Валянцін Паўлавіч Занковіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Валянцін Паўлавіч Занковіч
Дата нараджэння: 5 чэрвеня 1937(1937-06-05) (82 гады)
Месца нараджэння:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: архітэктар, скульптар
Месца працы:
Вучоба:
Узнагароды:

Валянці́н Па́ўлавіч Занко́віч (нар. 5 чэрвеня 1937 г., в. Прылукі, Мінскі раён, Мінская вобласць) — беларускі архітэктар, скульптар, лаўрэат Ленінскай прэміі (1970), прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1967).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў БПІ у 1959 годзе, Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут у 1976 годзе. З 1960 да 1970 году працаваў у праектным інстытуце «Мінскпраект».

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Асноўныя працы: мемарыяльныя комплексы «Кацюша» (1967) ў Оршы, «Хатынь» (1968), «Брэсцкая крэпасць-герой» (1973), манументальна-дэкаратыўная кампазіцыя «Бег» на стадыёне «Дынама» (1980), «Зіма» на праспекце Пераможцаў (1982) у Мінску, «Праца» (1987), бюсты Я. Купалы, Я. Коласа (1981), станковыя кампазіцыі «Штурхай ядро» (1983), «Горад-герой змагаецца», «Спартак», «Ева» (усе 1985), «Няміга» (1993), «Зеўс», «Лета» (абедзве 1995) «Восень», «Зіма», «Вясна» (1996), помнікі «Мінск — горад-герой» (у суаўт., 1985), «Партызанам Палесся» ў Пінску (у суаўт., 2002), «Беларусь партызанская» (2005) у Мінску.

Узнагароды і званні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 218 «Аб узнагароджанні». Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (20 чэрвеня 2017).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Занкович Валентин Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.