Капліца-пахавальня Ажэшкаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Капліца-пахавальня Ажэшкаў
Капліца-пахавальня Ажэшкаў
Капліца-пахавальня Ажэшкаў
52°07′45″ пн. ш. 25°00′10″ у. д.HGЯO
Краіна Беларусь
Вёска Закозель
Архітэктурны стыль псеўдаготыка
Аўтар праекта Францішак Яшчалд
Дата пабудовы 1839 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 112Г000196шыфр 112Г000196
Сучасны стан Капліцы
Капліца-пахавальня Ажэшкаў. Малюнак Напалеона Орды. 1850г. Закозель. Беларусь
Капліца на малюнку Напалеона Орды. 1850г.

Капліца-пахавальня Ажэшкаў — капліца ў в. Закозель Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. З'яўляецца часткай сядзібна-паркавага комплекса Ажэшкаў. Вырашана ў формах дойлідства рэтраспектыўнай готыкі, архітэктар Францішак Яшчалд.

Капліца пабудавана ў 1839 г. па праеце вядомага архітэктара Францішка Яшчалда са згоды віленскага біскупа Каланчэвіча на ўскраіне парку як фамільная пахавальня Ажэшкаў і наступных уладальнікаў.

Мястэчка належала роду Ажэшкаў з XVIIIст., а у XIXст. Нікамідам Ажэшка быў збудаваны сядзібны дом, парк плошчай 30 гектараў і Капліца-пахавальня па праекце Францішка Яшчалда, які таксама з'яўляецца аўтарам Косаўскага Палаца.

Паводле мясцовага падання ў высокім шпілі капліцы, дзе была невялікая камора, пасля падаўлення паўстання 1863—1864 гг. хаваўся кіраўнік Кобранскага паўстанцкага атрада - Ромуальд Траўгут. Гэты прытулак быў прапанаваны яму Элізай Ажэшка, якая дапамагла перавезці Ромуальда ў Польшчу пасля таго, як пошукі пакрысе сціхнулі. Варта зазначыць, што мужа Элізы - Пятра за ўдзел у паўстанні саслалі ў Пермсую гебурню, а маёнтак у Людвінова, што непадалёк - канфіскавалі.

Першапачаткова дах Капліцы быў пакрыты меддзю, але падчас Першай сусветнай вайны немцамі медзь была знятая. Пазнейшыя ўладальнікі зрабілі дах з бляхі.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Цэнтрычнае квадратнае ў плане збудаванне накрытае востракутнымі двухсхільнымі дахамі, скрыжаванне якіх адзначанае высокім чатырохгранным шатром з гранёным шпілем і гатычным крыжам у завяршэнні. Стракатасць сілуэту і вертыкальную накіраванасць прасторавай кампазіцыі надаюць кутнія падвойныя пінаклі, паміж якімі ў гатычных парталах (чыгуннае мастацкае ліццё) размешчаныя скульптуры евангелістаў. Фасады насычана крапаваныя згрупаванымі па вуглах контрфорсамі, слаістымі стральчатымі і трохлопасцевымі нішамі. Стральчаты ўваходны партал дэкарыраваны ўверсе круглымі гербамі Ажэшкаў (мастацкае чыгуннае ліццё). Каларыстычнае багацце будынку стварала высокаякасная «адкрытая» цагляная муроўка, меднае пакрыццё дахаў, пабелка элементаў дэкору.

Зала перакрытая люстраным скляпеннем, насычаная арнаментаванымі тонкімі ляпнымі нервюрамі. У вуглавых стральчатых нішах знаходзіліся скульптурныя выявы евангелістаў (не захаваліся). Стральчатыя вокны і люкарны з пераплётамі геаметрычнага малюнку, якія запаўняліся каляровымі вітражамі. Пад капліцай — склеп-пахавальня, куды вядуць сходы ў цэнтры залы.

Сучасны стан і раскопкі.[правіць | правіць зыходнік]

У дадзены момант Капліца паступова разбураецца з-за недахопу фінансавання на яе аднаўленне альбо, прынамсі, кансервацыю. Вонкавая і ўнутраная тынкоўка амаль цалкам абвалілася, каляровыя вітражы не захаваліся, перакрыцці і дах у аварыйным стане. Мясцовымі ўладамі прадпрымаюцца спробы сачыць за тэрыторыяй былога парка, сама капліца агароджана плотам, уваходы зыкрытыя кратамі . Але поўная адсутнасць фінансавання не дазваляе спыніць імклівы працэс разбурэння канструкцый.

У 2008г у Капліцы і каля яе праводзіліся археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены парэшткі прадстаўнікоў роду Ажэшкаў, фрагменты слуцкага пояса, чалавечыя косткі, бронзавыя рэшткі трун, адзення мерцвякоў. Археалагічныя знаходкі выклікалі пэўны інтарэс да стану помніка, была падрыхтавана праектна- каштарысная дакументацыя да рэстаўрацыі капліцы, але фінансаванне так і не было вылучана. Па звестках на снежань 2019г каштарысная вартасць першачарговых аднаўляльных прац складае каля 380.000$, адкрыты дабрачынны рахунак для збору сродкаў[1].

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]