Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (Мінск)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу
53°54′01″ пн. ш. 27°33′34″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Скульптар Заір Азгур
Архітэктар В. Волчак
Дата заснавання 1951
Дата пабудовы 1951 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 712Г000096шыфр 712Г000096
Матэрыял граніт, бронза
Map

Помнік Сяргею Іванавічу Грыцаўцу — помнік у Мінску, прысвечаны савецкаму лётчыку, першаму двойчы Герою Савецкага Саюза С. І. Грыцаўцу. Размешчаны на бульвары па вул. Леніна, арыентаваны на праспект Незалежнасці. Аўтарамі помніка з'яўляюцца скульптар Заір Азгур і архітэктар В. Волчак.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова ўстаноўлены ў 1951 г.[1] у парку 30-годдзя БССР, цяпер парк Янкі Купалы, у пачатку цэнтральнай алеі[2], насупраць будынка Белдзяржцырка, узвядзенне якога пачалося праз тры гады. Сквер быў маладым, за дрэвамі добра праглядаўся будынак штаба Беларускай ваеннай акругі. У 1960-я гады наваколлі бюста аблюбавалі стылягі, якіх праследвалі ўлады, іх слэнг нават папоўніўся фразай «пайсці на Грыцавец». У 1972 годзе помнік быў перанесены на бульвар па вул. Леніна[3], на яго месцы ў парку быў устаноўлены помнік Я. Купалу, чыё 90-годдзе з дня нараджэння тады адзначалася[2].

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Помнік уяўляе сабой бронзавы пагрудны бюст лётчыка вышынёй 1,15 м, пастаўлены на высокі, вышынёй 3,5 м, чатырохгранны пастамент, абліцаваны чорным паліраваным гранітам. На помніку залатымі літарамі напісана «Дважды Герою Советского Союза Грицевцу Сергею Ивановичу. 1909–1939» (бел.: Двойчы Герою Савецкага Саюза Грыцаўцу Сяргею Іванавічу. 1909–1939). Рысы твару, упэўнены позірк, шырокія плечы перадаюць мужны вобраз героя. Світар з высокім каўняром і фрэнч з дзвюма выявамі зорак Героя Савецкага Саюза ўдакладняюць яго характарыстыку[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]