Ацыдафілін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Ацыдафілін — кісламалочны прадукт, які вырабляецца шляхам заквашвання пастэрызаванага каровінага малака пры дапамозе адмысловых бактэрый (ацыдафільныя палачка, кефірныя грыбкі, малочнакіслыя стрэптакокі).

Вытворчасць ацыдафіліна была ўпершыню наладжана ў СССР і некаторых сацыялістычных краінах. Для атрымання прадукту пастэрызаванае каровінае малако заквашваюць пры тэмпературы не ніжэй 32 °C на працягу 10—12 гадзін. Як і іншыя кісламалочныя прадукты, ацыдафілін засвойваецца арганізмам чалавека значна лепш, чым звычайнае малако, за кошт ферментацыі лактозы. Таму гэты прадукт выкарыстоўваюць у лячэбным і дыетычным харчаванні, у тым ліку дзіцячым.

Ацыдафілін нармалізуе стрававальную дзейнасць страўнікава-кішачнага тракта, паляпшае абменныя працэсы арганізма, спрыяе аднаўленню натуральнага імунітэту.