Паўднёва-Залескае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Паўднёва-Залескае падняцце (ад назвы вёскі Залессе Петрыкаўскага раёна) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, на паўночным захадзе Петрыкаўскага пахаванага выступу Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1970 годзе сейсмічнымі даследаваннямі.

Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы падняцце — спадзістая ізаметрычная антыкліналь паўночна-заходняга распасцірання памерам 9×4 км з мінімальнай адзнакай у скляпенні -300 м і амплітудай 50 м. Па падсалявых і міжсалявых дэвонскіх адкладах не вылучаецца. Асноўны этап развіцця — задонска-ялецкі (позні дэвон).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]