Аднагадовыятравяністыя расліны са стрыжнёвым карэнішчам, якое паглыбляецца ў глебу на 1 м і болей[3]. Сцябло прамое, галінастае ў верхняй частцы, чатырохграннае, вышынёй да 1,5 м. Лісце супраціўнае, на чаранках, апушанае, з пільчатазазубраным краем. Кветкі дробныя, апушаныя, у гронкападобных суквеццях. Плод — арэшак.
У насенні перылы кустовай маецца 40—45 % тэхнічнага алею, які выкарыстоўваецца ў лакафарбавай, аўтамабільнай, суднабудаўнічай і электратэхнічнай прамысловасці. Жмых ідзе на корм жывёле.