Перламутраўка зеленаватая

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перламутраўка зеленаватая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Argynnis laodice


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  405016

Перламутраўка зеленаватая (Argynnis laodice) — дзённы матылёк з сямейства німфалід.

Этымалогія лацінскай назвы[правіць | правіць зыходнік]

Лаадыка ў грэчаскай міфалогіі — самая прыгожая з дачок Прыама і Гекубы, жонка Гелікаона.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Даўжыня пярэдняга крыла 26-35 мм. Ніжні бок крылаў па знешнім баку чырванавата-буры, унутраная частка — жоўтая. Абедзве гэтыя часткі аддзеленыя адна ад адной шэрагам белых плям, якія часам могуць утвараць суцэльную перавязь. Маецца шэраг геаграфічных формаў.

Размнажэнне[правіць | правіць зыходнік]

Вусень чорна-шэрага колеру з жоўтай разарванай паласой на спіне, з шасцю цёмнымі плямамі па баках цела. Галава вусеня чырванавата-шэрая. Стадыя вусеня са жніўня па ліпень наступнага года. Вусені харчуюцца ноччу, а дзень праводзяць у хованках. Зімуе вусень ранняга ўзросту. У Паўночнай і Цэнтральнай Еўропе вусені харчуюцца на фіялцы балотнай і сабачай (Viola palustris, Viola canina). Вусені акукляюцца на сцеблах раслін паблізу ад паверхні зямлі. Кукалка цёмна-бурая, у дробную чорную палоску, бліскучая.

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Сярэдняя і Усходняя Еўропа, паўднёвы захад Заходняй Сібіры, Прымор'е, Прыамур’е, Сярэдні Урал, паўночна-захад Казахстана, Паўночна-усходні Кітай, Карэя, Японія, Сахалін, паўднёвыя Курыльскія астравы.

Месцапражыванне[правіць | правіць зыходнік]

Засяляе сырыя лугавіны па ўзлесках, паляны, даліны рэк, у хваёвых і змешаных лясах. Таксама сустракаецца на палянах, абочынах лясных дарог, у змешаных і хвойных лясах (асабліва сярод зараснікаў ажыны), забалочаныя лугі, на участках, пераходных да вярховых балотах. У Карпацкіх гарах падымаецца вышэй за 500 м над узр. м.

Біялогія[правіць | правіць зыходнік]

Перламутраўка зеленаватая развіваецца ў адным пакаленні. Лёт матылькоў імага з пачатку ліпеня да канца жніўня, у Карпатах лёт расцягнуты да пачатку верасня. Пік перыяду лёту прыпадае на апошнюю дэкаду ліпеня і першую дэкаду жніўня. Разам з іншымі буйнымі відамі перламутравак у сонечнае надвор'е харчуецца на буйных суквеццях астравых і парасонавых раслін.

Падвіды[правіць | правіць зыходнік]

  • Argyronome laodice laodice
  • Argyronome laodice ferruginea (Watkins, 1924)
  • Argyronome laodice fletcheri (Watkins, 1924)
  • Argyronome laodice huochengice (Huang et Murayama)
  • Argyronome laodice japonica (Ménétriés, 1857)
  • Argyronome laodice rudra (Moore, 1858)
  • Argyronome laodice samana (Fruhstorfer, 1907)
  • Argyronome laodice tomaridice (Bryk, 1942)

Заўвагі па ахове[правіць | правіць зыходнік]

Занесеная ў Чырвоную кнігу еўрапейскіх матылькоў, Чырвоныя кнігі Сярэдняга Урала і Курганскай вобласці. Уключаны ў Чырвоную кнігу Маскоўскай вобласці, Расія (1998) (2 катэгорыя). Аднесены да катэгорыі знікаючых або якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення відаў у Славакіі, Венгрыі і Польшчы.

Зноскі