Петэр Гензель
Петэр Гензель | |
---|---|
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 29 лістапада 1770[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1831[1][2] (60 гадоў) |
Месца смерці | |
Краіна | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар |
Інструменты | скрыпка |
![]() |
Пе́тэр Ге́нзель (ням.: Peter Hänsel; 29 лістапада 1770, Лепэ, (правінцыя Сілезія) — 18 верасня 1831, Вена, Аўстрыя) — нямецка-аўстрыйскі кампазітар і скрыпач.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Петэр Гензель вучыўся музыцы ў свайго дзядзькі. У 1787 годзе ўступіў у пецярбургскі аркестр графа Рыгора Аляксандравіча Пацёмкіна. З 1791 года працаваў канцэртмайстарам польскай дваранкі Ізабелы Любамірскай у Вене. Гензель браў урокі ў Іозефа Гайдна, у 1802 годзе ездзіў у Парыж.
Петэр Гензель з’яўляецца аўтарам 35 струнных квартэтаў, 4 квінтэтаў, 3 квартэтаў для флейты і кларнета, 9 дуэтаў для скрыпкі, а таксама розных паланэзаў, ронда, маршаў і г. д.
Зноскі
- ↑ а б в Dr. Constant v. Wurzbach Hänsel, Peter // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt haben — Wien: 1856. — Т. 7. — S. 182.
- ↑ а б Peter Hansel // Musicalics
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Петэр Гензель
- Петэр Гензель у Нямецкай нацыянальнай бібліятэцы (ням.)
- Петэр Гензель: Ноты твораў на International Music Score Library Project