Перароўская брахіантыкліналь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Перароўская брахіантыкліналь (ад назвы вёскі Перароў у Жыткавіцкім раёне) — тэктанічная структура ў Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці, у межах Тураўскай цэнтрыкліналі Прыпяцкага прагіну. Даследавана сейсмаразведкай па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы. Распасціранне субшыротнае, памеры 5×3 км. Акантурана ізагіпсай -600 м. Сфарміравалася ў выніку блокавых рухаў і падземнага вышчалочвання солі ў карбоне і пазней.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]