Пачакун
| ||
Маргрыт ван Брэварт | ||
лац.: Homunculus loxodontus. 2016 | ||
Матэрыял | эпаксідная смала, поліэфіры, драўніна, метал, шкло | |
---|---|---|
Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр, Лейдэн, Нідэрланды | ||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Homunculus loxodontus (у Беларусі больш вядомая як «Пачаку́н») — скульптура галандскай мастачкі Маргрыт ван Брэварт (нідэрл.: Margriet van Breevoort), створаная ў 2016 годзе для Лейдэнскага ўніверсітэта (Нідэрланды). Першапачаткова ўстаноўлена перад дзіцячай бальніцай у Лейдэне[1]. Станам на люты 2017 года, скульптура перанесена ўнутр медыцынскага цэнтра Лейдэнскага ўніверсітэта, у хол з больш як 10 іншымі скульптурамі[2][3]. На 19 лютага 2017 года, скульптура размешчана каля ўваходу ў Лейдэнскі ўніверсітэцкі медыцынскі цэнтр[4]
Скульптура ўяўляе сабой бязногую істоту шэрага колеру з галавой паўночнага марскога слана, целам гіганцкай лічынкі і рукамі пажылога чалавека, якая сядзіць на крэсле ў пакоі чакання[5][6].
У студзені 2017 года яна стала папулярным мемам на постсавецкай прасторы.
Стварэнне скульптуры
[правіць | правіць зыходнік]Бальніца пры Лейдэнскім універсітэце вылучыла Маргрыт ван Брэварт грант на стварэнне скульптуры[7] для штогадовага конкурсу, які праводзіцца фондам «Скульптуры ў Лейдэне». Тэмай конкурсу 2016 гады былі біялагічныя навукі[8].
Мастачка доўга разважала над тэматыкай будучай скульптуры, таму што яна не хацела адлюстроўваць штосьці, звязанае з медыцынай ці хваробамі[6]. Яна звярнула ўвагу на людзей, якія сядзяць у чарзе да ўрача ў чаканні дыягназу, і вырашыла прысвяціць сваю скульптуру пацыентам[6][7]. Паводле слоў Маргрыт ван Брэварт, сваёй скульптурай яна хацела паказаць, што «пацыенты проста павінны чакаць сваёй долі з надзеяй на лепшае»[6]. Акрамя таго, мастачка паставіла перад сабой задачу зрабіць гэтага пацыента прывабным і мілым, каб з ім было камфортна і ён мог бы выклікаць смех[6]. Мастачка таксама зазначыла[6], што «мой персанаж — свайго роду няўдалы эксперымент, ён чакае і спадзяецца на тое, каб стаць лепш. Ён нібыта вялікі мілы камяк цела, які хочацца абняць». Скульптура створана з пластыку і эпаксіднай смалы, якія пры змешванні ўтвараюць рэчыва, якое нагадвае гліну — навобмацак яно цвёрдае і шурпатае[8].
У 2016 годзе скульптура стала самай фатаграфаванай славутасцю Лейдэна[9].
Паводле звестак на люты 2017 года[7][10], мэрыя ўкраінскага горада Дніпро вядзе перамовы з Маргрыт ван Брэварт аб ўстаноўцы ў цэнтры горада двухмятровай бетоннай копіі скульптуры.
Мем
[правіць | правіць зыходнік]У студзені 2017 года, пасля размяшчэння фатаграфіі скульптуры на сайце Pikabu.ru[7][11], яна стала папулярным мемам у Рунэце пад назвай «Ждун»[12][13][14][15][16], ва Уанэце пад назвай «Почекун»[17][18][19] і ў Байнэце пад назвай «Пачакун».
24 лютага 2017 года народны дэпутат Украіны Барыслаў Бяроза прынёс у сесійную залу Вярхоўнай Рады фігуру «Пачакуна», якую перад пачаткам пасяджэння і выступленнямі членаў Кабінета міністраў паставілі на парламенцкую трыбуну[20]. Дэпутат назваў Пачакуна сімвалам чаканняў украінскага грамадства[21].
Расійскі палітолаг і журналіст Дзмітрый Травін назваў Пачакуна нацыянальным сімвалам Расіі. Паводле яго меркавання, рускі Пачакун — сумны, гультаяваты і млявы, але пры гэтым сімпатычны і аптымістычны: ён «звесіў нос і паклаў ручкі на жывоціку» ў чаканні змен да лепшага, паколькі «у краіне даўно пануе застой і няма ўмоў ні для палітычнай, ні для грамадзянскай, ні для інвестыцыйнай актыўнасці»[22]. Падобнае меркаванне выказаў сацыёлаг Аляксей Рошчын, які адзначыў, што вобраз Пачакуна, пры ўсёй сваёй прывабнасці, адлюстроўвае таксама і прыхаванай незадаволенасць людзей: «Гэта знак усеагульнага згалення, як інтэлектуальнага, так і духоўнага, паколькі ў Расіі не адбываецца нічога цікавага»[23].
Галандскае выданне Mare адзначыла, што «ў Расіі, дзе чалавек бяссільны супраць бюракратыі, бясконцае чаканне з'яўляецца важнай часткай паўсядзённага жыцця», а ва ўмовах калі «сацыяльныя праблемы не могуць быць вырашаны легітымным парламентам, незалежнай судовай сістэмай ці дэманстрацыямі», інтэрнэт-сатыра застаецца адзіным спосабам выказвання незадаволенасці ўладай, што абумовіла папулярнасць мема[24]. Рэпарцёр Le Monde Ізабель Мандро звязвае папулярнасць вобраза як з успамінамі пра савецкія часы, «калі трэба было з ранняй раніцы займаць чэргі перад гастраномамі ці месяцамі чакаць мэблю», так і з няўдачамі расійскіх рэформаў[25].
Расійскае выданне «Игромания» у артыкуле пра Пачакуна распавяло пра ўплыў персанажа на поп-культуру і на аўдыторыю аматараў відэагульняў.
|
На хвалі папулярнасці Пачакуна ў Інтэрнэце пачалі прадавацца цацкі, фігуркі, крэслы-мяшкі і буйныя скульптуры ў выглядзе мема[27]. Яго таксама прадавалі ў якасці падарунку да Дня Святога Валянціна, на 23 лютага і 8 сакавіка[28].
У горадзе Чыта на рэтра-пляцоўцы парка Дома афіцэраў ўсталявалі копію скульптуры.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Sculptures in Leiden exhibition is intriguing and endearing.
- ↑ Homunculus Loxodontus nu te zien in LUMC
- ↑ Как найти Ждуна
- ↑ Пачакуна перанеслі
- ↑ Прэс-рэліз Лейдэнскага ўніверсітэта пра адкрыццё скульптуры
- ↑ а б в г д е «Россияне узнают в нём себя» // Эхо Москвы, 6 февраля 2017.
- ↑ а б в г Автор Ждуна: эта скульптура изменила мою жизнь // Русская служба Би-би-си, 6 лютага 2017.
- ↑ а б Инесса и Полина Филатовы. Скульптура, ставшая мемом. «АиФ» навестил Ждуна . Аргументы и факты (8 лютага 2017). Праверана 12 лютага 2017.
- ↑ Homunculus Loxodontus wint publieksprijs bij Beelden in Leiden / Door LEVEN!
- ↑ Двухметрового бетонного Ждуна решили установить в центре Днепра. // «Интерфакс», 6 февраля 2017.
- ↑ Ожидание врача — Пикабу
- ↑ Вокруг шум: что за Ждун и кто его создал . Meduza (30 студзеня 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ В сети появился мем «Ждун» . Lenta.ru (26 студзеня 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Новый мем Рунета. Почему Россия влюбилась в Ждуна? . BFM.ru (8 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Мем: Ждун(недаступная спасылка). TJournal (25 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017. Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Паламарчук, Мария. Как Ждун превратился в мем . Life (3 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Вокруг сплошной Ждун. Подборка(недаступная спасылка). 112 Украина (6 лютага 2017). Архівавана з першакрыніцы 11 лютага 2017. Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Кондак, Денис. Кто такой Ждун? Как голландская скульптура превратилась в популярный интернет-мем . Гордон (7 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Ждун захопив уми українців(недаступная спасылка). Хронограф (31 студзеня 2017). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2017. Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ В Раде появился "Ждун" . Украинская правда (24 февраля 2017).
- ↑ Береза объяснил, зачем принес в Раду Ждуна. . NewsOne (24 февраля 2017).
- ↑ Травин, Дмитрий. Русский ждун . Ведомости (9 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Ждун, фетиш терпения и символ России, которая не может больше ждать . Инопресса (2 сакавіка 2017). Праверана 3 сакавіка 2017.
- ↑ Eindeloos wachten ligt de Russen wel (гал.). Mare (9 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Мандро, Изабель. Ждун — символ России, которая устала ждать . ИноСМИ.ру (2 сакавіка 2017). Праверана 3 сакавіка 2017.
- ↑ Светлана Нелипа. Ждун и все-все-все. Герой нового мема в видеоиграх. . Игромания (1 лютага 2017).
- ↑ Важдаева, Нина. Ждун денег. Как зарабатывают на самом популярном меме . Life.ru (17 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
- ↑ Шашина, Наталья. Ждун в подарок. Вязаный, войлочный, флисовый . BFM.ru (18 лютага 2017). Праверана 10 лютага 2017.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Пачакун
- Homunculus loxodontus (англ.)(недаступная спасылка). margrietvanbreevoort.nl. Архівавана з першакрыніцы 12 сакавіка 2019. Праверана 10 лютага 2017.
- Изабель Мандро. Ждун, фетиш терпения и символ России, которая не может больше ждать / Jdoun, mascotte de la patience et symbole d’une Russie qui n’en peut plus d’attendre . Le Monde. www.inopressa.ru (2 сакавіка 2017). Праверана 4 сакавіка 2017.
- Ждун среди нас: в чем феномен интернет-мема / КоммерсантЪ-FM
- Дмитрий Травин. Не только русский ждун . Ведомости (8 сакавіка 2017). Праверана 12 сакавіка 2017.