Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек
Выгляд
Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек — колішняе прадпрыемства, якое дзейнічала ў мястэчку Плешчаніцы Барысаўскага павета (цяпер гарадскі пасёлак у Лагойскім раёне Мінскай вобласці) з 1882 г. У 1910 г. называлася «Германа-амерыканская фабрыка драўляных шавецкіх гваздоў і шпілек». Мела 2 паравыя машыны, паравы кацёл. У 1895 г. працавала 106 чалавек. У 1900 г. выпушчана 10 тысяч пудоў драўляных гваздоў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Плешчаніцкая фабрыка драўляных шавецкіх капылоў і шпілек // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0198-2 (т. 12).