Мапунгубвэ

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Мапунгубвэ*
Mapungubwe Cultural Landscape**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

Mapungubwe Cultural Landscape-114909.jpg
Тып культурны
Крытэрыі II, III, IV, V
Спасылка 1
Рэгіён*** Афрыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне 2003  (27 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

Мапунгу́бвэ (афр.: Mapungubwe) — нацыянальны парк у ПАР на месцы старажытнага горада здабытчыкаў золата. Агульная плошча - 104 800 га. Запаведная зона - 28 169 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Карта гары Мапунгубвэ

Мапунгубвэ — гара, на якой у 1932 г. былі знойдзены рэшткі вялікага паселішча XI - XIII стст. Параўнанне з археалагічнымі знаходкамі ў Вялікім Зімбабвэ паказала, што яно з'яўлялася найбольш раннім з вядомых гарадоў сярэднявечных здабытчыкаў золата ў Паўднёвай Афрыцы. Лічыцца, што яго заснавальнікамі былі шона. Паселішча Мапунгубвэ было добра ўмацавана. Захаваліся наскальныя малюнкі, рэшткі жытлаў і майстэрняў. Акрамя золата яго насельнікі здабывалі і апрацоўвалі жалеза. Каля 1270 г. яны па невядомых прычынах пакінулі гару і перасяліліся на поўнач ад Лімпопа.

Ахова[правіць | правіць зыходнік]

У 1995 г. быў створаны нацыянальны парк Мапунгубвэ. У 2003 г. ён унесены ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Сцяг ЮНЕСКА Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб'ект № 1076
рус.англ.фр.