул за два з паловай гады пасля таго, як перамог на адкрытым чэмпіянаце Кітая ў 2014 годзе[136], а таксама атрымаў 85 тысяч фунтаў стэрлінгаў за перамогу і падняўся ў сусветным рэйтынгу на тры радкі — з дзявятага месца на шостае[150]. 33-гадовы Марк Сэлбі, які да гэтага выйграў у пяці рэйтынгавых фіналах запар саступіў у фінале рэйтынгавага спаборніцтва ўпершыню з вясны 2014 года, калі ў вырашальным паядынку World Open прайграў Шону Мёрфі[151][127][152][153].

25 верасня 2016
14:00 GMT -8
Фінал Дзін Цзюньхуэй (10) Сцяг Кітая 10:6 Сцяг Англіі Марк Сэлбі (2) Шанхайская гранд-сцэна,
Шанхай, Кітай
Рэферы:
Сцяг Кітая Чжэн Вэйлі
Справаздача
Статыстыка фіналістаў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй ↓
Дзённая сесія: 14:74 (74), 115:0 (115), 33:82, 15:108 (108), 87:29, 98:31 (53), 80:1 (59), 86:0 (52), 75:17 (75)
Вячэрняя сесія: 0:76 (76), 0:102 (102), 0:97 (53), 100:0 (97), 98:0 (52), 84:15 (63), 72:24
1
8 (115, 53, 59, 52, 75, 97, 52, 63)
957
59.81
Брэйкі 100+
Брэйкі 50+
Сума ачкоў
СА/Ф
2
5 (74, 108, 76, 102, 53)
656
41

Уайлдкард раўнд[правіць | правіць зыходнік]

Восем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Сюй Сы, Ху Хаа, Чэнь Цзыфань, Сюй Ічэнь, Гуань Чжэнь, Ма Бін, Ню Чжуан і Юань Сыцзюнь. Яны згулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць васьмярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Майкла Холта, Ляна Вэньбо, Энтані Мак-Гіла, Стывена Магуайра, Курта Мэфліна, Раяна Дэя, Сцюарта Кэрынгтана і Мартына Гоўлда[13][154][5].

Першы гулец Лік Другі гулец
Сцяг Англіі Майкл Холт (28) 5:1 Сцяг Кітая Сюй Сы
Сцяг Кітая Лян Вэньбо (20) 5:3 Сцяг Кітая Ху Хаа
Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл (18) 5:0 Сцяг Кітая Чэнь Цзыфань
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр (19) 5:0 Сцяг Кітая Сюй Ічэнь
Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін (46) 5:1 Сцяг Кітая Гуань Чжэнь
Сцяг Уэльса Раян Дэй (26) 5:1 Сцяг Кітая Ма Бін
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан (59) 5:1 Сцяг Кітая Ню Чжуан
Сцяг Англіі Мартын Гоўлд (17) 0:5 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь

Асноўная сетка[правіць | правіць зыходнік]

[13][154][5]

  Першы раўнд
да 5 перамог
Другі раўнд
да 5 перамог
Чвэрцьфіналы
да 5 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                               
1  Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 2  
28  Сцяг Англіі Майкл Холт 5  
  28  Сцяг Англіі Майкл Холт 5  
  11  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 2  
11  Сцяг Англіі Роні О'Саліван 5
20  Сцяг Кітая Лян Вэньбо 4  
  28  Сцяг Англіі Майкл Холт 3  
  10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5  
 Сцяг Шатландыі Скот Дональдсан 4  
  10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 5
  7  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 2  
7  Сцяг Паўночнай Ірландыі Марк Ален 5
18  Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 0  
  10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 6  
  19  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 3  
5  Сцяг Англіі Джад Трамп 5  
29  Сцяг Англіі Бэн Вуластан 0  
  5  Сцяг Англіі Джад Трамп 3
  21  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
9  Сцяг Англіі Рыкі Уолдэн 4
21  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 5  
  21  Сцяг Уэльса Майкл Уайт 1
  19  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
15  Сцяг Англіі Бары Хокінс 5  
27  Сцяг Англіі Роберт Мілкінс 0  
  15  Сцяг Англіі Бары Хокінс 3
  19  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
4  Сцяг Англіі Шон Мёрфі 0
19  Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 5  
10  Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 10
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6
3  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
37  Сцяг Уэльса Джэймі Джонс 0  
  3  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
  22  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 2  
14  Сцяг Ганконга Марка Фу 4
22  Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 5  
  3  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 1  
16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5  
46  Сцяг Нарвегіі Курт Мэфлін 1  
  16  Сцяг Англіі Алістэр Картэр 5
  6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2  
6  Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 5
23  Сцяг Англіі Мэцью Сэлт 3  
  3  Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 5
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 6  
8  Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан 2  
26  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5  
  26  Сцяг Уэльса Раян Дэй 5
   Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 2  
13  Сцяг Уэльса Марк Уільямс 3
 Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 5  
  26  Сцяг Уэльса Раян Дэй 3
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
12  Сцяг Англіі Джо Пэры 4  
59  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 5  
  59  Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 3
  2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5  
2  Сцяг Англіі Марк Сэлбі 5
 Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь 1  

Фінал[правіць | правіць зыходнік]

У сезоне 2016/2017 Дзін Цзюньхуэй не даходзіў да фіналаў рэйтынгавых турніраў і да гэтага гуляў толькі на World Open, дзе саступіў у 1/16 фіналу Бэну Вуластану (1:5), аднак ён перамог на чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чырвонымі шарамі ў пачатку верасня[155]. Марк Сэлбі перамог на апошнім рэйтынгавым турніры — Пол Хантэр Класік — а таксама дайшоў да 1/8 фіналу World Open, дзе прайграў Цепчае Ун-Ну (3:5) і да 1/32 фіналу Рыга Мастэрс, дзе быў пераможаны Майклам Холтам (1:4). На чэмпіянаце свету па снукеры з шасцю чыровнымі шарамі Сэлбі саступіў у 1/16 фіналу Майклу Уайту (4:6). Такім чынам, англічанін меў магчымасць выйграць другі рэйтынгавы запар[156].

Снукерысты тры разы гулялі ў фіналах прафесійных спаборніцтваў, і ў першых двух выпадках перамогу святкаваў Дзін. На запрашальным турніры Цзянсу Класік 2008 года ён перамог у вырашальным фрэйме (6:5)[128], а ў фінальным паядынку рэйтынгавага адкрытага чэмпіянату Уэльса 2012 года ён быў мацней за Сэлбі з лікам 9:6[129]. Апошні раз снукерысты сустракаліся ў фінале чэмпіянату свету 2016 года, дзе Марк Сэлбі перамог з лікам 18:14[57].

Для Дзіна Цзюньхуэя фінал Шанхай Мастэрс стаў 16-м рэйтынгавым фіналам у кар'еры. Да гэтага ён выйграў 11 тытулаў рэйтынгавага ўзроўню і прайграў у 4-х фіналах[116][157]. У прафесійнай кар'еры Марка Сэлбі гэты фінал стаў 17-м на рэйтынгавых турнірах, з якіх да гэтага ён выйграў толькі 8 тытулаў, 8 разоў саступіўшы ў вырашальных паядынках спаборніцтваў[112][158].

Дзін у другі раз выйшаў у фінал Шанхай Мастэрс пасля перамогі на турніры 2013 года над Сяа Гадунам у фінальным паядынку з лікам 10:6[135]. Сэлбі таксама перамагаў на шанхайскім турніры 2011 года, перайграўшы Марка Уільямса ў напружаным вырашальным матчы з лікам 10:9 і выйшаў у другі фінал гэтага спаборніцтва[144]. Такім чынам, у 2016 годзе адзін з снукерыстаў павінен быў стаць двухразовым пераможцам Шанхай Мастэрс упершыню ў гісторыі гэтага турніру[1].

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Чжэн Вэйлі.
Шанхайская гранд-сцэна, Шанхай, Кітай. 25 верасня 2016, 14:00 GMT-8.
Дзін Цзюньхуэй (10)
Сцяг Кітая Кітай
10:6 Марк Сэлбі (2)
Сцяг Англіі Англія
Дзённая сесія: 14:74 (74), 115:0 (115), 33:82, 15:108 (108), 87:29, 98:31 (53), 80:1 (59), 86:0 (52), 75:17 (75)
Вячэрняя сесія: 0:76 (76), 0:102 (102), 0:97 (53), 100:0 (97), 98:0 (52), 84:15 (63), 72:24
115 Найвышэйшы брэйк 108
1 Соценныя брэйкі 2
8 Брэйкі 50+ 5

Брэйкі, вышэйшыя за 50 ачкоў[правіць | правіць зыходнік]

У 39 матчах Шанхай Мастэрс гульцы аформілі 34 соценныя брэйкі, што на 11 сэнчуры больш, чым у 2015 годзе[160][161]. Колькасць брэйкаў, вышэйшых за 50 ачкоў, дасягнула 156 брэйкаў, што ў сярэднім азначае 4 паўсоценныя серыі ў матчы[5].

Лідарамі па колькасці соценных брэйкаў сталі паўфіналіст турніру Стывен Магуайр і чвэрцьфіналіст Раян Дэй, якія зрабілі па 4 сэнчуры-брэйкі. Па колькасці серый «50+» лідарамі сталі фіналісты Дзін Цзюньхуэй (21 брэйк) і Марк Сэлбі (16 брэйкаў). Прыз за найвышэйшую серыю, зробленую ў асноўнай стадыі турніру, роўны £2000, атрымаў Стывен Магуайр, які аформіў максімальны брэйк у 147 балаў у матчы ўайлдкард-раўнда супраць Сюя Ічэня, за што таксама атрымаў дадатковую грашовую ўзнагароду ў £5000 паводле правілаў пераходнага прыза за максімум[17].

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага гульца.

Гулец 50+ 100+ 50-100 Усе брэйкі 50+
Сцяг Шатландыі Стывен Магуайр 13 4 9 147, 130, 121, 104; 91, 75, 65, 62, 62, 58, 53, 51, 50
Сцяг Англіі Сцюарт Кэрынгтан 9 3 6 141, 135, 100; 85, 78, 76, 76, 73, 57
Сцяг Шатландыі Энтані Мак-Гіл 2 1 1 133; 52
Сцяг Англіі Сцюарт Бінэм 12 3 9 124, 123, 112; 91, 87, 72, 68, 67, 67, 58, 55, 54
Сцяг Англіі Марк Сэлбі 16 3 13 120, 108, 102; 87, 76, 76, 76, 74, 73, 68, 65, 63, 58, 53, 52, 52
Сцяг Ганконга Марка Фу 3 1 2 119; 79, 70
Сцяг Англіі Дэвід Гілберт 4 2 2 117, 115; 79, 50
Сцяг Кітая Мэй Сівэнь 4 1 3 117; 79, 76, 73
Сцяг Кітая Дзін Цзюньхуэй 21 2 19 115, 103; 97, 86, 75, 73, 63, 63, 61, 60, 59, 58, 58, 56, 54, 53, 53, 52, 52, 50, 50
Сцяг Уэльса Майкл Уайт 3 2 1 113, 101; 57
Сцяг Кітая Юань Сыцзюнь 3 2 1 111, 100; 65
Сцяг Уэльса Раян Дэй 9 4 5 108, 107, 107, 102; 98, 87, 82, 72, 55
Сцяг Англіі Майкл Холт 10 3 7 107, 103, 101; 77, 69, 64, 64, 63, 57, 50
Сцяг Англіі Алістэр Картэр 6 1 5 104; 72, 67, 64, 58, 53
Сцяг Англіі Кайрэн Уілсан 1 1 0 101
Сцяг Шатландыі Джон Хігінс 2 1 1 100; 61