Пояс Вітаўта

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пояс Вітаўта
Пояс Вітаўта
Пояс Вітаўта. XIV- пач. XV стагоддзя
Матэрыял серабро
Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Мінск

Пояс Вітаўта — умоўная назва ўнікальнага паяснога гарнітура (у вялікай тарэўтычнай гістарыяграфіі і зборах буйнейшых музеяў свету аналагі невядомы).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

«Пояс Вітаўта» датуецца XIV або пачаткам XV ст.[1]. Быў выяўлены ў складзе скарбу на пачатку 1990-х гадоў пры раскопках паблізу вёскі Літва Маладзечанскага раёна.

На думку Валянціна Рабцэвіча, пісьмовыя крыніцы, у прыватнасці паведамленні Генэ, блазна вялікага князя Вітаўта, і хана Менглы-Гірэя, дазваляюць выказаць гіпотэзу, што пояс мог быць падораны Вітаўту Хаджы-Гірэям падчас сустрэчы ў Менску ў жніўні 1428 года[2]. Найбольш імавернай датыроўкай утойвання скарбу Рабцэвічу ўяўляўся «смутны час» (1430—1432) у Вялікім княстве Літоўскім[2].

Нягледзячы на занясенне пояса ў Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей вышэйшай катэгорыі, каля 11 гадоў ён знаходзіўся ў прыватных руках. У канцы 2006 года рашэннем Вярхоўнага Суда рарытэт звернуты ва ўласнасць Рэспублікі Беларусь і станам на 2016 год знаходзіўся на захоўванні ў Нацыянальным музеі гісторыі і культуры Беларусі.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Унікальны пояс складаецца з некалькіх полых сярэбраных пласцін (гравіроўка, чэрнь, залачэнне) — 2 зорчатыя (16 «промняў»), дэкарыраваныя раслінным арнаментам, выявы птушак і «васіліскаў», 11 круглых з раслінным арнаментам; спражка з наканечнікам, арнаментаваная раслінным арнаментам; 5 злучальных прамавугольных планак. Агульная вага паяснога гарнітура — 805,40 грама, проба серабра — 960°.[2]

Пласціны пояса меркавана выраблены ў сталіцы Крымскага ханства Кафе (цяпер — Феадосія), спражка з наканечнікам — напэўна, у Італіі (магчыма ў Генуі)[2].

Зноскі

  1. Пояс князя Витовта
  2. а б в г Рябцевич В. Клад из деревни… С. 44.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]