Помнік Мікалаю Каперніку (Торунь)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Torun pomnik Kopernika caly.jpg

Помнік Мікалаю Каперніку ў Торуні — помнік 1853 года, прысвечаны вялікаму выхадцу гэтага горада.[1] Размешчаны на плошчы Стары Рынак у цэнтры Старога горада.

Помнік вучонаму планаваўся задаўга да яго ўзвядзення. У 1839 годзе некалькі жыхароў Торуні ініцыявалі яго ўстаноўку. Аднак, нягледзячы на падтрымку каралёў Прусіі Фрыдрыха Вільгельма III і яго сына Фрыдрыха Вільгельма IV, узведзены помнік быў толькі праз 14 гадоў, яго ўзвядзенне абыйшлося ў 10449 талераў.[2] Аўтар праекта, Крысціян Фрыдрых Цік, не дажыў да ўстаноўкі два года.

Помнік уяўляе сабою статую вышынёй 2,6 м. Капернік стаіць, у левай руцэ ён трымае астралябію са знакамі задыяка, а ўказальны палец на правай руцэ накіраваны ў неба. На пастаменце надпіс па-латыні: Nicolaus Copernicus Thorunensis. Terrae motor, Solis Caelique statorТорунец Мікалай Капернік. Які зрушыў Зямлю, які спыніў Сонца і Нябёсы»).[3]

Зноскі

  1. Pomnik Mikołaja Kopernika
  2. Leopold Prowe, "Nicolaus Copernicus und die Aufstellung seiner Statue in Thorn, " Neue preußische Provinzial-Blätter, Band IV, Theile, 1853 p. 448
  3. Visit Torun. Nicolaus Copernicus