Расліны апушаныя, вышыня 7—170 см. Сцёблы простыя або галінастыя, нярэдка бязлістыя. Лісце ў прыкаранёвай разетцы. Кветкі дробныя, жоўтыя, зрэдку аранжавыя або пурпуровыя, сабраныя ў кошыкі. Кошыкі адзіночныя або сабраныя ў вілавата-мяцёлчатыя шчыткападобныя або несапраўдна парасоністыя суквецці. Плод — сямянка з чубком.
Вынаеў Г. У.Ястрабок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
Hieracium L. — Ястребинка // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 285, 319—322, 328. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.