Гімн Беларускай ССР
Гімны Беларусі | |
---|---|
Гімн ВКЛ (14—18 стст.) | |
Гімн БНР (1918) | |
Гімн Беларускай ССР (1955—1991) | |
Гімн Беларусі (1991—2002) | |
Гімн Беларусі (з 2002) |
Гімн Беларускай ССР створаны ў 1955 годзе. Музыка Нестара Сакалоўскага, словы Міхася Клімковіча. З’яўляўся дзяржаўным гімнам у 1955—1991 гадах. Затым да 2002 года гімнам Беларусі была толькі музыка без тэксту, а ў 2002 годзе на музыку гэтага гімну былі пакладзеныя перапрацаваныя вершы.
Тэкст[правіць | правіць зыходнік]
Мы беларусы, з братняю Руссю
Разам шукалі к шчасцю дарог.
У бітвах за волю, ў бітвах за долю
З ёй здабылі мы сцяг перамог!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, беларускі народ!
Сілы гартуe, люд Бeларусі
Ў братнім саюзe, ў мужнай сям’і
Вeчна мы будзeм, вoльныя людзі,
Жыць на шчаслівай, вoльнай зямлі!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш свабoдны народ!
Дружба нарoдаў – сіла нарoдаў,
К шчасцю працoўных сoнeчны шлях
Гoрда ж узвіся ў свeтлыя высі,
Сцяг камунізму – радасці сцяг!
Нас аб’яднала Леніна імя,
Партыя к шчасцю вядзе нас ў паход.
Партыі слава! Слава Радзіме!
Слава табе, наш савeцкi народ!