Грамада (Быхаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пасёлак
Грамада
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 16 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2231
Паштовыя індэксы
213343
Аўтамабільны код
6
СААТА
7213840021
Грамада на карце Беларусі ±
Грамада (Быхаўскі раён) (Беларусь)
Грамада (Быхаўскі раён)
Грамада (Быхаўскі раён) (Магілёўская вобласць)
Грамада (Быхаўскі раён)

Грамада́[1] (трансліт.: Hramada, руск.: Громада) — пасёлак у Быхаўскім раёне Магілёўскай вобласці. Уваходзіць у склад Абідавіцкага сельсавета.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле старажылаў, пасёлак заснаваны ў 1920-я гады, першымі жыхарамі былі перасяленцы з суседніх вёсак, у прыватнасці з Палянінавічаў. З 17 ліпеня 1924 года ў Быхаўскім раёне. У 1930-я гады вяскоўцы ўступілі ў калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны з ліпеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупаваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

У 1982 годзе ў складзе калгаса «Расія» (з 2003 года СВК «Калгас „Расія“» з цэнтрам у Палянінавічах).

Паблізу вёскі, каля лесу, ёсць артэзіянская свідравіна — частка інфраструктуры былой сельскагаспадарчай фермы, якая дзейнічала ў савецкі перыяд і да пачатку XXI ст., дзе працавалі і жыхары Грамады. Ферма спецыялізавалася на мяса-малочнай жывёлагадоўлі. Станам на 2023 год захаваліся рэшткі падмурка фермы.

Населены пункт планіровачна складаецца з адной лінейнай вуліцы шыротнай арыентацыі. Забудова двухбаковая, драўляная, сядзібнага тыпу. Станам на 2023 год, ацяпленне пераважна пячное, адзін дом з электраацяпленнем. 

Мікратапонімы[правіць | правіць зыходнік]

Побач вёскі змешаны, пераважна хвойны лес, невялікае балота, якое мясцовыя жыхары называюць Машок. Назва, напэўна, ад вялікай колькасці моху ў гэтай мясцовасці, таксама расце багун, грыбы, буякі і інш. Засталіся сляды здабычы торфу ручным спосабам — невялікія ямы, запоўненыя вадой. На ўскрайку вёскі бярозавы гай, мясцовая назва — Бярэзнік.

У вёсцы ёсць невялікі вадаём прыроднага паходжання, які сілкуюць крыніцы. Захаваліся дубы, пасаджаныя дзецьмі першапасяленцаў Грамады.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1982 год — 13 гаспадарак, 40 жыхароў.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. — ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]