Партрэт кардынала Яна Аляксандра Ліпскага

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партрэт кардынала Яна Аляксандра Ліпскага. пасля 1737 года
Матэрыял Палатно, алей
Памеры 75,7 × 59,4 см
Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Мінск
(інв. ЗЖ 169. НММ РБ)

«Партрэт кардынала Яна Аляксандра Ліпскага» — карціна са збораў Нясвіжскага замка, напісаная пасля 1737 года невядомым мастаком. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь (інв. ЗЖ 169. НММ РБ). Памер карціны — 75,7 × 59,4 см[1].

Партрэт адлюстроўвае кардынала Яна Аляксандра Ліпскага[pl]. Да 1939 г. у калекцыі князёў Радзівілаў у Нясвіжы. Захоўваўся ў Вялікай сталовай зале (былой Гетманскай) у паўднёвай галерэі. Пасля 1939 г. трапіў у Мінск. У 1944 г. вывезены ў Германію, спачатку ў Гёхштэт[de] (№ 598/104), пазней перавезены амерыканскімі прадстаўнікамі ў Мюнхен (№ 14542/104). 17 мая 1949 перавезены ў Вісбадэн. Паступіў пасля рэстытуцыі з Германіі ў Дзяржаўны мастацкі музей БССР у 1957 г. ад ДМВП г. Масква (інв. № 149)[1].

Зноскі

  1. а б Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі : зборнік матэрыялаў Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Лёс фамільных скарбаў магнацкіх родаў Беларусі» (Нясвіж, 10 лістапада 2020 г.) і Міжнароднага навуковага семінара «Крыпта князёў Радзівілаў у Нясвіжы: гісторыя, сучасны стан, даследаванні, перспектывы выкарыстання» (Нясвіж, 4 кастрычніка 2019 г.)/ уклад. У. У. Караленак, С. М. Клімаў. — Нясвіж : Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», 2020. 380 с. [16] л. іл.: іл. ISBN 978-985-904-826-5.