Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Магілёў)
Выгляд
| Помнік | |
| Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
|---|---|
| | |
| 53°54′34″ пн. ш. 30°20′35″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Горад | Магілёў |
| Скульптар | П. Сабсай |
| Архітэктар | Віктар Мацвеевіч Волчак |
| Дата заснавання | 1957 |
| Дата пабудовы | 1957 год |
| Матэрыял | граніт і бронза |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Магілёве, размешчаны на плошчы Леніна. Устаноўлены ў 1957 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы У. І. Леніну. Аўтары помніка — скульптар П. Сабсай і архітэктар В. Волчак.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]
Агульная вышыня помніка складае 12 м, вышыня скульптуры 4,5 м. П’едэстал абліцаваны гранітам. Бронзавая скульптура вырашана строга і лаканічна. У. І. Ленін паказаны ў спакойнай паставе, галава крыху прыўзнята, позірк скіраваны ўдалячынь. Левая рука характэрным рухам сціскае штрыфель расшпіленага пінжака, у апушчанай правай — кніга. Сродкамі пластыкі імкнуліся адлюстраваць унутраную сілу і веліч правадыра. Помнік звязаны з планіроўкай плошчы і архітэктурай Дома Саветаў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
