Перайсці да зместу

Перанаспароз буракоў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кагат буракоў

Перанаспароз буракоў або Несапраўдная мучністая раса буракоў[1] — захворванне буракоў, выкліканае грыбападобным мікраарганізмам віду Peronospora schachtii.

Пашкоджвае надземныя часткі, асабліва маладое лісце, цукровых, сталовых і кармавых буракоў. Лісцікі скручваюцца, бляднеюць і пакрываюцца свінцова-шэрым налётам, засыхаюць або гніюць. Карані пашкоджаных буракоў у буртах гніюць і ствараюць ачагі кагатнай гнілі. Крыніца інфекцыі — расліны 2-га года жыцця[1].

У спрыяльныя для развіцця хваробы гады можа зніжаць ураджай на 60 — 70 %[1].

  1. а б в А. С. Шуканаў. Перанаспарозы // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 170. — 599 с., іл. — 10 000 экз.