Пархімаўскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Пархімаўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 21 населены пункт
Адміністрацыйны цэнтр Пархімаўцы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 18 кастрычніка 2013
Насельніцтва (2009) 1 673
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Пархі́маўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2010 г. вёска) Пархімаўцы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Данілкаўскі сельсавет у складзе Крынкаўскага раёна Беластоцкай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Данілкі. З 20 верасня 1944 года ў Бераставіцкім раёне Гродзенскай вобласці. З 25 снежня 1962 года па 30 ліпеня 1966 года ў Свіслацкім раёне. 12 лістапада 1973 года сельсавет перайменаваны ў Пархімаўскі, цэнтр перанесены ў вёску Пархімаўцы. 18 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Бераставіцкага сельсавета[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1673 чалавекі[2], з іх 77,2 % — беларусы, 13,8 % — палякі, 6,3 % — рускія[3].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: аграгарадкі Пархімаўцы і Стары Дворац, вёскі Бергелі, Вараны, Данілкі, Даўбянкі, Жабры, Жукевічы, Зайкаўшчына, Кавалікі, Каленікі, Канчаны, Карпаўцы, Ліснявічы, Людзвінова, Лявонавічы, Пятроўцы, Сінькі, Старынцы, Эймінаўцы, хутар Палежыно.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.