Помнік Фядоры Гаўрылаўне Конанавай

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік
Помнік Фядоры Гаўрылаўне Конанавай
52°48′26″ пн. ш. 27°59′37″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Любань
Скульптар Уладзімір Іосіфавіч Ананька
Архітэктар Валянцін Паўлавіч Занковіч і Леанід Мендэлевіч Левін
Дата пабудовы 1967 год
Map

Помнік Фядоры Гаўрылаўне Конанавай — помнік у Любані Мінскай вобласці.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1967 годзе ў Любані Ф. Г. Конанавай пастаўлены помнік. Скульптар У.Ананька, архітэктар В.Занковіч і Л.Левін.

Апісанне помніка[правіць | правіць зыходнік]

Помнік з бетона і мармуровай крошкі, вышыня пастамента 1,6 м, бюста 2,2 м, абеліска 13 м. Кампазіцыя помніка складаецца са скульптурнага партрэта Ф. Г. Конанавай і размешчанага за ім абеліска, аб’яднаных агульным пастаментам. У партрэце патрыёткі раскрыты грамадзянскасць, смеласць, стойкасць і адначасова жаноцкасць, мяккасць, душэўнасць[1].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Помнік Конанавай Фядоры Гаўрылаўне // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласць. У 2 кн. — Мінск, 1987. Кн. 1. — С. 269.