Песня пра Нёман
Песня пра Нёман | |
---|---|
Выканаўца | Мікалай Дзмітрыевіч Ворвулеў і Іосіф Давыдавіч Кабзон |
Мова песні | беларуская |
Аўтар | Анатоль Астрэйка |
Кампазітар |
Песня пра Нёман — песня Нестара Сакалоўскага на верш «Нёман» Анатоля Астрэйкі, напісаны ў 1941 годзе.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1941 годзе, пасля пачатку Вялікай Айчыннай вайны, Анатоль Астрэйка напісаў верш, прысвечаны Нёману. У 1946 годзе ён стварыў больш лірычны варыянт верша, які і стаў тэкстам песні, музыку да якой напісаў Нестар Сакалоўскі, аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР[1].
Упершыню песню выканаў народны артыст Беларусі Мікалай Ворвулеў у лютым 1955 года ў Маскве падчас Дэкады беларускага мастацтва і літаратуры[1].
У 1957 годзе песня была запісана ў студыі і трапіла на пласцінку найлепшых запісаў Ворвулева, якую выдала студыя «Мелодыя»[2]. Пасля Ворвулева «Песню пра Нёман» спявалі іншыя артысты, у тым ліку Іосіф Кабзон.
Словы
[правіць | правіць зыходнік]Ой Нёман, ой бацька наш, Нёман!
Як сонца, як дзень дарагі!
Касцямі звяругаў шалёных
Усланы твае берагі!
Рака наша слаўная Нёман,
Чысцейшая чэрвеньскіх рос,
Хто мар не ўплятаў у твой гоман,
Табе хто пашаны не нёс?
Ой, Нёман, ой, бацька наш Нёман,
Як сонца, як дзень, дарагі,
Садамі цудоўнай Радзімы
Твае расцвілі берагі.