Парыжская мірная канферэнцыя (1947)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Парыжская мірная канферэнцыя (29 ліпеня — 15 кастрычніка 1946) завяршылася падпісаннем Парыжскіх мірных дагавораў 10 лютага 1947. Пераможныя Саюзнікі (СССР, ЗША, Вялікабрытанія і Францыя) вялі перамовы з Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй, Балгарыяй і Фінляндыяй.

Канадскія прадстаўнікі на Парыжскай мірнай канферэнцыі, Люксембургскі палац. (Злева направа) Норман Робертсан, высокашаноўны Уільям Лаян Макензі Кінг, шаноўны Брук Клакстан, Арнальд Хіні

Дагаворы дазволілі Італіі, Румыніі, Венгрыі, Балгарыі і Фінляндыі вярнуць сабе права суверэнных дзяржаў у міжнародных адносінах і стаць членамі ААН.

Палажэнні дагавораў тычыліся ваенных рэпарацый, абавязацельстваў у адносінах да правоў нацыянальных меншасцей і тэрытарыяльных змен, уключаючы канец Італьянскай каланіяльнай імперыі ў Афрыцы і змяненне італа-югаслаўскай, венгра-славацкай, румына-венгерскай, савецка-румынскай, балгара-румынскай, франка-італьянскай і савецка-фінскай граніц.

Палітычныя палажэнні прадугледжвалі, што бакі павінны «прыняць усе неабходныя меры дзеля забеспячэння ўсіх асоб пад сваёй юрысдыкцыяй, нягледзячы на расу, пол, мову і рэлігію, правамі чалавека і асноўных свабод, уключаючы свабоду слова, друку і выдання, веравызнання, палітычных перакананняў і грамадскіх сходаў.»

Грамадзяне, у ваенны час задзейнічаныя ў партызанскім руху краін-саюзнікаў, не падвергліся пакаранню. Кожны ўрад распачаў меры па прадухіленні адраджэння фашысцкіх арганізацый або іншай «палітычнай, ваеннай ці напаўваеннай, якая стваіць мэтай пазбавіць людзей іх дэмакратычных правоў».

Асабліва ў Фінляндыі рэпарацыі і прадыктаваная змяненн граніц было ўспрынята як вялікая несправядлівасць і здрада заходніх краін пасля сімпатыі, якую прадэманстраваў Фінляндыі Захад падчас распачатай СССР Зімовай вайны 1939—1940 гадоў. Тым не менш, гэта сімпатыя сышла на нішто з-за фінскага супрацоўніцтва з нацысцкай Германіяй падчас Савецка-фінскай вайны 1941—1944 гадоў. Тады Фінляндыя не толькі вярнула тэрыторыі, страчаныя па Маскоўскім мірным дагаворы 1940, але таксама працягнула наступ углыб СССР, заняла шырокую паласу савецкай тэрыторыі. Гэта вымусіла Вялікабрытанію абвясціць вайну Фінляндыі ў лістападзе 1941 года, яшчэ больш саслабіўшы палітычную падтрымку Захаду гэтай краіне. Набыццё СССР фінскіх тэрыторый было абумоўлена Маскоўскім перамір'ем ад 19 верасня 1944 і прывяло да павелічэння набыццяў паводле Маскоўскага мірнага дагавора 1940, які завяршыў Зімовую вайну.

Ваенныя рэпарацыі[правіць | правіць зыходнік]

Праблема ваенных рэпарацый апынулася адной з самых складаных з тых, што ўзніклі пры выпрацоўцы паваенных умоў. СССР — краіна, найбольш спустошаная вайной — патрабаваў максімальна дапушчальных сум з усіх пераможаных краін, за выключэннем Балгарыі.

Падчас перамоў, урад Грэцыі пры падтрымцы з боку Вялікабрытаніі высунула патрабаванне выплаціць 1 млрд. долараў ЗША ў якасці кампенсацыі за акупацыю грэчаскіх тэрыторый у перыяд Другой Сусветнай вайны, але ўрад Народнай Рэспублікі Балгарыя пры падтрымцы з боку СССР, адхіліў гэтыя патрабаванні[1]. В соответствии с мирным договором, Болгария была обязана выплатить репарации в размере 70 млн. долларов в течение 8 лет[2].

У выпадках Румыніі і Венгрыі, умовы рэпарацый, абумоўленыя ў адпаведных перамір'ях, былі адносна высокія і не пераглядаліся.

Ваенныя рэпарацыі ў коштах 1938 года:

  • $360 000 000 ад Італіі:
  • $300 000 000 ад Фінляндыі Савецкаму Саюзу;
  • $300 000 000 ад Венгрыі:
  • $300 000 000 ад Румыніі Савецкаму Саюзу;
  • $70 000 000 ад Балгарыі:
    • $45 000 000 — Грэцыі;
    • $25 000 000 — СФРЮ.

Развал СССР не прывёў да якіх-небудзь афіцыйных пераглядаў Парыжскіх мірных дагавораў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Освободительная миссия советских вооружённых сил на Балканах / отв. ред. д. ист. н. А.Г. Хорьков. М., "Наука", 1989. стр.160
  2. Болгария // Большая Советская Энциклопедия. / редколл., гл. ред. Б. А. Введенский. 2-е изд. том 5. М., Государственное научное издательство «Большая Советская энциклопедия», 1950. стр.424

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]