Партызанская брыгада «Буравеснік»
Партызанская брыгада «Буравеснік» | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна |
СССР Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Уваходзіць у | Мінскае партызанскае злучэнне |
Тып | партызаны |
Функцыя | змаганне з акупантамі |
Колькасць | 537 партызан (3 ліпеня 1944 года) |
Дыслакацыя | Уздзенскі, Рудзенскі, Пухавіцкі раёны |
Войны |
Другая сусветная вайна Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | М. Г. Мармулёў |
Партызанская брыгада «Буравеснік» — партызанская брыгада, створаная ў снежні 1943 года на базе атрада «Буравеснік» (арганізаваны ў снежні 1941 года на базе груп М. Х. Балана і М. Г. Мармулёва). Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Уздзенскага, Рудзенскага і Пухавіцкага раёнаў. 3 ліпеня 1944 года брыгада (537 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй. Камандзіру брыгады М. Г. Мармулёву было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.
Склад
[правіць | правіць зыходнік]- атрад «Буравеснік»;
- атрад імя Громава;
- атрад імя Кутузава.
Камандаванне
[правіць | правіць зыходнік]Камандзір
[правіць | правіць зыходнік]Камісар
[правіць | правіць зыходнік]Начальнікі штаба
[правіць | правіць зыходнік]- П. П. Болдыраў;
- П. С. Лавецкі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]10 чэрвеня 1943 года партызаны разграмілі аўтакалону на дарозе Шацк — Валяр’яны, 5 лістапада 1943 на дарозе Валяр’яны — Узда знішчылі 34 аўтамашыны. У маі 1944 года разбілі гарнізон у вёсцы Загай Пухавіцкага раёна. У студзені, маі, чэрвені 1944 вялі баі з карнікамі. 28 чэрвеня 1944 занялі вёску Шацк і ўтрымлівалі яе да падыходу Чырвонай Арміі. 3 — 12 ліпеня 1944 года брыгада разам з Чырвонай Арміяй удзельнічала ў ліквідацыі нямецкай групоўкі.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1960 годзе ў вёсцы Омельна Пухавіцкага раёна ў гонар брыгады быў пастаўлены помнік, у 1975 годзе ў вёсцы Каладзіно Уздзенскага раёна ўстаноўлены мемарыяльныя дошкі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.