Ражанка (напой)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Пражанка)
Ражанка (напой)

Ра́жанка — кісламалочны выраб (напой), які вырабляюць з каровінага адтопленага малака праз сумеснае кісламалочнае і спіртавае браджэнне. Заквашванне робяць тэрмафільнымі малочнакіслымі стрэптакокамі і чыстымі культурамі балгарскай палачкі, сквашваецца на працягу 3—6 гадзін. Мае жоўта-бурае адценне і традыцыйны кісламалочны смак. Фактычна з'яўляецца адным з гатункаў ёгурту без смакавых дабавак.