Паўстанні ў Кот-д’Івуары (2017)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Паўстанні ў Кот-д’Івуары 2017 года
Мяцежнікі на вуліцах Бандуку, 13 мая.
Мяцежнікі на вуліцах Бандуку, 13 мая.
Дата 6—8 студзеня, 17 студзеня, 8—16 мая 2017
Месца Кот-д’Івуар
Прычына цяжкія ўмовы жыцця і працы, нізкая заработная плата
Вынік мірнае пагадненне: выплата мяцежнікам грашовай кампенсацыі ў памеры 7 млн франкаў КФА
Праціўнікі
Кот-д’Івуар Урад: Кот-д’Івуар Паўстанцы:
  • • Былыя вайскоўцы
  • • Дзеючыя вайскоўцы
  • • Ветэраны групоўкі «Новыя сілы»
Камандуючыя
Аласан Уатара
Ален-Рышар Данвахі
Ісіяка Уатэтара
няма звесткак
Сілы бакоў
13 600 чалавек[4] 8 400 чалавек[4]
Агульныя страты
па меншай меры 13 загінулых
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўстанні ў Кот-д’Івуары 2017 года — серыя ўзброеных выступленняў вайскоўцаў Узброеных Сіл Кот-д’Івуара ў студзені і маі 2017 года. Бунты ахапілі такія гарады як Абіджан, Ямусукра, Ман, Буаке, Адзіене, Карога, Далоа, Дымбакро, Бандуку, Тулепле, Даўкро, Абоба.

Студзеньскі мяцеж[правіць | правіць зыходнік]

6 студзеня група дэмабілізаваных салдат уварвалася ў горад Буаке. Каля дзвюх гадзін ночы яны ўступілі ў перастрэлку з мясцовымі сілавікамі. Затым вайскоўцы захапілі зброю на паліцэйскіх участках і занялі пазіцыі на паўночным і паўднёвым уездах у горад. Сам Буаке патрулявалі атрады паўстанцаў у балаклавах на аўтамабілях і матацыклах. Акрамя таго, раніцай адбыўся бой ля ваеннага лагера ў Далоа[5]. Крыху пазней сутыкненні зафіксаваны ў горадзе Карога[6].

7 студзеня паступілі паведамленні аб перастрэлках на ваеннай базе ў цэнтры Абіджана і Мане[7].

Мяцежнікі запатрабавалі павышэння зарплаты, выплаты бонусаў і скарачэння тэрмінаў, неабходных для атрымання больш высокіх званняў[6]. Урад прыняў пажаданні бунтаўнікоў. Дэлегацыя на чале з міністрам абароны Ален-Рышарам Данвахі дасягнула пагаднення з паўстанцамі. Згодна з умовамі здзелкі большасць салдат вярнуліся ў казармы ўвечары 7-га чысла. Некаторыя засталіся патруляваць вуліцы, каб не дапусціць марадзёрства[8].

У якасці закладу мяцежнікі ўзялі ў закладнікі міністра абароны Данвахі і намесніка камандзіра лаяльнай Рэспубліканскай гвардыі Ісіяка Уатара, але пасля выканання ўладамі сваіх абяцанняў адпусцілі іх. На 8 студзеня сітуацыя канчаткова стабілізавалася, і паўстанцы раззброіліся[3].

17 студзеня ўспыхнулі выступленні ў Ямусукра, Буаке, Мане, Дымбакро і Далоа. Мяцежнікі хацелі атрымаць аналагічныя саступкі[9] Гэтым разам не абышлося без ахвяр. У Ямусукра былі застрэлены чатыры чалавекі, у тым ліку не менш за двух мяцежнікаў, забітых Рэспубліканскай гвардыяй[10].

Майскі мяцеж[правіць | правіць зыходнік]

8 мая пачаўся новы бунт. Падставай для яго стала нявыплата прэмій, узгодненых у студзені: эквівалент 12 тысяч еўра на салдата. Праз суткі пасля таго, як было дасягнута пагадненне, урад адмяніў выплату кампенсацый[11]. У Буаке і Карога былі забіты па меншай меры восем мірных жыхароў, якія пратэставалі супраць бунту. 14 мая загінуў адзін з паўстанцаў[2]. Міністр абароны краіны абвясціў аб выдачы грашовых узнагарод на суму ў 5 мільёнаў івуарыйскіх франкаў, але паўстанцы запатрабавалі 7. У гэты ж час войскі, лаяльныя прэзідэнту Аласану Уатары, пачалі сілавую аперацыю, атачыўшы занятыя збунтаванымі салдатамі раёны[11].

16 мая бакі канфлікту прыйшлі да мірнага пагаднення. Урад прапанаваў мяцежнікам неадкладную прэміяльную выплату ў памеры пяці мільёнаў франкаў КФА (6500 фунтаў стэрлінгаў; 8400 долараў ЗША) за 8400 мяцежнікаў і яшчэ два мільёны франкаў КФА у канцы чэрвеня[4].

Наступствы[правіць | правіць зыходнік]

Мецяжы знізілі давер замежных інвестараў да «івуарыйскага эканамічнага цуда», якое Кот-д’Івуар прадэманстраваў пасля заканчэння Другой Івуарыйскай вайны[10][2].

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]