Помнік Сталіну (Лінія Сталіна)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Помнік Сталіну — помнік у гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» каля вёскі Лашаны Мінскага раёна. Уяўляе сабой бюст кіраўніка савецкага ўрада Сталіна з ружовага граніту.

Да сярэдзіны 1950-х гадоў гэты гранітны бюст знаходзіўся на галоўнай плошчы гарадскога пасёлка Івянец Валожынскага раёна Мінскай вобласці. Пасля развянчання культу Сталіна на XX з’ездзе КПСС ў 1961 годзе пачаўся знос ягоных помнікаў. Бюст Сталіна быў перанесены на тэрыторыю мясцовага рамонтна-будаўнічага прадпрыемства[1].

У 2006 годзе, напярэдадні візіту ў Беларусь прэзідэнта Венесуэлы Уга Чавеса, бюст быў устаноўлены на «Лініі Сталіна»[2][1]. Помнік трапіў на «Лінію Сталіна» з пашкоджаннямі — у гранітнай галавы статуі адбіты вушы. Паводле жыхароў Івянца, гэта зрабіў былы рэпрэсаваны пасля свайго вяртання з ГУЛАГа[1].

Зноскі