Кватарскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кватарскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Бераставіцкі раён
Уключае 9 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Кватары
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 верасня 2003
Код аўтам. нумароў 4

Ква́тарскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Бераставіцкага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Кватары.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Свіслацкага раёна Беластоцкай вобласці БССР, з 20 верасня 1944 года — Гродзенскай вобласці. З 13 лютага 1960 года ў Бераставіцкім раёне, з 25 снежня 1962 года ў Свіслацкім раёне, з 30 ліпеня 1966 года ў Бераставіцкім раёне. 25 верасня 2003 года сельсавет скасаваны, тэрыторыя далучана да Пагранічнага пассавета[1].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 9 населеных пунктаў: вёскі Гарбачы, Жылічы, Кватары, Міжэвічы, Мянькі, Паўлюшкі, Сыраежкі, Ятаўты, хутар Франкова.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.