Паўночная вобласць (1936—1937)
Паўночная вобласць | |
---|---|
Краіна | СССР |
Статус | вобласць |
Уваходзіць у | РСФСР |
Уключае | 51 раён і Ненецкая нацыянальная акруга (3 раёна) |
Адміністрацыйны цэнтр | Архангельск |
Найбуйнейшыя гарады | Волагда |
Дата ўтварэння | 5 снежня 1936 |
Дата скасавання | 1937 |
Афіцыйная мова | руская |
Заўвагі: пераемнасць ← Паўночны край Архангельская вобласць → Валагодская вобласць → |
Паўночная вобласць (руск.: Северная область) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка на паўночным захадзе РСФСР з 5 снежня 1936 года па 23 верасня 1937 года. Адміністрацыйны цэнтр — горад Архангельск.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утворана паводле артыкула 22 Канстытуцыі СССР прынятай VIII надзвычайным з’ездам Саветаў СССР 5 снежня 1936 года, на тэрыторыі скасаванага Паўночнага края, разам з Комі АССР.
Адміністрацыйна вобласць была падзелена на 54 раёны, у тым ліку тры раёны Ненецкай нацыянальнай акругі — Канінска-Ціманскі раён, Ненецкі раён, Ніжне-Пячорскі раён.
23 верасня 1937 года пастановай ЦВК СССР «Аб падзеле Паўночнай вобласці на Валагодскую і Архангельскую вобласці» вобласць была скасавана. 15 студзеня 1938 года Вярхоўны Савет СССР зацвердзіў стварэнне Валагодскай і Архангельскай абласцей[1].
У складзе ўтваранай Валагодскай вобласці былі вылучаны горад Волагда і 23 раёны: Чобсарскі, Гразавецкі, Кубіна-Азёрскі, Сокальскі раён, Біракоўскі, Тоцемскі, Сямжанскі, Верхаважскі, Тарнагскі, Усць-Кубінскі, Вяліка-Усцюгскі, Междурэчанскі, Нюксенскі, Расляцінскі, Лядзенгскі, Лежскі, Хараўскі, Важагодскі, Кічменгска-Гарадзецкі, Нікольскі, Усць-Аляксееўскі, Павінскі, Вохамскі.
У склад стваранай Архангельскай вобласці былі перададзены горад Архангельск, Ненецкая нацыянальная акруга, Верхнятоемскі раён, Емецкі раён, Конашскі раён, Халмагорскі раён і астатнія раёны Паўночнай вобласці.
Кіраўніцтва вобласці
[правіць | правіць зыходнік]Выканаўчы камітэт Паўночнага абласнога Савета
[правіць | правіць зыходнік]- 10.1935 — 8.1937 старшыня Васіль Андрэевіч Строганаў
Паўночны абласны камітэт УКП(б)
[правіць | правіць зыходнік]- 03.1931 — 05.02.1937 першы сакратар Уладзімір Іванавіч Іваноў
- 05.02.1937 — 09.1937 першы сакратар Дзмітрый Аляксеевіч Канторын