Паўночныя Спарады
Паўночныя Спарады | |
---|---|
грэч. Βόρειαι Σποράδες | |
![]() | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 77 |
Найбуйнейшы востраў | Скірас |
Агульная плошча | 540 км² |
Найвышэйшы пункт | 792 м |
Размяшчэнне | |
39°07′ пн. ш. 23°43′ у. д.HGЯO | |
Акваторыя | Эгейскае мора |
Краіна | |
Паўно́чныя Спара́ды[1] (грэч. Βόρειαι Σποράδες) — група з 77 астравоў і скал у Эгейскім моры. Тэрыторыя Грэцыі.
Агульная плошча складае 540 км². Найбуйнейшы востраў — Скірас (плошча 210 км²)[1]. У рэльефе пераважаюць узгоркі і нізкагор’і. Вышыні да 793[1] м (на востраве Скірас). Астравы складзены пераважна з вапнякоў. Развіты карст. У раслінным покрыве пераважаюць ксерафільныя хмызнякі.
На востраве Юра аднайменны рэзерват.
Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]
Трапічнае земляробства, жывёлагадоўля, вінаградарства, рыбалоўства.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ а б в БелЭн 2002.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Спарады Паўночныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 98. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Северные Спорады // Словарь географических названий зарубежных стран / Отв. ред. А. М. Комков. — 3-е изд., перераб. и доп. — М.: Недра, 1986. — С. 327. (руск.)