Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Нестар Сакалоўскі)
Jump to navigation Jump to search
Несцер Фёдаравіч Сакалоўскі
Sakalowski NF.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 9 лістапада 1902(1902-11-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 13 лістапада 1950(1950-11-13) (48 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, хормайстар, фалькларыст
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Несцер (Нестар) Фёдаравіч Сакалоўскі (9 лістапада 1902, в. Вешкі, Бярозкаўскі сельсавет, Докшыцкі раён — 13 лістапада 1950) — беларускі кампазітар, хормайстар, фалькларыст. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 19261931 акцёр і хормайстар БДТ-3[1]. Скончыў Мінскі музычны тэхнікум (1931, клас кампазіцыі М. Аладава)[2]. У 19321935 вучыўся ў Беларускай кансерваторыі. У 19311937 гг. кіраўнік самадзейных хораў[2]. Адзін з арганізатараў і хормайстар (1937-41) Ансамбля беларускай народнай песні і танца Беларускай дзяржаўнай філармоніі. З 1944 начальнік аддзела мастацкай самадзейнасці Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР, з 1946 старшы рэдактар ​​рэдакцыі музычнай літаратуры Белдзяржвыдавецтва[1].

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар музыкі Дзяржаўнага гімна БССР (словы М. Клімковіча), песень на словы Я. Купалы, Я. Коласа, П. Броўкі, А. Русака, М. Машары, М. Чарота, А. Якімовіча і інш, інструментальных мініяцюр, вакальных сюіт на тэмы беларускіх народных песень[1][2]. Найбольш папулярная «Песня пра Нёмане» (словы А. Астрэйкі). Запісаў і апрацаваў больш за 500 песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і інструментальных найгрышаў[1][2].

Запісаў і апрацаваў больш за 500 беларускіх народных песень (у тым ліку «Ой ты, белая бярозанька», «Падушачка», «Чабарок», «Чаму зязюля не кукавала») і найгрышаў.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Імя Н. Ф. Сакалоўскага прысвоена Гомельскаму каледжу мастацтваў[1].

Яму прысвечана кніга І. Г. Нісневіча «Кампазітар Нестар Сакалоўскі» (Мн., 1969).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 1,5 т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  2. 2,0 2,1 2,2 2,3 САКАЛОЎСКІ НЕСЦЕР ФЁДАРАВІЧ

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).
  • т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.
  • Нісневіч І. Г. Кампазітар Нестар Сакалоўскі.—Мн., 1969
  • И песня и слово // Народнае слова. — 1998. — 13 студз. — С. 3.
  • Сакалоўскі Нестар Фёдаравіч // Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Докшыцкага раёна / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004. — С. 636.