Перайсці да зместу

Пецылія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пецылія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Xiphophorus maculatus Günther, 1866


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  165922
NCBI  8083
EOL  205185

Пецылія[1] (Xiphophorus maculatus) — від жывародзячых прэснаводных рыб сямейства пецыліды (Poeciliidae). Папулярны ў акварыумістыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

У прыродзе рыбка вырастае да 6 см даўжынёй[1]. Цела выцягнутае. Афарбоўка зменлівая і вельмі маляўнічая, уключае жоўты, аранжавы, чырвоны ці белы колеры. Бакавая лінія не адзначана колерам. Палавы дымарфізм нязначны. Хваставы плаўнік у самца завостраны. Анальны плаўнік самца ператварыўся ў ганаподыум — орган, які выкарыстоўваецца для размнажэння. Анальны плаўнік самкі мае форму веера.

Распаўсюджанне[правіць | правіць зыходнік]

Від распаўсюджаны на поўдні Мексікі (Кампечэ, Ч’япас, Аахака, Кінтана-Роа, Табаска, Веракрус) і на поўначы Беліза.

Спосаб жыцця[правіць | правіць зыходнік]

Жыве ў павольных рэках і канавах Мексікі і Гватэмалы. Усяедны. Харчуецца раслінамі, рачкамі, чарвякамі, насякомымі.

Значэнне[правіць | правіць зыходнік]

У пачатку XX стагоддзя завезены ў Еўропу[1]. Аб’ект акварыумнага рыбаводства[1].

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б в г Пецылія // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 188. — 599 с., іл. — 10 000 экз.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]