Пол Грынграс
| Пол Грынграс | |
|---|---|
| англ.: Paul Greengrass | |
| | |
| Дата нараджэння | 13 жніўня 1955[1][2] (71 год) |
| Месца нараджэння |
|
| Грамадзянства | |
| Адукацыя | |
| Прафесія | кінарэжысёр, сцэнарыст, пісьменнік, кінапрадзюсар, тэлерэжысёр, кінематаграфіст, рэжысёр |
| Кірунак | баявік |
| Член у | |
| Узнагароды | |
| IMDb | ID 0339030 |
Пол Грынграс (англ.: Paul Greengrass; нар. 13 жніўня 1955, Чым, Вялікабрытанія) — англійскі кінарэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар і пісьменнік. Уладальнік «Залатога мядзведзя» Берлінскага кінафестывалю 2002 года за фільм «Крывавая нядзеля».
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 жніўня 1955 года ў Чыме (графства Сурэй, Вялікабрытанія). Скончыў Куінз-каледж Кембрыджскага ўніверсітэта. Найбольш вядомы як рэжысёр другога і трэцяга фільма серыі пра Джэйсана Борна — «Перавага Борна» (2004) і «Ультыматум Борна» (2007). Ролю Борна ў гэтых фільмах сыграў Мэт Дэйман. Быць рэжысёрам чацвёртага фільма — «Эвалюцыя Борна» — Грынгарас адмовіўся, і з гэтай прычыны з праекту сышоў Дэйман (галоўную ролю ў спін-офе згуляў Джэрэмі Рэнер). У 2016 годзе на экраны выйшаў «Джэйсан Борн»: пяты фільм медыяфраншызы ў цэлым, чацвёрты — з Мэтам Дэйманам у галоўнай ролі і трэці, зняты Грынграсам.
Пол Грынґрас аддае перавагу здымаць на ручныя камеры.