Петэр Іозеф фон Карнеліус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Петэр фон Карнеліус)
Петэр Іозеф фон Карнеліус
ням.: Peter von Cornelius
Фатаграфія
Імя пры нараджэнні Peter Joseph von Cornelius
Дата нараджэння 23 верасня 1783(1783-09-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 сакавіка 1867(1867-03-06)[2][4][…] (83 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Aloys Cornelius[d]
Род дзейнасці мастак, ілюстратар, выкладчык універсітэта, рысавальнік
Месца працы
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў на Philipp Foltz[d], Jørgen Sonne[d], Andreas Müller[d], Ludwig Moralt[d], Kaspar Braun[d][6] і August Vischer[d]
Член у
Узнагароды
Bavarian Maximilian Order for Science and Art Ордэн за заслугі ў мастацтве і навуцы
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Петэр Іозеф фон Карнеліус (ням.: Peter Joseph von Cornelius; 23 верасня 1783, Дзюсельдорф — 6 сакавіка 1867, Берлін) — нямецкі мастак. Дзядзька кампазітара Петэра Карнеліус.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Сын захавальніка Дзюсельдорфскай карціннай галерэі, Карнеліус застаўся сіратой у 15 гадоў і знаходзіўся ў вельмі сціснутых акалічнасцях. Здолеўшы пераадолець іх, ён пачаў працаваць над роспісамі мясцовых цэркваў (асаблівую цікавасць уяўляе роспіс царквы Святога Квірынія ў Нойсе).

Вучыўся ў Дзюсельдорфскай акадэміі мастацтваў (у 1795—1809).

Этапнай стала для Карнеліуса паездка ў Рым у 1811 г.: тут ён далучыўся да таварыства германскіх мастакоў, у якое ўваходзілі Овербек, Пфор і інш. Гэта таварыства ўзяло сабе назву «Саюз Святога Лукі», а ў гісторыю нямецкага жывапісу ўвайшло пад напаўжартаўлівай мянушкай «назарэйцы». У свой рымскі перыяд Карнеліус разам з іншымі назарэйцамі прыняў удзел у роспісы дома прускага консула ў Рыме Бартольдзі (1816—1819), а таксама (сумесна з Амслерам) працаваў над ілюстрацыямі да «Песняў пра Нібелунгаў».

У 1811—19 уваходзіў у групоўку назарэйцаў у Рыме. 3 1821 дырэктар дзюсельдорфскай, з 1825 — мюнхенскай, з 1841 — берлінскай АМ.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Пісаў у лінейна-графічнай манеры напоўненыя патэтыкай фрэскі, у якіх адлюегроўваў тэмы антычнай і сярэдневяковай гісторыі, біблейскія сцэны, алегарычныя выявы (фрэскі ў доме Бартольдзі ў Рыме, 1816—18; у гліпатэцы, 1820—30, і ў царкве Св. Людвіга, 1829—40, у Мюнхене і інш.). Зрабіў ілюстрацыі да «Фаўста» І. В. Гётэ (1816) і інш.

Зноскі

  1. http://global.britannica.com/biography/Peter-von-Cornelius
  2. а б Peter von Cornelius
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. Peter von Cornelius // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
  6. The Stuttgart Database of Scientific Illustrators 1450–1950

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах., Т.8. Мн., 1999, С.81

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]