Перайсці да зместу

Партызанская брыгада імя М. І. Калініна (Ф. Н. Гаўрыленка)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Партызанская брыгада імя М. І. Калініна
Гады існавання 1944
Краіна  СССР
 Беларуская ССР
Падпарадкаванне Беларускі штаб партызанскага руху
Уваходзіць у Вілейскае партызанскае злучэнне
Тып партызаны
Функцыя змаганне з акупантамі
Колькасць 186 партызан (2.7.1944)
Дыслакацыя Мёрскі раён
Войны Другая сусветная вайна
Вялікая Айчынная вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры Ф. Н. Гаўрыленка

Партызанская брыгада імя М. І. Калінінапартызанская брыгада, створаная 12 мая 1944 года на базе 1-га (арганізаваны ў жніўні 1943 года ў 2-й Ушацкай партызанскай брыгадзе імя П. К. Панамарэнкі) і 2-га (арганізаваны ў партызанскай брыгадзе імя В. І Чапаева) Віцебскай вобласці. Дзейнічала на тэрыторыі Мёрскага раёна. 2 ліпеня 1944 года брыгада (186 партызан, 3 атрады) злучылася з Чырвонай Арміяй.

  • 1-ы атрад;
  • 2-і атрад;
  • 3-і атрад.
  • М. А. Клімянок.

Начальнік штаба

[правіць | правіць зыходнік]
  • М. М. Чупрак.

Партызаны ў кастрычніку 1943 года спалілі ўсе масты на бальшаку ГерманавічыДзісна. У лістападзе правялі засадны бой супраць нямецкага гарнізона ў Дзісне, які накіроўваўся супраць партызан. У лютым 1944 года напалі на гарнізон у вёсцы Лужкі, у маі 1944 года вялі баі супраць карнай экспедыцыі. Удзельнічалі ў аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгуначным участку НавадруцкВарапаева.

У 1975 годзе ў горадзе Мёры ў гонар брыгады пастаўлена стэла.