Перыкаліі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Перыкаліі
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pericallia matronula Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Pericallia matronula helena
  • Pericallia matronula matronula
  • Pericallia matronula sachalinensis

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  337084
EOL  862453

Перыкаліі (Pericallia) — род матылькоў падсямейства Мядзведзіцы. Адзіным прадстаўніком роду з’яўляецца Мядзведзіца-гаспадыня ці Вялікая мядзведзіца (Pericallia matronula).

Вялікі, яркі, прыгожы матыль. Размах крылаў 70—80 мм. Пярэднія крылы цёмна-бура-карычневыя, уздоўж пярэдняга краю крылаў 4—5 вялікіх і маленькіх жоўтых плям, такія ж плямы каля ўнутранага вугла. Заднія крылы жоўтыя ці аранжавыя з 2 радамі вялікіх чорных плям, якія часцей за ўсё зліваюцца. Паміж гэтымі радамі асобная чорная пляма. Брушка чырвонае з чорнымі папярочнымі плямамі на кожным сегменце.

Мядзведзіца-гаспадыня на паштовай марцы Беларусі, 2004

Від водзіцца ў Цэнтральнай Еўропе, Паўднёвай Сібіры, Іркуцку, Забайкаллі, на сярэднім Амуры, у Прымор’і, на паўднёвым Сахаліне, у Паўночнай Манголіі, Карэі і Японіі[1].

Лічынкі харчуюцца відамі радоў бружмель (Lonicera), ястрабок (Hieracium), ягаднік (Vaccinium), ясень (Fraxinus), ляшчына (Corylus), дуб (Quercus), а таксама чаромхай звычайнай (Prunus padus).

Зноскі

  1. Markku Savela (June 28, 2004). «Pericallia genus». funet.fi. «Pericallia genus». Retrieved 2009-03-25.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гаврилов А. В., Пуренок М. В. Изучение фенологии и опыт лабораторного содержания медведицы-хозяйки (Pericallia matronula L.) // Лесная наука на рубеже XXI века: Сб. науч. тр./ Ин-т леса НАН Б. — Гомель, 1997. — Т. 46. — С. 216—217. (руск.)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зубр еўрапейскі Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
III катэгорыя (VU)