Паўночная Трансільванія

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Венгерская меншасць у Румыніі

Паўночная Трансільванія (рум.: Transilvania de Nord, венг.: Északi Erdély) — гісторыка-культурны румынскі і венгерскі рэгіён у складзе горнай вобласці Трансільванія, якая займае геаграфічны паўночны захад сучаснай Румыніі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Пасля Першай сусветнай вайны[правіць | правіць зыходнік]

Карта Румыніі 1939 года. Паўночная Трансільванія (рум.: Transilvania de Nord) пазначана жоўтым.

Скарыстаўшыся слабасцю ў перыяд распаду Аўстра-Венгрыі Каралеўства Румынія 1 снежня 1918 года анексавала ўсю Трансільванію (тады 54 % насельніцтва — румыны, 34 % — венгры, 12 % — немцы, яўрэі, цыгане, русіны, сербы). Гэты дзень у Румыніі цяпер называецца Днём Аб'яднання Румыніі. Многія векавыя венгерскія ўладанні ўвайшлі ў склад іншых дзяржаў. Гэтыя страты, разам з ростам незадаволенасці венгерскай меншасці ў Румыніі падчас новай палітыкі румынізацыі паслужылі нагодай да росту настрояў рэвізіянізму і рэваншызму ў самой Венгрыі, якія прывялі да пачатку Другой сусветнай вайны, у якой Венгрыя заняла бок Германіі. Але па-прагерманску была настроена і эліта самой Румыніі, якая шукала падтрымку ў Германіі і жадала такім чынам утрымаць кантроль над усходнімі абласцямі, якія аспрэчвалі СССР і Балгарыя. Гітлер пайшоў на кампраміс: Паўднёвая Трансільванія была пакінута Румыніі, а наўзамен Паўночнай Трансільваніі, перададзенай Венгрыі ў 1940 годзе, Румыніі былі абяцаны тэрытарыяльныя прырашчэнні на ўсходзе (Адэская вобласць). Румынія вымушана была пагадзіцца.

Венгерская анексія[правіць | правіць зыходнік]

У верасні 1940 года венгерскія войскі ўступаюць у Паўночную Трансільванію і бяруць яе пад свой палітыка-адміністрацыйны кантроль. Поўнага размежавання народаў, якія паспелі за шматлікія стагоддзі абвыкнуць да жыцця ва ўмовах істытуцыянальнай сегрэгацыі дамагчыся не ўдалося, аднак румынская большасць усё ж была падарвана і стала адноснай. У адлучанай Паўночнай Трансільваніі (Хітчынс, 1994) па-ранейшаму заставалася ад 1.150.000 да 1.300.000 румын, што склада 48-50 % ад агульнай колькасці насельніцтва рэгіёна, а каля 500 тыс. венграў (уключаючы такія групы як чангашы і секеі) засталося па-за яе межамі (венгерскія крыніцы называюць максімум да 800.000, румынскія — 363.000). Звыш 150.000 яўрэяў рэгіёна загінулі падчас Халакоста. З абодвух бакоў граніцы пацяклі бежанцы (па 100 тыс. з кожнага з бакоў). Пачаліся масавыя пагромы і антырумынскія этнічныя чысткі (Трэзнінскі пагром, Іпскі пагром).

Заканчэнне Другой сусветныя вайны[правіць | правіць зыходнік]

12 верасня 1944 года СССР, Вялікабрытанія і ЗША заключылі перамір'е з Румыніяй, у артыкуле 19 заключанага дагавора гаварылася: «Саюзныя Урады лічаць рашэнне Венскага арбітражу несапраўднымі і згодны на тое, каб Трансільванія (уся ці большая частка) была вернутая Румыніі, што падлягае зацвярджэнню пры мірным урэгуляванні». Пасля падпісання гэтага дакумента ў Паўночнай Трансільваніі паступова ўсталёўваецца румынская грамадзянская адміністрацыя, якая аднак не вырашае этнічныя канфлікты, і 12 лістапада 1944 кіраванне рэгіёнам пераходзіць да савецкай ваеннай адміністрацыі. 20 студзеня 1945 г. Венгрыя заключыла перамір'е з саюзнікамі, пункт 19 якога абвяшчаў, што «рашэнні Венскага трацейскага суда ад 2 лістапада 1938 года і Венскага арбітражу ад 30 жніўня 1940 года гэтым абвяшчаецца несапраўднымі». Фактычная перадача кіравання Паўночнай Трансільваніяй ад савецкай да румынскай адміністрацыі адбылася ў 1945 г. на наступны дзень пасля фарміравання 6 сакавіка ў Румыніі пракамуністычнага ўрада на чале з Петру Грозай. Афіцыйны зварот да СССР аб аднаўленні румынскай адміністрацыі прыйшло толькі праз два дні. Сітуацыя ў рэгіёне яшчэ заставалася напружанай, хоць Народны венгерскі саюз і адмовіўся ад ідэі незалежнасці. Начальнік VII Упраўдення ГалоўПУРСЧА М. І. Бурцаў паведамляў 23 мая Г. Дзімітраву пра распаўсюджанае меркаванне, што пытанне аб Паўночнай Трансільваніі павінна быць «перагледжана з часам на карысць Венгрыі». На адным з выступленняў 23 чэрвеня 1945 года кіраўнік Кампартыі Венгрыі Мацьяш Ракашы ацаніў трансільванскае пытанне як «вельмі балючае», таму што «Румынія была васалам Гітлера, і ўсёткі атрымала тыя тэрыторыі, дзе жыве звыш 1 млн венграў». Разумеючы немагчымасць змянення толькі што прынятых рашэнняў, ён адзначаў, што «мы пакуль гэта пытанне не ставім. Мы гаворым пра будучае братэрства гэтых малых народаў».[1]

Праблема венгерскай аўтаноміі[правіць | правіць зыходнік]

У 19521968 гадах у складзе сацыялістычнай Румыніі існавала Венгерская аўтаномная вобласць1960 — Мараш-Венгерская), скасаваная ўрадам Нікалае Чаўшэску.

З 1990-х гадоў венгры Паўночнай Трансільваніі змагаюцца за стварэнне ўласнай аўтаноміі. У 2009 годзе абвешчана тэрытарыяльная аўтаномія венграў — Секуйскі край, не прызнаная ўладамі Румыніі. У наш час ідзе інтэнсіўнае фарміраванне аўтаномных структур пры падтрымцы з боку ўлад Венгрыі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]