Помнік Алене Фёдараўне Колесавай
Выгляд
Помнік | |
Помнік Алене Фёдараўне Колесавай | |
---|---|
54°19′29″ пн. ш. 29°08′34″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Горад | Крупкі |
Скульптар | Васіль Уладзіміравіч Палійчук |
Архітэктар | Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін |
Дата заснавання | 1967 |
Дата пабудовы | 1967 год |
Помнік Алене Фёдараўне Колесавай — помнік у Крупках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У Крупках у 1967 годзе устаноўлены помнік А. Ф. Колесавай. Скульптар В. Палійчук, архітэктары В. Занковіч і Л. Левін.
Апісанне помніка
[правіць | правіць зыходнік]Помнік зроблены з бетона, вышыня скульптуры 2,5 м, стэла 2×8 м. Скульптура пастаўлена на нізкай пліце — стылабаце на фоне хвалепадобнай стэлы, якая нібы зрушана ўлева адносна цэнтральнай восі, што стварае ўражанне дынамікі. Мадэліроўка форм абагульненая. Дэталі адзення — ватоўка, падпяразаная салдацкай папругай, шапка-вушанка, а таксама аўтамат, закінуты за спіну, дапаўняюць вобраз гераіні. У верхнім куце стэлы — інфармацыйны тэкст[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Колесавай Алене Фёдараўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мн., 1987. Кн. 1. — С. 227.
- Скульптурный памятник Колесовой Е. Ф. // В памяти народной. — Минск, 1970. — С. 54-55.