Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну (Нароўля)
Выгляд
(Пасля перасылкі з Помнік У. І. Леніну (Нароўля))
Помнік | |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну | |
---|---|
| |
51°47′51″ пн. ш. 29°30′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Месцазнаходжанне | |
Скульптар | Анатоль Аляксандравіч Анікейчык |
Архітэктар | Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў |
Дата пабудовы | 1983 год |
Помнік Уладзіміру Ільічу Леніну — помнік у Нароўлі, размешчаны ў цэнтры горада, на плошчы Леніна. Пастаўлены ў 1983 г. Прысвечаны заснавальніку савецкай дзяржавы Уладзіміру Леніну. Аўтары помніка — скульптар Анатоль Аляксандравіч Анікейчык і архітэктары Леанід Мендэлевіч Левін і Юрый Міхайлавіч Градаў[1].
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Паўфігурная медная скульптура Уладзіміра Ільіча Леніна на фоне лунаючага сцяга пастаўлена на пастамент, абліцаваны чырвоным гранітам. Вышыня скульптуры складае 3 м, пастамента — 3,5 м. Энергічна ўзнятая галава, прызыўны жэст рукі, лёгкі разварот фігуры надаюць вобразу правадыра рамантычнае гучанне. Стэла-сцяна і абліцававы шэрым гранітам подыум падкрэсліваюць выразнасць помніка[1].
Зноскі
- ↑ а б Л. Г. Лапцэвіч. 1368. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Л. Г. Лапцэвіч. 1368. Помнік Леніну // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — Гомельская вобласць. — 383 с., іл.