Пошлая Молли

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пахабная Моллі
руск.: Пошлая Молли
Poshlaya Mollyвыступ у лістападзе 2023 году
Асноўная інфармацыя
Жанры Электронны рок, сінці-поп, поп, сінці-панк, мамбл-рок, рэп-рок, поп-панк.
Гады 2016-цяпер
Краіна  Украіна
Горад Змііў
Адкуль Харкаў
Мова песень расійская
Лэйбл Warner Music Group (2018-2021), DROPBLED (2021-цяпер)
Склад

Кірыл "Бледный" Тымашэнка; Дзмітро Ганчарэнка; Павел Халаднянскі;

Касцянтын Пыжаў.
pmbilet.com
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

«Пошлая Молли» (ад рус. «Пахабная Моллі») — рускамоўны украінскі гурт, заснаваны музыкай са Змііва Кірылам Тымашэнка, больш вядомым пад псеўданімам «Кірыл Бледны». Гурт ёсць вельмі папулярным на тэрыторыі былога СНД. Выконвае музыку ў стылі сінт-панк та мамбл-рок, паядноўвая поп-панк з электроннай музыкай. Саліст гурта апісвае «Пахабную молі» як зборны вобраз сапсаванай школьніцы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Кірыл Тымашэнка, засноўнік гурту, нарадзіўся ў горадзе Змііў на Харкаўшчыні ва Украіне. Гурт быў заснаваны ў 2016, першы канцэрт быў дадзены ў гэтым жа годзе, але глядачамі збольшага былі сябры ці знаёмыя Кірыла. На наступным выступе замест чаканых 150 людзей сабралася 400. За рэкламу Кірыл не плаціў. Папулярнасць пачала паступова зрастаць сама сабой праз паблікі ў расійскай сацыяльнай сетцы "Укантакце".

Да расійскага ўварвання ва Украіну, гурт актыўна выступаў ў Расіі. Пры гэтым, летам 2018 года гурт адмовіўся выступаць на расійскім фестывалі "Нашествие" праз удзел Мінабароны РФ, растлумачыўшы гэта тым, што "там дзе музыка, няма месца зброі"

У лістападзе 2023 Кірыл Тымашэнка ў Польшчы выклаў відэа, дзе выказаў незадаволенасць з нагоды польскай мовы, і прапанаваў палякам перайсці на "нармальную" мову — рускую. Таксама ён параіў Польшчы зноў стаць часткай Расійскай імперыі. Пасля абурэння падпісчыкаў ён заявіў, што відэа быццам бы было пародыяй. У выніку 7 лістапада кампанія-арганізатар «Winiary Bookings» адмяніла ўсе канцэрты гурта ў Польшчы з-за антыпольскіх выказванняў вакаліста.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Былыя ўдзельнікі:

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — «8 спосабаў як кінуць дрочыць»

Міні-альбомы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2018 — «Сумная дзяўчынка з вачыма як у сабакі»
  • 2018 — «Вельмі страшная Моллі 3. Частка 1»
  • 2020 — «Paycheck»

Відэакліпы[правіць | правіць зыходнік]

  • 2017 — «Улюбленая песня тваёй сястры»
  • 2018 — «Тыповая вячэрка з басэйнам»
  • 2018 — «Усі хочуць мяне пацалаваць» (пазней быў выдалены)
  • 2018 — «Ctrl+Zzz»
  • 2019 — «ЛОЛ»
  • 2019 — «Мядзьведзік» (feat. KATERINA)
  • 2020 — «Ты разбіла татаву машыну»
  • 2021 — «Кантракт»
  • 2021 ― «Дом Перыньён» (feat. Елджей)
  • 2022 ― «#HABIBATI» (feat. Hoffmanita)

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]