Алена Фёдараўна Колесава
Алена Фёдараўна Колесава | |
---|---|
руск.: Елена Фёдоровна Колесова | |
![]() | |
Дата нараджэння | 1 жніўня 1920 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 11 верасня 1942 (22 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
![]() |
Род войскаў | Савецкі партызанскі рух |
Гады службы | 1941—1942 |
Званне | малодшы сяржант |
Часць | 9903 |
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна |
Узнагароды і званні | |
![]() |
Алена Фёдараўна Колесава (руск.: Елена Фёдоровна Колесова, 6 жніўня 1920 — 11 верасня 1942) — удзельніца партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці Беларусі у час Вялікай Айчыннай вайны, камандзір разведвальна-дыверсійнай групы партызанскага атрада спецыяльнага прызначэння разведаддзела штаба Заходняга фронта. Герой Савецкага Саюза ((1944).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/2/2e/%D0%A5%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5_%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5_%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%82%D1%8B_1981_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0._%D0%9A%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%95%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0.jpg/220px-%D0%A5%D1%83%D0%B4%D0%BE%D0%B6%D0%B5%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B5%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5_%D0%BC%D0%B0%D1%80%D0%BA%D0%B8%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8B%D0%B5_%D0%BA%D0%BE%D0%BD%D0%B2%D0%B5%D1%80%D1%82%D1%8B_1981_%D0%B3%D0%BE%D0%B4%D0%B0._%D0%9A%D0%BE%D0%BB%D0%B5%D1%81%D0%BE%D0%B2%D0%B0_%D0%95%D0%BB%D0%B5%D0%BD%D0%B0_%D0%A4%D0%B5%D0%B4%D0%BE%D1%80%D0%BE%D0%B2%D0%BD%D0%B0.jpg)
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]А. Ф. Колесава нарадзілася ў вёсцы Колесава (зараз у Яраслаўскім раёне Яраслаўскай вобласці Расіі). З 1924 г. жыла ў сям’і сваякоў у Маскве. У 1939 годзе скончыла 2-е Маскоўскае педагагічнае вучылішча і пачала працаваць у школе № 47. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны працавала ў перасяленчым упраўленні Савета народных камісараў СССР, працавала на будаўніцтве абарончых аб’ектаў. У Чырвонай Арміі з 20 кастрычніка 1941 г. У складзе разведвальна-дыверсійнай групы неаднаразова пераходзіла лінію фронту. На асабістым баявым рахунку А. Ф. Колесавай 4 пушчаныя пад адхон эшалоны, 3 знішчаныя аўтамашыны, 6 знішчаных паліцэйскіх пунктаў. З мая 1942 г. А. Ф. Колесава камандзір разведвальна-дыверсійнай групы, дзейнічаўшай на тэрыторыі Барысаўскага і Крупскага раёнаў.
А. Ф. Колесава загінула ў баі ў час аперацыі па знішчэнню варожага гарнізона ў вёсцы Выдрыца Крупскага раёна Мінскай вобласці. Была пахавана ў брацкай магіле ў вёсцы Мігаўшчына. Пасля вайны перапахавана ў горадзе Крупкі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Памяць
[правіць | правіць зыходнік]- Помнікі на месцы гібелі ў вёсцы Выдрыца Крупскага раёна. Помнік на брацкай магіле ў горадзе Крупкі, у вёсцы Мардвінава Яраслаўскага раёна Яраслаўскай вобласці[1].
- Мемарыяльныя дошкі на будынках былога 2-га педагагічнага вучылішча і школы № 47 у Маскве[1].
- Імем А. Ф. Колесавай названыя школа № 2 і вуліца ў Крупках, вуліцы ў Валгаградзе, Маскве і Яраслаўлі[1].
Зноскі
- ↑ а б в Алена Фёдараўна Колесава на сайце «Героі краіны»
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 390.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Нарадзіліся ў Яраслаўскім павеце (Расія)
- Памерлі 11 верасня
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў Крупскім раёне
- Пахаваныя ў Крупках
- Героі Савецкага Саюза
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Асобы
- Нарадзіліся 6 жніўня
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Жанчыны ў Вялікай Айчыннай вайне
- Загінулі ў баі
- Нарадзіліся ў Яраслаўскай вобласці