Паходня (таварыства)
Паходня | |
---|---|
Дата заснавання | 12 сакавіка 1986 |
Тып | гістарычнае таварыства |
Паходня — гісторыка-культурнае таварыства. Заснавана 12 сакавіка 1986 у г. Гродна як клуб па ініцыятыве супрацоўнікаў Інстытута біяхіміі АН БССР, з пачатку 1991 — таварыства.
Гісторыя дзейнасці[правіць | правіць зыходнік]
Намаганнямі таварыства стала традыцыйнае правядзенне ў Гродне Купалля, Дзядоў, калядных вечарын. Члены таварыства ўдзельнічалі ў раскопках Гродзенскага Старога замка, пабудове помніка паўстанцам 1863 (Воранаўскі раён), аднаўленні старажытнага гарадскога гадзінніка на званіцы Гродзенскага фарнага касцёла, працавалі па добраўпарадкаванні былой сядзібы Ф. Багушэвіча ў в. Кушляны Смаргонскага раёна, на Гродзенскіх могілках, у арганізацыі фестываляў музыкі «Рок-крок» у 1988 у адкрыцці помніка А. Гаруну ў Кракаве (Польшча), з 1990 у фестывалях беларускай музыкі «Басовішча» на Беласточчыне (Польшча), правядзенні збору сродкаў для помніка К. Каліноўскаму ў Гродне і інш.
З экскурсіямі наведвалі мясціны, якія звязаны з гісторыяй Беларусі, у т.л. поле, дзе адбылася Грунвальдская бітва 1410. З 1988 таварыства актыўна ўдзельнічае ў экалагічным руху, праводзіць вечарыны, прысвечаныя выдатным дзеячам XVII—XIX стст., сустрэчы з вучонымі-гісторыкамі, літаратарамі, мастацтвазнаўцамі, мастакамі, краязнаўчыя канферэнцыі (да 100-годдзя Гродзенскага рэвалюцыйнага гуртка, 125-годдзя паўстання 1863—1864, 400-годдзя Статута ВКЛ 1588 і інш.). У 1990 пры таварыстве створана скауцкая суполка, у 1991 — хор царкоўнай песні «Бацькаўшчына».
Вось як характарызавалася дзейнасць таварыства, збоку партыйнага кіраўніцтва БССР:
![]() |
Кіраўніцтва і найбольш актыўныя члены аб'яднання маюць мэтай зацвердзіць уласны аўтарытэт сярод пэўнай часткі насельніцтва вобласці і рэспублікі, уцягнуць яе ў арбіту сваёй карыснай дзейнасці і тым самым надаць аб'яднанню незалежны характар. Яны публічна рэкламуюць сябе ці не адзінымі паслядоўнымі барацьбітамі за перабудову, шырокую і аб'ектыўную галоснасць, патрабуюць прадставіць ім трыбуну друку, радыё і тэлебачання | ![]() |
Нягледзячы на ўсе перашкоды з боку партыйнага кіраўніцтва, сярод членаў таварыства былі 13 камуністаў і 34 камсамольцы[2].
Задачы таварыства[правіць | правіць зыходнік]
- вывучэнне гістарычных падзей, жыцця і творчасці выдатных прадстаўнікоў мінулага
- вывучэнне помнікаў архітэктуры Гродзеншчыны
- удзел у паходах па выдатных мясцінах Беларусі
- арганізацыя сустрэч з выдатнымі сучаснікамі
- прапаганда беларускіх звычаяў і традыцый, музыкі, літаратуры, фальклору, беларускай мовы.
Прэзідэнты таварыства[правіць | правіць зыходнік]
- М. А. Ткачоў 1986—1989
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Таранда, М. «Паходня» / Мікола Таранда // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 452. — ISBN 985-11-0141-9.