Поўсвіж

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Поўсвіж
Каардынаты: 54°50′55,57″ пн. ш. 28°43′47,74″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Даўжыня 1,3 км
Шырыня 0,48 км
Плошча 0,41 км²
Аб'ём 0,00135 км³
Даўжыня берагавой лініі 3,5 км
Найбольшая глыбіня 5,3 м
Сярэдняя глыбіня 3,3 м
Салёнасць да 0,26 ‰
Празрыстасць 0,6 м
Плошча вадазбору 1,7 км²
Упадаюць каналы
Поўсвіж (Беларусь)
Поўсвіж
Поўсвіж
Поўсвіж (Віцебская вобласць)
Поўсвіж
Поўсвіж

По́ўсвіжвозера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці, у басейне ракі Эса, за 4 км у напрамку на паўднёвы ўсход ад Лепеля, каля аграгарадка Вялікі Поўсвіж.

Плошча паверхні возера 0,41 км². Даўжыня 1,3 км, найбольшая шырыня 0,48 км, даўжыня берагавой лініі 3,5 км. Аб'ём вады ў возеры 1,35 млн. м³. Плошча вадазбору 1,7 км².
Катлавіна возера тэрмакарставага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны спадзістыя, месцамі стромкія, у паўднёва-заходняй частцы невыразныя. Вышыня схілаў катлавіны дасягае 15—20 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі вышынёй да 0,5 м (у заходняй частцы возера месцамі да 0,1 м). Уздоўж заходняга берага забалочаная пойма шырынёй да 70 м. На возеры 2 вострава агульнай плошчай 0,2 га. Дно да глыбіні 3 м выслана пяском і апясчаненымі адкладамі, астатняя частка — гліністым ілам.
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Упадаюць меліярацыйныя каналы. Возера зарастае слаба. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 3—10 м ад берага і да глыбіні 1,5 м, падводная — да глыбіні 2,2 м.

У возеры водзяцца шчупак звычайны, акунь, лешч, лінь, краснапёрка, плотка і іншыя рыбы.

Каля возера вёска Малы Поўсвіж і аграгарадок Вялікі Поўсвіж.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т.4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш — Мн.: БелСЭ, 1985. — Т. 4. — 599 с. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Лепельский район: карта — Мн.: Белкартография, 2009. — Доп.тираж 3000 экз.(руск.)